Па той бок журналістыкі / Прыемная неспадзеўка


Здарылася яна ў нядзелю, на Дзень настаўніка, калі мы ратаваліся ад холаду ў кватэры на дачы з цёплай печкай. У нашай даўнавата набытай, але нядаўна ўсталяванай пластыкавай сажалцы з'явіліся першыя насельнікі!
Яшчэ на этапе яе ўстаноўкі суседзі па дачы і дому, у якіх сажалка такога тыпу даўнавата ўжо ёсць, прапанавалі запусціць нам маленькіх рыбак. Маўляў, цікавей будзе. І назіраць, і турбавацца... Бо сусед хадзіў непадалёк на копанку і рэгулярна тых рыбак прыносіў. І вось у гэтую нядзелю...
Суседзі, вяртаючыся з копанкі, згледзелі на ўчастку маю маму. І папыталіся, ці ёсць у нас рыбкі. А пасля запусцілі ў нашу сажалку налоўленае! Параілі, чым карміць, як абсталяваць ім зімоўку -- накідаць кучкі каменьчыкаў. Маўляў, калі там пасля зімы і вады практычна не застаецца, рыбкі пад тымі каменьчыкамі -- жывей за ўсіх жывых! Зрэшты, вытворцы пластыкавых сажалак абяцалі непрамярзанне нават пры мінус 40... Пабачым...
Вядома ж, мы адразу заліплі ля вады, разглядаючы рыбак!
 
А яны трымаліся ўсе разам. А калі на іх падаў цень, выстройваліся амаль "свіннёй" і гэтак наразалі кругі! Якія забаўныя! 
Мама паспрабавала пачаставаць іх хлебам, кідаючы ў ваду маленькія кавалачкі. Але рыбкі былі ці тое не галодныя (чарвячкамі ж, мусіць, закусілі), ці тое ў стрэсе... Бо нават ткнуўшыся насамі ў тыя кавалачкі, адплывалі... Ну, нічога! Голад не цётка... А сёння тата павёз ім камбікорм.
Оо-о-о-о-о, цяпер шмат пра каго буду цікавіцца, калі сама не паеду на дачу! Як там жывецца рыбкам... Ці вылазіла мышка, што з'ела без дазволу ў чарговы раз... Ці прыходзіла трохколерная котка-прыставучка... Відавочна, яна чыясьці. Але заўсёды вельмі галодная. Пакармілі адзін раз -- і цяпер яна ад нас не вылазіць! Зазірае ў вочы, адтоптвае ногі, перабіраючы лапкамі і выпускаючы кіпці... І так муркае! Як трактар...
Вось зараз перажываю, каб у тую сажалку хаця б не ўкінулася. Бо раптам вырашыць упаляваць рыбак?! А там  вады -- 480 літраў...
  • Nayana, 09.10.2018 10:17 #
    +1
    1
    а стоячая вода для них не плохо? Или она как-то обновляется?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 10:18 #

      Дык а ў копанцы, адкуль іх вылавілі, якая вада?! 
      ответить на комментарий
      • Nayana, 09.10.2018 10:20 #
        +1
        1
        без понятия))))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.10.2018 12:07 #

             Таксама стаячая... Гэта ж не рэчка... 
          ответить на комментарий
  • tabakerka, 09.10.2018 10:29 #
    +1
    1
    В карьере тоже вода стоит. Интересно на них будет посмотреть весной!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 12:08 #

      Ага! Пакажу... Калі будзе каго!  
      ответить на комментарий
  • poker-face, 09.10.2018 10:38 #
    +1
    1
    Хоть бы не пираньюшки))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 12:09 #

         А-ха-ха!!! Ты не паверыш, але гэта першае, што і я адказвала раней на прапановы запусціць рыбак!   
      ответить на комментарий
      • poker-face, 09.10.2018 12:37 #
        +1
        1
           думаем в одном направлении
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.10.2018 12:38 #

          А то!!!!   
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
260 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}