Па той бок журналістыкі / А ў нашым лесе -- пуста... :(((

І нават пуШта... Як калісьці казала прыкольнае кацяня ў рэкламе... Мне так спадабалася, што на языку і дагэтуль засталося тое пуШта... 
... У суботу надвор'е было даволі нядрэнным: сонечна, больш-менш цёпла... Але каб ветру не было, дык і зусім бы пачуваліся камфортна... А так...
Але ўсё ж я пацягнула тату ў лес за дачамі, дзе ў грыбныя гады мы знаходзілі мора чырвонагаловікаў. І нават баравікі трапляліся, хаця звычайна іх там і не было... Але грыбны год у нас быў мінулы... Прыроду не падманеш... І ўсё ж думалася: а раптам які грыб вылез і нас чакае???
Ну такі ж прыгожы лес! Такія мясціны... І сыра там... Ну чаго ім не хапае, а???

У пачатку нашых мясцінаў ёсць такія рады. А на іх праз колькі метраў растуць кусты арэшніку. Летась ідзеш па раду -- і абыходзіш вакол кожнага такога куста. І абавязкова практычна пад кожным -- то чырвонагаловік, то баравік. А тут... ПуШта... 

Летась я нават вавёрку ў гэтым лесе згледзела -- упершыню! І яна дала сябе разгледзець, хаця і сядзела высакавата. Таксама, мабыць, прыходзіла, каб грыбочкі пазбіраць...
А яшчэ тут ужо шмат жалудоў нападала. На здзіўленне -- шмат...
 
Але жалуды -- не каштаны... Невядома для чаго не збірала!  Хаця адразу так дзяцінства прыгадалася! Што мы толькі з іх ні выраблялі! І конікаў, і чалавечкаў, калі жалуды злучаліся паміж сабой запалкамі. Трывалая была канструкцыя, скажу я вам! І карАлі з іх рабілі... Эх, залаты быў час! 
Шкада, што ніякі грыб у суботу так нам і не паказаўся. Затое вельмі прыемна было прагуляцца па лесе ў такое файнае надвор'е! Шкада толькі, што мала па часе... Дачныя справы чакалі...
  • batleya, 09.10.2018 00:31 #
    +1
    1
    А ў нас грузды пайшлі!!! Трэба расстарацца, каб не правароніць такую смакату на зіму!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 07:56 #
      +1
      1
      Оо-о-о-о, удалага Вам грыбнога палявання!!!   Каб грузды самі ў кошык скакалі!   
      ответить на комментарий
  • batleya, 09.10.2018 16:21 #
    +1
    1
    Абы былі, я згодны і сам скакаць за імі!)))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 19:19 #

      Значыць, няхай БУДУЦЬ!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}