Па той бок журналістыкі / Аднойчы... два гады таму, альбо Гайда ў Дукорскі маёнтак!


Напрыканцы верасня 2016 года мы пільна сачылі за прагнозам надвор'я на пачатак кастрычніка. І замаўлялі ў нябеснай канцылярыі цеплыню на першую яго нядзелю -- Дзень настаўніка. Бо вырашылі з'ездзіць дзвюма сем'ямі на дзвюх машынах у Дукорскі маёнтак! Зрабіць такі падарунак нашым бацькам-колішнім настаўнікам. Ну, і я -- сабе заадно. Усё ж 10 гадоў шчыравала ў адукацыі. А настаўнікі, па майму цвёрдаму перакананню, былымі не бываюць. 
У свой час я пабыла ў Дудутках, а ў Строчыцах (Азярцы) -- нават двойчы! Вельмі люблю такія самабытныя сядзібы з іх хай сабе і ўзноўленым, але такім шчырым сялянска-панска-шляхетным духам, хаткамі, у якіх прадстаўляюць старажытныя рамёствы, з непаўторнай прыродай....
Пра Дукорскі маёнтак жа тады, два гады таму, даведалася зусім выпадкова. Мне трэба было там пабываць па працы. І хаця чалавек па часе падвёў і ў выніку мне засталося на ўсё пра ўсё хвілін 10 ад сілы... Нават на абцасах я ўмудрылася праляцець па тэрыторыі (бы на веніку, ха-ха!!!), пра многае распытацца і сфатаграфаваць. Тады і вырашыла: трэба прыехаць сюды ўсім разам. А тут і нагода добрая.
Да таго ж, ехаць ад нас адносна недалёка. Да г.п.Смілавічы каля 25-30 км і яшчэ 8 -- да Дукоры. А за вёскай і Дукорскі маёнтак непадалёк. Па магілёўцы шмат дзе цяпер участкі з хуткасцю ў 120 км. Таму даехаць па часе -- зусім не праблема. З Мінска, здаецца, прыкладна столькі ж... Плюс-мінус.
 
... Два гады таму ў Дзень настаўніка надвор'е нам было -- па спецзаказу!!!! Ну так ужо цёпленька! Нават горача! Градусаў 20 "выдалі", не меней, і сонейка... Цуд! Забягаючы наперад, скажу: гэта быў апошні такі цёплы дзень перад холадам і дажджамі.
Цікавостак у Дукорскім маёнтку, што на Пухавіччыне, вядома ж, хапае. І для дзяцей, і для дарослых, і для кампаній. Там праводзяць мерапрыемствы. Праўда, ні разу на іх не была. Ды і, здаецца, уваходныя білеты тады даражэйшыя. Але, думаю, яно таго вартае... 
Нават калі не наведваць тыя будынкі ды атракцыёны, а проста пагуляць па тэрыторыі (для аматараў менавіта такога адпачынку... Мы -- аматары!!! ), можна атрымаць вялікае задавальненне! Але! Пры ўмове, яшчэ раз падкрэслю, добрага надвор'я. У холад альбо дождж наўрад ці будзе вам камфортна. Так што пільнуйце сонейка і цяпло!
Вядома ж, за два гады, падчас якіх мы ў Дукорскім маёнтку не былі, там штосьці змянілася, штосьці дадалося... Я ж пра тое, што ўбачылі тады.
... Звярнуўшы па пазнацы, едзем па старой панскай алеі. Вельмі прыгожа! Паркоўка вялікая -- бачна, што наведвальнікаў бывае шмат. У тым ліку і цэлымі экскурсійнымі аўтобусамі прыязджаюць.
 
Набыўшы білеты на першым паверсе ўваходнай брамы (а на зваротным шляху... Ну вядома ж -- магніцікі!     ), падымаемся па драўлянай лесвіцы наверх, каб з акна агледзець наваколле.


Па дарозе разглядаем старыя рэчы -- такія міні-экспазіцыі. Як добра, што лесвіца не такая крутая, як у Мірскім замку! 
 
Спусціўшыся, фатаграфуемся ля ўсяго, што бачым! А мясцінаў прыгожых -- стае! І паколькі ў мяне большасць фотак з людзьмі, дык дадам сюды тыя, што зрабіла падчас першага прыезду -- напрыканцы лета, падчас "палёту на веніку". Яны адрозніваюцца ад кастрычніцкіх колерамі...
 
