Па той бок журналістыкі / "Раман"... з камунгасам-2

Працяг. Пачатак во: http://sonejka-ja.bloger.by/100122/
Калі я яшчэ старалася ва ўсім шукаць пазітыў, спрабавала нават пісаць не скаргі, а такія лёгенькія замалёвачкі. Такія думкі ўслых. Штосьці нават захавалася ў электронным архіве, на маё здзіўленне! Напрыклад, во гэтае, датаванае 15.10.2008! Ого, 10 гадоў! Нават самой цікава пачытаць. Так бы ўжо не напісала б зараз... пяшчотна... Толькі РР-Р-Р-Р-Р-Р-Р--РР!!! Давялі за столькі гадоў...   Плюс здароўе, самі разумееце... Якім яно стала...
У ЧАКАННІ АБУДЖЭННЯ,
або
Няхай жыве цяпло!
Калі б хто толькі ведаў, як прыемна і радасна становіцца на душы ад таго, што ў міжсезонне ўдзень пачынаюць цяплець батарэі... Як напаўняецца шчасцем сэрца, калі па сырой і халоднай кватэры распаўсюджваецца жылы дух. Разам са слупком пакаёвага тэрмометра ўзнімаецца і настрой. Не да “кропкі кіпення”, але досыць адчувальна. Перастае трашчаць тэлевізар, якому зусім не даспадобы вільгаць. І павучкі ўжо не так заўзята ўзнаўляюць свае красёнцы па кутках. Згорнутыя, яны яшчэ не хутка ачомаюцца. Можна пакінуць на канапе цёплы плед, а не хадзіць, завярнуўшыся ў яго, -- для сугрэву. Ды што там казаць! Здаецца, само жыццё расквечваецца ўсімі колерамі вясёлкі. Сапраўды, як мала чалавеку трэба для шчасця...
Калі б хто толькі ведаў, як сумотна становіцца на душы ад таго, што ў міжсезонне ўвечары пачынаюць астываць батарэі... Рукі ледзь не штохвілінна абмацваюць іх. Ці то з надзеяй сагрэць уласным цяплом, ці то са спадзяваннем, што памыліліся... Што рабрыны не стануць-такі ледзянымі, а захаваюць прымальную тэмпературу. Але вось ужо нос ізноў зашморгаў, патрабуючы насоўкі. Маўляў, не падманеш, выразна чую пахаладанне...
Калі б хто толькі ведаў, як штодзень у кастрычніку жыхары шматпавярховак чакаюць пачатку ацяпляльнага сезона... Як радуюцца рэжыму прапальвання – дзённаму ці начному. Як імкнуцца не ўпасці ў анабіёз... Як літаральна прымушаюць сябе займацца хатнімі справамі, схаваўшы чулы нос у каўнер цёплага швэдэра...
Але чым даўжэйшы гэты перыяд чакання, тым большая радасць ад таго, што ў батарэях пачынае цепліцца жыццё. Не, мы яшчэ не развучыліся радавацца. Як не забыліся таго, што раней ацяпленне падключалі пятнаццатага кастрычніка. І чамусьці менавіта ў гэты дзень мае развагі папрасіліся на волю...
Як добра, што другі восеньскі месяц падараваў нам некалькі ясных дзянькоў, сагрэў сонечнымі промнямі. Толькі, прагназуюць сіноптыкі, наперадзе нас ізноў чакаюць дажджы і халады. І, напэўна, гэтым разам яны не памыляцца...
Ну што ж, пара, пара! Бо ўсё бліжэй да нас лістапад, які не адзін год здзіўляе (даруйце за каламбур) снегападам. І вось ужо рука ізноў з надзеяй дакранаецца да батарэі. Уранні, удзень, увечары, уночы... Няхай жыве цяпло! І жывіць нас усіх. Сагравае душу і радуе сэрца.
... Але як жа пакутліва доўга штогод цягнецца час да пачатку сезона, калі абуджаюцца батарэі...
Памятаю, як аднойчы, калі штосьці там на чале з начальнікам -"падрыўніком пад'езда" пераварылі ў сістэме, батарэя не загрэла ў зале. А калі я прасіла суседзяў з пятага паверху спускаць ваду, на мяне проста рыкнулі!!! Дастала, маўляў! Бо ў іх усё грэлася. Два тыдні... Два тыдні зальная батарэя была ледзяной. Пакуль выпадкова да суседа ні завітаў сябар, які ў гэтым разбіраецца, і ні падказаў, што канкрэтна трэба зрабіць. І тады ўсё загрэла! І гэта яшчэ раз даказвае, што нам трэба СПЕЦЫЯЛІСТЫ! А не спускальнікі паветра і вады ў падвале.
Нават жа не хочуць разбірацца і блізка. Усё шмат гадоў ідзе па накатанай схеме.
Тэлефаную ў дыспетчарскую камунгаса. Калі дыспетчар знаёмы, хаця б паспачувае. Астатнія прачытаюць лекцыю, што ў нас не так. Уяўляеце?! Чалавек дзяжурыць на тэлефоне суткі праз двое (напрыклад), а я жыву ў гэта кватэры гадоў ...наццаць. І хто з нас лепей ведае праблему??? Ну вядома ж... ДЫСПЕТЧАР!!! А цяпер -- увага, пытанне! Ці захочацца мне наступны раз туды патэлефанаваць??????
Значыць, званок. Як запісваецца заяўка, не ў курсе. Ні разу той журнал не бачыла. Заяўка перадаецца сантэхнікам. Сантэхнікі прыязджаюць, спускаюць ваду ў падвале. Ага, проста на зямлю... Мора-акіян тады стаіць (так было ў мінулыя гады. Сёлета, здаецца, чысцей? Мо, са шлангам нарэшце???) Прыходзяць у кватэру... Зняць брудны абутак? У сантэхнікаў павінны быць бахілы? Во чаго захацелі!!! Не, не чулі... Мацаюць батарэі. Яны цёплыя. Ад'язджаюць. І -- ап! Батарэі астываюць праз хвілін 15. Бо няма цыркуляцыі. І прычына не знойдзена. А заяўка... што? Правільна, закрыта! Афіцыйна мы грэемся. І што я чую наступны раз пры тэлефанаванні? Што я ўсё прыдумала!!! Што ў нас усё грэецца! Што я скаржніца, якая неўзлюбіла камунгас. Таварышы!!! Вы мяне прабачце, але я рада была б нават назвы вашай арганізацыі ніколі не вымаўляць услых!!!!
