Па той бок журналістыкі / "Раман"... з камунгасам

Доўжыцца ён ужо гадоў ..наццаць. Як зараз памятаю: усе праблемы з ацяпленнем у нашай кватэры, а таксама ў чатырох над намі, пачаліся ў той год, калі ўсталявалі агульнадамавыя лічыльнікі цяпла. Хаця я і не ўпэўнена, што прычына ў гэтым. Але пакутуем мы дакладна з таго часу. Ніводнага года не было, каб у нас, як у людзей, падчас падачы цяпла загрэлі ўсе чатыры батарэі -- 2 падачы і 2 абраткі. Заўсёды рвалі нервы, тэлефанавалі, пісалі... Колькі за гэты час памянялася дырэктараў камунгаса, колькі спецыялістаў... А праблема да гэтага часу не вырашана. Каля 25 гадоў пакутуем... Во як...
Хачу зазначыць, што яшчэ гадоў 7-10 таму не тое каб уважліва адгукаліся на ўсе звароты... Але хоць чагосьці ці кагосьці баяліся. Таму прыязджалі і сантэхнік, і майстар, і начальнік ЖЭУ, і нават галоўны інжынер. Асабліва "цёплыя" пачуцці былі да тагачаснага начальніка ЖЭУ, які казаў не раз: "Ды мне прасцей узарваць ваш пад'езд!" Добры чалавек, праўда???
Але, тым не менш, тады штосьці спрабавалі рабіць. Пераварвалі трубы, устанавілі набытую за грошы жыхароў помпу. Затым, калі яна сапсавалася, мянялі ўжо самі. Але то некаму тая помпа спаць замінае... То быццам у некага ў другім пад'ездзе падчас яе падключэння астываюць батарэі... У рэшце рэшт, зусім без паняцця пераварылі тую сістэму так, што там ужо няма нічога жывога. І цяпер разводзяць рукамі: а што вы хочаце? Старая ленінградская сістэма ацяплення. Дык хоць берлінская! Нам з таго што???
Звычайна з чатырох батарэй грэе адна падача, больш-менш -- адна абратка. Другая падача, калі жыхары пятага паверху над намі спусцяць паветра і ваду з сістэмы, бывае, загрэе ненадоўга і астывае. Бо апошняя абратка ў самым вялікім пакоі -- мёртва ледзяная. Ад яе падача і астывае...
Колькі я прасіла-ўгаворвала, вусна і пісьмова, тых начальнікаў: "Ды выклічце вы ПРАФЕСІЯНАЛАЎ з Мінска! Няхай пройдуць па ўсёй сістэме, перамацаюць рукамі кожны см труб і скажуць, дзе касяк". Не-а!!!! А на незалежную экспертызу, прабачце, у нас грошай няма...
Не дужа грэюць батарэі і ў кватэрах над намі. Але нам горш за ўсіх. Па-першае, вуглавая кватэра. І ўцеплены толькі адзін пакой. Але гэта зусім не выратоўвае. Па-другое, першы паверх над ледзяным падвалам. На ўцепленай добрым слоем падлозе чамусьці не цяплей, чым на неўцепленай. Загадка... Па-трэцяе, наша кватэра ў гэтым стаяку -- адзіная трохпакаёўка. У двухпакаёўках грэе хоць штосьці. У аднапакаёўцы, якая размяшчаецца якраз над маім пакоем з ледзяной батарэяй, ёсць яшчэ адна, якая грэецца. А ў мяне яе няма: яна ў фае пад'езда. Таму калі тры батарэі з чатырох награваюцца, бадацца з камунгасам працягваю толькі я.
А бывае -- настолькі нервы расходзяцца, што не тэлефаную і не скарджуся. Мёрзну моўчкі!!!! І работнікі камунгаса радасная: няйнакш як грэе! Ага... Толькі калі спадзявацца на Бога. Што Ён нейкім чынам такі цуд зрабіў. Бо вы ж не зрабілі нічога. А спадзеяцеся, тым не менш, што загрэе САМО... Раптам... Але гады ідуць, а цуду ўсё не здараецца. І ніколі не патэлефануе мне той знаёмы майстар і не пацікавіцца, як жа ў нас грэюць батарэі... Таксама з вобласці фантастыкі...
Але бадайся-не бадайся -- вынік адзін. Месяц грэюць у лепшым выпадку стАла толькі 2 батарэі (у горшым -- адна). Тлумачэнні арыгінальнасцю таксама не адрозніваюцца: "У вас апошняя батарэя ў сістэме. Пакуль не запрацуе кацельня, як след, пакуль не будзе добрага ціску, яна не нагрэецца". Таварышы дарагія!!!!! А што мне ад гэтага??? Дзесьці ёсць закон, у якім такое напісана?! Дык тады ў тым законе павінна быць напісана, што і плаціць мы павінны не як астатнія кватэры, якія грэюцца, а палову кошту. А так мы ўжо столькі гадоў плацім за ХОЛАД, а не за цяпло, што нас павінны ўжо да канца жыцця ацяпляць бясплатна. Ага, толькі не з нашым камунгасам.
Памятаю, як некалі спрабавала змагацца за грошы. Пісала заявы, каб пералічылі аплату за ацяпленне. Прыходзілі сантэхнікі, замяралі тэрмометрам плюс 18. Усё! Падстаў для скаргаў няма. Таварышы!!! А хто сказаў, што ў такой тэмпературы -- заслуга менавіта камунгаса?! Што гэта -- яго цяпло?! Вокны ПВХ, якія падчас сонца працуюць як лінзы і ўдзень (!!!), толькі ўдзень на некалькі гадзін награваюць два пакоі з чатырох (затым яны хуценька астываюць, не маючы крыніцы цяпла), мы паставілі за свае грошы. За газ у духоўцы, якой у адчыненым выглядзе абаграваем хаця б кухню (а далей цяпло практычна не распаўсюджваецца, во засада!!!), таксама плацім мы. І за электрычнасць, калі ўключаем маленькі абагравальнік, каб хоць трохі прагнаць сырасць. А нічога, што цэлую зіму нашы суседзі з верхніх паверхаў (праз лесвічную пляцоўку -- там грэе ўсё!) ходзяць у шортах і футболках (так і выскокваюць у іх на вуліцу), а мы хутаемся, як на Паўночным полюсе?! І за гэта мы плацім АДНОЛЬКАВЫЯ ГРОШЫ!!!! Крута?!
Працяг будзе