 
 
 
Далей мы пайшлі па хатках, дзе прадстаўлены розныя рамёствы ды іншае. Вельмі спадабалася тая, дзе прадавалі мёд і свечкі.

 
Якія там класныя свечкі! Розных формаў, у выглядзе жывёл, казачных істотаў, анёлаў... А як яны прыемна пахнуць воскам! Мы сабе набылі свечку ў выглядзе... анёла са свечкай (дакладна такая ж фігурка, як вялікая драўляная скульптура на ўваходзе на фота!). Але дзе ж ты будзеш выкарыстоўваць гэта па прамому прызначэнню?! Так і стаіць дома, некранутая. Праўда, пах ужо ледзь улоўны...
У асноўную адметнасць -- перакулены дом -- пайшлі толькі нявестка з маімі пляменніцамі. Я, па шчырасці, увогуле не разумею сэнсу гэтага атракцыёну. Так гаспадару маёнтка падчас першага прыезду і сказала. А ён усё дзівіўся, што я туды нават падыходзіць не хачу. Маўляў, усім так падаба-а-а-аецца. Ну вось я -- не ўсе....    Дык што мне зрабіць?! А хто аматар -- вам туды!
Ніякімі сякерамі ці чым там яшчэ таксама не кідаліся, па вяровачнаму гарадку не хадзілі. Паглядзелі на карчму, летнюю кавярню, столікі на вуліцы...

 
Падышлі да рэчкі... Прагуляліся па алеях. У музей народ не захацеў ісці -- не пайшла і я. Наступным разам трэба будзе завітаць. Цудоўная прыдумка (здаецца, перанятая таксама аднекуль з-за мяжы) -- Паляна казак.

Падыходзіш да казачнага дамка з сюжэтам за шклом, націскаеш кнопку -- іі.і.і.і.і... Табе пачынаюць расказваць казку!
 
Далей мы падышлі да шматсотгадовага дуба, прагуляліся ўздоўж вальераў з жывёламі і птушкамі.

 
Падзівіліся на самалёцік... 
 
Старэйшая пляменніца нават даведалася пра кошт катання. Два гады таму за 10-хвілінны палёт бралі 30 рублёў з чалавека на цяперашнія грошы. Дарагая прагулка...
І вось тут трэба зрабіць невялікае лірычнае адступленне. Я вельмі баюся вышыні... Не, не так... Я БАЮСЯ ЛЮБОЙ ВЫШЫНІ!!! Асабліва (даруйце за каламбур!) самай высокай. І, тым не менш, падчас вандровак па Беларусі і за межамі заўсёды шчамілася на фунікулёры, аглядавыя пляцоўкі на саборах, на Эйфелеву вежу -- ну вядома ж... І я ні разу ў жыцці не лётала на самалёце. На такім добрым трывалым самалёце!!! А тут ... "бякасік". І штосьці і хочацца, і колецца. Баюся ж... Адыходзім ужо адтуль. Пляменніцы думаюць, я маўчу. І тут нявестка кажа: "Калі хочаце, дык ідзіце. А то мы зараз адыдземся -- і ўсё..."
Іі-і-і-і-і-і--ііі!!! Мне аднекуль -- шляя пад хвост!    Я за старэйшую пляменніцу -- і да самалёціка. Аа-а-а-а-а-а-а, я здурнела!!!!!! Мама ў шоку (і да гэтага часу прыгадвае), брат рыхтуе фотаапарат. Меншая пляменніца крыўдзіцца, бо месцаў толькі два і яна -- міма... Тата гатовы даць грошай таму, хто пасля яшчэ з ёй злётае....
Садзімся. Пілот дапамагае нам прыладзіць навушнікі з мікрафонам. Раз-раз-раз -- праверка сувязі. У мяне штосьці доўга не ўсталёўваецца. Але вось нарэшце. Нам тлумачаць элементарныя правілы паводзінаў... І "бякасік" бярэ разгон! Скача-скача па нейкіх кочках (пад коламі), затым разварочваецца, набірае хуткасць... Іііііііеееееееее-хххххххууууууууууууууууу!!!!! Ляці-і-і-і-і-і-і-іім!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! ПА-А-А-А-АД    КРЫ-ЫЫЫЛО-О-О-ОМ  САМАЛЁ-Ё-Ё-ЁТАА-А-А...   