Карацей, вераць не мне... А элементарнае дзеянне -- прыехаць і памацаць халодныя батарэі -- ніхто і ніколі не робіць.
Самае цікавае, што тады, калі ў нас 2 тыдні не грэла батарэя ў зале, я напісала гнеўны ліст тагачаснаму дырэктару камунгаса. З патрабаваннем пералічыць аплату. На маё шчасце, яго тады ўзначальваў тата хлопца, каго я ў свой час вучыла. Так, ён паважаў настаўнікаў і ўвогуле людзей. Аплату сапраўды пералічылі. Але гэта быў АДЗІНЫ (!!!) такі выпадак. Далей за ХОЛАД мы плацілі і плацім зараз, як усе за ЦЯПЛО...
Сёлета ў нас яшчэ круцейшы пачатак ацяпляльнага сезона. У нашым горадзе, тады -- у мікрараёне, нашай пяціпавярхоўцы і асабліва -- у нашай кватэры. Пішу, седзячы ля традыцыйна ледзяной батарэі.
Працяг будзе.
  • aksinia, 09.10.2018 22:14 #
    +1
    1
    Однозначно нужно привлекать СМИ. Мало того, что приходится мёрзнуть, так и ещё и платить надо за холод. Нет слов.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2018 22:30 #
      +2
      2
      Ага... Самае цікавае, што доўгі час я сама была тым прадстаўніком СМІ. І ні разу не скарысталася, так бы мовіць, службовым становішчам. Можна падумаць, што гэта хтосьці ацаніў... 
      ответить на комментарий
      • aksinia, 09.10.2018 22:31 #
        +1
        1
        О! А вот это зря! Вам и карты были в руки.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.10.2018 22:33 #
          +2
          2
          Дык вось не скандалістка па жыцці. Хаця ўпарта такой робяць!!!  з ваўкамі жыць Пра праблемы іншых напісаць, дапамагчы -- калі ласка! Нават калі па галаве тады атрымаю... Агучыць свае?! Сорамна ці што... Карацей, не так мяне мама з татам выхавалі... 
          ответить на комментарий
          • aksinia, 09.10.2018 22:38 #
            +1
            1
            Так а Вы без скандала, спокойно и аргументированно позвоните или напишите о своей проблеме. Если ЖКХ не стесняется так к людям относиться, Вам тоже не стОит их покрывать. Тем более, у Вас есть , о ком подумать - о маме с папой, если не решаетесь лично о себе.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 09.10.2018 22:42 #
              +1
              1
              Оо-о-о-о, колькі ў розныя гады напісана ў камунгас... Уу-у-у-у-у-у, колькі паперы марна патрачана...  Адзін год я пісала шмат, у асноўным -- электронных зваротаў. Ведаю, як іх складаць, колькі дзён на разгляд. Аблвыканкам, Камітэт дзяржкантролю, абласны камунгас (і тэлефанавала туды). Усе бралі на кантроль. І ўсё. А батарэі пацяплелі роўна праз месяц усё роўна, і грошы заплацілі за холад усё роўна.  Я расчаравалася ў скаргах цалкам... Асабліва пасля таго, як дзяўчына, якой я не раз тэлефанавала ў абласны камунгас, мне ў рэшце рэшт сказала: "А Ваша батарэя можа быць і ледзяной! Галоўнае, каб норма ўсюды вытрымлівалася 18 градусаў". ЗАНАВЕС!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
              ответить на комментарий
              • aksinia, 09.10.2018 22:54 #
                +1
                1
                Вам ещё хоть что-то отвечали, а мой председатель ЖЭУ, после того, как я 3 раза позвонила по одному и тому же вопросу, который никак не решался, так и вообще занёс меня в чёрный список. Пришлось звонить с другого номера - вот же он не ожидал)) По вашей ситуации остаюсь того же мнения - нужна широкая огласка. Хуже не будет. Стучите во все двери.
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 10.10.2018 07:35 #
                  +1
                  1
                  Оо-о--оо, гэта Вы добра прыдумалі -- з іншага нумара!   Сапраўды, сюрпрыз!  А я ж пра вобласць расказваю!!! У сваім раёне таксама ўсялякае бывала. І не адказвалі, і сварыліся па тэлефоне, і ігнаравалі, і трубу не бралі... Пра аднаго сакратарка ўвесь час адказвала, што ён "на тэрыторыі". Вось жыў там проста!!!  Таму сэнсу не бачу -- тэлефанаваць спачатку ім, як патрэбна. Не працуе...
                  ответить на комментарий
  • Nayana, 09.10.2018 22:56 #
    +1
    1
    а вот оно что, печаль, блин. Удачи в неравной борьбе!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 07:36 #

