Замятае ВЯСНА, замятае... :))))

Сёння з раніцы ў Каменнай Горцы ў Мінску было суха... Ні табе дажджу, ні табе снегу... Камфортна так...
А каля апоўдня та-а-а-акія "лапці" паляцелі!!! Прыгожа-а-а-а-а-а!!!!
І хочацца спяваць вось гэта, пераробленае: "Замятаа-а-а-а-ае ВЯСНА, замятаа-а-а-а-а-ае..."
А што ў вас?!
Мінск. 17.30. Ды ў нас свету белага не бачна!!!! Сне-е-е-е-е-е-е-еег!!!! Суцэльнай сцяной!!! Ну, і як тут ні прыгадаць Хаўер, што наляцеў 6 гадоў таму???? Не-е-е-е! Толькі не гэта!!!!
Уф! Пасвятлела! Але ці надоўга???

Масленіца ў мамінай сям'і

Чарговая частка ўспамінаў маёй мамы пра традыцыі іх сялянскай сям'і. Сёння -- пра Масленку (Масленіцу):

"Запомнілася яна мне блінамі. З вечара бабуля ці мама ставілі рошчыну, а раніцай заводзілі бліны. Пяклі іх у печцы, ставячы перад дровамі, якія гарэлі, на чыгунок ці гаршчок з невялікай колькасцю вады.
Бліны атрымліваліся пышнымі, тоўстымі, мяккімі. Елі іх гарачымі. То са смятанай, то з маслам. А калі крыху астынуць -- з мёдам. Пяклі іх кожны дзень падчас Масленічнага (Сырнага) тыдня. Але, як ні дзіўна, яны не надакучалі.
Родзічы запрашалі адно аднаго ў госці. Памятаю, як бабуля Ульяна…

Сюрпрайз-2, толькі наадварот. 10 сакавіка


А вось так сёння пасля абеду намалявалася! А на 10 сакавіка сіноптыкі асабіста ў нас усё дождж абяцалі. Невялікі. Быў дождж, быў. А затым... Пайшоў снег. Завіруха.

Са святам! Смачна есці! :)))) Блінцовы флэшмоб!

Шчыра віншую ўсіх з Масленіцай! А таксама з Даравальнай нядзеляй! Даруем адно аднаму ўсё дробныя і нядробныя дрэнныя ўчынкі, адносіны, думкі і словы...   
І хаця ў нас за акном дождж лупіць, ствараем сабе настрой уласнымі сонейкамі -- блінцамі!

Сюпрайз на 8 Сакавіка! :)))

Не-а, не пра віншаванні. І не пра падарункі. І нават не пра падораныя кветкі! Хаця і пра кветкі.
У нас ад прыроды сюрпрайз! Ну, і камунгас мясцовы "парупіўся", так бы мовіць... І атрымалася -- вось!

 
ДЗЬМУХАЎЦЫ!!!! Не верыце?! Ды і я не паверыла сваім…

А вы да Масленічнага тыдня – гатовыя?!:)))

 
А хто любіць бліны? А хто пячэ іх на Масленіцу?! Прыемная навіна! Масленічны тыдзень -- вось ён! Мы ўжо практычна падышлі да яго! Старт – заўтра!

Ну, а мяне выратоўвае толькі тое, што я на працы з 9.00 да 18.00. У Мінску! А дома, адпаведна, перад…

Не зусім ён адназначны – першы дзень вясны...

Сёлета дзень 1 сакавіка здзівіў сваімі супярэчнасцямі. Хаця даўно пара прывыкнуць ужо, што вясна пачынаецца менавіта вось так... Плюс 1 чысло, пачатак месяца, пустая каса, як кажуць... І – панеслася!
Надвор'е. Ну якім яно можа быць у першы дзень вясны?! Са снегам, вядома ж! Снег з раніцы. Прычым у нас у горадзе яшчэ па-боску. А прыехала ў Каменную Горку... Пакуль дайшла да працы ад метро, ледзь не абрыдалася!!! Вецер і снег калючы секлі прама па вачах! Ага, нафарбаваных, вядома ж... У капюшон занырнула па самае "не магу"! І практычна не дапамагло... Добра яшчэ, што фарба ўсё ж не пацякла. Хаця…

А коткі-то -- ЛЕЧАЦЬ! :))

 
Так! Сёння -- Сусветны дзень котак! Чамусьці сустракала толькі такую назву: котак... Гм... А катоў чаму ж не??? Дыскрымінацыя?! Ай, усіх вусатых-паласатых і, вядома ж, іх аматараў -- са святам!!! Люблю пяшчотна гэтых лапачак! І сумую па тых котках…

Памыліцца ў свой бок: падзяка!

Ну што, не чакалі працягу ўжо???? А я такі напішу!!!      
Нагадваю ўводную! У маршрутцы вадзіцель даў мне на рэшту лішні рубель. Што зрабіла я (калі зрабіла) і як зрэагаваў ён (калі зрэагаваў)?!
Па-першае, дзякуй усім, хто так у мяне верыць! Хто ўпэўнены, што лішняе я вярнула! 
Сапраўды! Чужога нам не трэба. Так мяне з братам калісьці тата з мамай выхавалі. Вярнула. Але -- не адразу.
Бо і ўбачыла не адразу. Спачатку прысела практычна напрыканцы салона. А пасля ўжо, калі пачала на…

Памыліцца ў свой бок?! ГадЫ ў радЫ, але -- здараецца! :))

Нарэшце! Нарэшце я гэтага дачакалася!!!   
... Штораз, калі не дадаюць рэшты, спрабуюць узяць болей, чым трэба, мы з мамай кажам: "Ну чаму яны ніколі не памыляюцца ў свой бок?!" Аказваецца, бывае ўсё ж... Хаця і 1 выпадак на... на вельмі многа.
Ну пра што я магу яшчэ напісаць, як не пра маршруткі?!   
Стаіць машына, чакае часу адпраўлення. На гэты раз не я адна там дзесяць хвілін сяджу і думаю: "Паедзе ў рэйс ці не, калі будзе толькі адзін пасажыр?!" На гэты раз у маршрутцы амаль палова сядзенняў…

sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}