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ой, які ж пілот Уладзімір (а самалёцік -- яго ўласнасць, і ангар для "бякасіка" ў адным з населеных пунктаў Міншчыны ледзьве не на агародзе!) выдатны псіхолаг! Ой, зубы загаворваць умее!!! Карацей, мне не было страшна... Не, не так... МНЕ! ЗУСІМ! НЕ БЫЛО! СТРАШНА!!!!!!    Проста вельмі цікава... Таму тыя хвіліны, вядома ж, праляцелі, як адна.
Ну што сказаць па адчуваннях... Калі самалёцік набіраў хуткасць -- так, мне блага. Я разумею, што пры ўзлёце ў сапраўдным самалёце ў мяне будуць праблемы. Калі ляціць роўна -- нармалёва. На разврот -- нуу-у-у-у, цярпіма. Што??? Якія "горкі"??? Не-не-не!!! Плаа-а-ааўненька так разварочваемся, калі ласка! Акуратненька нас катайце! Зніжэнне? Выдатна! Вылазім. Не-а, не зялёная, не белая, не сіняя, не чырвоная... Нармалёвага я колеру пасля палёту!А ўспамінаў-то, успамінаў!!!!   
Не ведаю, ці ёсць там яшчэ самалёцік. Але толькі ў сезон, вядома ж. У такі холад -- ужо не, стопудова.
Гуляем далей па тэрыторыі, грэемся пад цёплымі промнямі сонейка, фатаграфуемся... І накіроўваемся ў зваротны шлях. Там збочваем да месца адпачынку, перакусваем... Сям'я брата віншуе нас з Днём настаўніка, уручае падаруначкі... І мы вяртаемся дахаты.
Якая цудоўная атрымалася вандроўка! Успаміны пра яе і фотаздымкі грэюць душу і зараз, праз два гады.
-- Цікава, чаму гэтае месца не такое вядомае, як Дудуткі ці Строчыцы? -- разважае брат. -- Тут жа проста здорава...
І я з ім пагаджаюся.
Ну, а ўсім, хто зацікавіўся, раю завітаць на сайт:  http://gk-agroproduct.by/maentak/
Інфы там мора! Дарэчы, даведаецеся, што месца для маёнтка абрана невыпадкова. Ён там быў -- раней! Таму вас будзе суправаджаць жывая спадарыня ГІСТОРЫЯ! Вельмі цікавыя там экскурсіі для груп праводзяцца -- бачыла і чула здалёк. Супрацоўнікі пераапранаюцца ў касцюмы, разыгрываюць розныя сцэнкі...
Ну што, Вераніка @poker-face, я цябе зацікавіла?!   А каго яшчэ?! І гэта ж расказала яшчэ далё-ё-ёка не пра ўсё...
 
  • poker-face, 08.10.2018 17:51 #
    +1
    1
    коненчно заинтересовала!!!!!!!! фото потрясные и с высоты и с низины!!! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 17:52 #

       Дзякуй!  Галоўнае, мясціны-то цудоўныя -- непадалёк ад Мінска! Як і Строчыцы, як і Дудукі... Вось у Суле б яшчэ хацела б пабываць. І там, дзе ты была нядаўна! 
      ответить на комментарий
      • poker-face, 08.10.2018 17:57 #
        +1
        1
        я в Сулке была по работе! такое :))) дукора и все остальное лучши
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.10.2018 17:58 #

          Праўда?! Тады не паеду туды!!!   Толькі калі на мерапрыемства якое...
          ответить на комментарий
  • aksinia, 08.10.2018 19:21 #
    +1
    1
    Вот это подарок! Вот это я понимаю!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 20:58 #

      Дзякуй!!!  Самі рады!!! 
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 08.10.2018 19:37 #
    +1
    1
    Очень интересно и фотографии чудесные! Я бы тоже мимо самолетика не прошла))).  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 21:00 #

