Па той бок журналістыкі / А ну-ка, печка... рухай на кватэру! :)))

Любоў да печкі з ляжанкай у мяне відавочна з дзяцінства. Якраз да дзевяці гадоў я жыла ў вёсцы, дзе ў нас такі цуд быў. Ну, і плюс паездкі да дзядулі з бабуляй у вёску іншага раёна. Словам, печка -- мая любоў з дзяцінства! 
Таму калі на дачы ў свой час узвялі дамок, пачалі шукаць печніка. Ну, добры пячнік, як вядома, на вагу золата... Ва ўсіх адносінах... Узяўся скласці такі неабходны атрыбут дачнага жыцця сусед. На выставу яна, вядома ж, не прайшла б... Бывае, што і капрызіць. Але ўсё ж грэе добра навакольнае паветра і сама грэецца. Іншая справа, што не заўсёды атрымліваецца на ёй паляжаць, бо ёсць чым заняцца...
Але нарэшце ў нядзелю зоркі сышліся!!! І мае паўтары гадзіны на печцы сталіся незабыўнымі! Так спінку пагрэла-а-а-а-а-а-а.... Ляпата!!!  І тым больш каштоўна, што ў кватэры-то стаяў трывалы дубак... Ну, гэта тэма асобнага аповеду -- пра мой шматгадовы "раман" з камунгасам... А зараз -- пра печку любімую!
Ляжу я, значыць, на ёй і ўяўляю: во каб, як у казцы, магчыма было яе накіраваць на кватэру! А як закапрызіць, узяць хварасціну і падганяць! І камандаваць: тпру! но!    А яна толькі: чух-чух-чух.. З боку на бок перавальваючыся... прастуе за 6 км... Ну клас жа! 
Вядома ж, калі б замаўлялі печку складаць зараз, зрабілі б праект. І каб абавязкова камін быў. Так ужо люблю камін сапраўдны!!! Але... дзякуй і за тое, што маем! Падчас гэтага дубаку -- адзінае выратаванне на дачы. На вуліцы калі працуеш, дык не так ужо і халодна. А тады ў цёплы дамок...
... Вось я і прыснула ўжо на печцы... І чую -- мыш скрыгоча недзе нечым ды шамаціць! Думала -- у сметніцы возіцца. Узяла вядро, выставіла за тэрыторыю. Праз пяць хвілін (у хаце ж -- цішыня, усе адпачываюць) -- зноў шморгае. Ціхенька-ціхенька спаўзаю з печы -- і паспяваю ўбачыць, як яна разварочваецца і прастуе па газетах за плінтус! Тлу-у-у-устая такая!!!!! Адкармілася на гаспадарчых харчах... 
І вось так яскрава ўяўляю я сабе зараз... Пакуль нас на дачы няма, ляжыць на цёплай печы мышка... Прама на маім месцы! Рукі-лапкі за галаву закінула, ногі-лапкі адна на адну -- і балдзее, зараза шэрая! Пакармілася, чым знайшла. І грэецца! А можа нават радыё ўключыла... Лепей бы венік узяла! Ці посуд з содай перамыла!    
... А ці любіце вы печку так, я люблю яе я???   
  • batleya, 09.10.2018 00:28 #
    +2
    2
    Мне таксама дзяцінства ўспамінаецца!) А як жа ў вёсцы без печы?  Тым больш, што там так добра і ўтульна, і мары - ад тае ж "самаходкі" з комінам ( як і ў Вас)) да касмічнага карабля, і чыталася там як нідзе, і драмалася соладка, а можна проста сушаныя яблыкі ці грушы пахрумстаць і паслухаць дарослую гаману за сталом!) А як вячоркі ў хаце - колькі адтуль пачуеш таемных расповядаў, старых песень ды размоў "за жыццё"! І мышы таксама скрэбліся на гарышчы ці за драўлянай перагародкай, і было гэта так арганічна і ненадакучліва! А як любілі мы, малыя, калі распаліцца печка ў пакоі, ляжаць на ложку і паглядаць на водбліскі агню ў цагельнай "пашчы". Ды і цяпер, у доме цешчы хоць і праведзены газ для ацяплення, але засталіся печкі, якія так класна прапаліць і пасядзець ля іх, успамінаючы дзяцінства! Ды і цяпло ад іх нейкае сваё, блізкае!) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 07:55 #
      +1
      1
      Здорава! Вы мяне разумееце! 
      ответить на комментарий
  • aksinia, 09.10.2018 15:29 #
    +2
    2
    Летом у бабушки в деревне мы на печке с двоюродными сёстрами играли в куклы. Занавеску закроешь - и вот вам так необходимый детям уголок уединения. Классно и уютно там было. И еда несравнимо вкусная из печки. Правда, спать на ней я не очень любила. Клаустрофобия, все дела)) Да и зимой не так часто гостила у бабушки. А вот леееетом...Пуня с сеном! Вот это вещь!))
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.10.2018 16:12 #
      +2
      2
      таак! Спаць на сене - гэта асобны кайф!)
      ответить на комментарий
      • aksinia, 09.10.2018 16:18 #

         
        ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 09.10.2018 19:19 #

        Асабіста я нават і не спрабавала!   
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 19:18 #
      +1
      1
      О, у Вас таксама прыемныя ўспаміны пра печку!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}