  • aksinia, 09.10.2018 20:48 #
    +1
    1
    Может, в программу "Времечко" написать?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 21:09 #
      +1
      1
      Дзякуй за параду! Яшчэ з адной суседкай думаем пра тое, каб звярнуцца на ТВ. Проста не хацелася ж да такога даводзіць. Усё ж не настолькі мы... такія і такія. Але ж давядзецца... Выбару не пакідаюць. Тым больш і кадры з падвала будуць -- супер! Пазней пакажу фоткі, якая ў нас там сістэма ацяплення... Як ідуць 2 трубы да падачы і абраткі... І гэта 21 стагоддзе!!! Каравул!!!  
      ответить на комментарий
  • elina, 09.10.2018 21:30 #
    +1
    1
    Лучики тепла Вам! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 21:31 #

      Оо-о-о-, дзякуй вялікі! АптымізЬм!!!   Які малюнак цудоўны! Буду разглядаць... халоднымі зімовымі вечарамі... 
      ответить на комментарий
      • elina, 09.10.2018 21:36 #
        +2
        2
        Всегда пожалуйста. А когда потеплеет, разглядывайте эту: 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.10.2018 21:37 #

              Аа-а-а-а-а--аа, супер які!!!!! Шчыра дзякую!!!! 
          ответить на комментарий
  • Ayrlily, 09.10.2018 22:20 #
    +1
    1
    Сочувствую и очень поддерживаю идею придать огласку проблеме в СМИ. То же времечко и тутбай
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 22:31 #

      Дзякуй вялікі! Будзем думаць, як і што... 
      ответить на комментарий
  • batleya, 10.10.2018 10:57 #
    +1
    1
    наконт СМІ поўнасцю згодзен!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 20:32 #

      Дык і я згодна... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}