      Шчыра дзякую!  Ага, а я б не прайшла міма льва -- абавязкова б патрымала яго за хвост!!!    Жартую!!!! Такая баязліўка, як я, проста абавязана была той самалёцік абысці за кіламетр!!!   Але, як заўсёды, штосьці спрацоўвае... незалежна ад мяне... І шчамлюся я невядома куды...    
      ответить на комментарий
  • GuVera, 08.10.2018 19:59 #
    +1
    1
    Красиво и атмосферно!! Местами фото напомнили Беловежскую пущу - Усадьбу Деда Мороза) На самолётике таком тоже летала) И на мотодельдоплане!) P.s.Белорусский агро-туризм развивается и набирает мощь!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 21:02 #
      +1
      1
      Дзякуй! Так, шмат цікавых аб'ектаў агратурызму ўжо ёсць у нас. Адзінае, што па грашах яны больш разлічаны на заможных наведвальнікаў-замежнікаў... Я маю на ўвазе харчаванне і пражыванне, а не ўваходныя білеты -- апошнія якраз-такі даступныя...
      ответить на комментарий
      • GuVera, 08.10.2018 21:31 #
        +1
        1
        Так, выбар адпачынку сапрауды вялiкi!  Шмат заможных турыстау едуць у Беларусь, ёсць што паглядзець. Нажаль, самi беларусы вандруюць па сваёй краiне няшмат, хаця гэта даступна, многiя мiнчане нават далей за кальцавой нiдзе не былi, але у другiх странах ...да...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.10.2018 21:33 #
          +1
          1
          Я шмат павандравала ў свой час якраз-такі па самой Беларусі, перш чым выехала за мяжу. І хачу заўважыць, што зараз, ва ўмовах сапраўднага безграшоўя, паверце мне, нават вандроўкі па Беларусі дарагаватыя...
          ответить на комментарий
          • GuVera, 08.10.2018 21:39 #
            +1
            1
            Веру... Але  крыудна, калi беларусы хваляцца замежнымi вандроукамi,  а сваю краiну паглядзець не хочуць... цi падтрымаць.  Я таксама шмат дзе была у беларускiх мястычках i гарадах, больш за палову пабычыла... Цяпер ужо нямецкiя гарады наведваю, але пра Радзiму не забываю,  раз у год-два раблю мiнi-тур па Беларусi. Вельмi люблю Заходнюю частку сiнявокай) Дарэчы, у Германii таксама - Захад прывабнее i цiкавей)))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 08.10.2018 21:42 #
              +1
              1
              Так, гасцям з Германіі вандроўкі па Беларусі якраз па кішэні. А вось мне ў Германію ўжо, на жаль, не... Ды і ўвогуле ў замежжа... Але калі нашыя ўзноўленыя маёнткі ды сядзібы знаходзяцца зусім непадалёк... У радыусе 100 км... Чаму б і не з'ездзіць?!
              ответить на комментарий
              • GuVera, 08.10.2018 21:44 #
                +1
                1
                Менавiта так... Асаблiва калi шмат сяброу i раднi паусюль, ёсць дзе спынiцца  i cумясцiць прыемнае з карысным!)) 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 08.10.2018 21:45 #
                  +1
                  1
                  Аа-а-а-а, гэта ўвогуле цудоўна...
                  ответить на комментарий
                  • GuVera, 08.10.2018 21:45 #

                    Вось!  
                    ответить на комментарий
  • batleya, 08.10.2018 20:13 #
    +1
    1
    Хораша так: і ад фотак, і ад самога поста!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 21:02 #

      Шчыра дзякую! Так прыемна, што Вашыя каменты заўсёды такія добрыя... 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 08.10.2018 21:02 #
    +1
    1
    Прыгожа! А каля свечак ў слоічках мёд?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 21:04 #

      Дзякуй! Так. І проста мёд, і мёд у сотах... Тады ў сотах маленькую ёмістасць набылі-такі сабе. Я ж міма іх ніколі не прайду... Хаця, па шчырасці, там дарагавата... 
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 08.10.2018 21:07 #
        +1
        1
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.10.2018 21:09 #
          +1
          1
          А-ха-ха!!!! Я гэта прадбачыла!!!!!! Прыемна, што не памылілася і Вы не расчаравалі!!!        Толькі па камплекцыі да гэтага героя мне, дзякуй Богу, яшчэ далёка!   І ўсё ж я больш "спец" па мёду ў сотах! 
          ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 08.10.2018 21:07 #
    +1
    1
    Во, яшчэ фотку "працоўную" знайшла...  
    ответить на комментарий
  • Nayana, 08.10.2018 21:34 #
    +1
    1
    Я вот тоже, боясь любой высоты, однажды летала на такой вот ласточке)))))))))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2018 21:35 #

      І як уражанні і самаадчуванне?!
      ответить на комментарий
      • Nayana, 08.10.2018 21:36 #
        +1
        1
        это было так давно... году в 2003-2004 примерно. Понравилось... Но это не точно  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.10.2018 21:38 #
          +1
          1
             Воо-о-о-о-о-!!!!! Апошняе мне зразумела!   
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}