      Дзякуй вялікі!!!
      ответить на комментарий
  • tabakerka, 09.10.2018 23:29 #
    +2
    2
    -с**ть я хотел на их жалобы! И них на всех, все уроды, ьолько бы ныть
    ответить на комментарий
    • tabakerka, 09.10.2018 23:30 #
      +2
      2
      Прямая речь одного начальника ЖЭУ на пятиминутке с рабочими
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 10.10.2018 07:36 #

        Оо-о-о-о-о-о, чамусьці я нават не здзіўлена...   
        ответить на комментарий
  • tabakerka, 09.10.2018 23:33 #
    +3
    3
    Они правда никого и ничего не боятся!!! Один другого покрывают, пилят деньги и посмеиваются над нами, лохами) У нас ситуация обратная - сейчас в квартире 30-31 градус, это перманентное пекло. Много лет мы просили что-нибудь с этим сделать. Разводят руками - а мы что можем. Выпросили срезать половину батареи в зале, два года просили. Еще в двух комнатах выклянчили приварить вентили, перекрывать батарею, половина греет, половина летная. Зимой будет 28-29-30. Вот мне лично замечательно, люблю тепло, но не люблю смотреть как мучаются остальные домочадцы. (сантехники-сварщики-мастера на тот момент были коллегами, казалось бы своих-то в беде не оставят, но начальничек выразил просто общую политику всего ЖКХ)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 07:39 #

      Вау!!!!! Бывае ж і такое!!! Мора здзіўлення, праўда!!!!   А ў кагосьці ж, мусіць, таксама халодна... Ці ва ўсім доме так?! Фантастыка, праўда! Хаця і гэта -- перабор, разумею... Я памятаю, што Вы ведаеце сітуацыю знутры... Жах, карацей...
      ответить на комментарий
      • tabakerka, 10.10.2018 08:50 #
        +1
        1
        Не во всем доме, выше и ниже соседи не страдают, у них от 18 до 23. А вот через площадку у соседки батареи работают под настроение - бывают хорошо теплые, но чаще летные. При всем этом безобразии в доме есть датчик температуры, от которого зависит нагрев.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 10.10.2018 08:53 #

          Вось яны, сучасныя тэхналогіі...    І тут касякі... Вам таксама жадаю дабіцца камфортнай тэмпературы!!! Усё ж мы не ў Афрыцы жывём...
          ответить на комментарий
          • tabakerka, 10.10.2018 12:24 #
            +1
            1
            И Вам победы в борьбе с этим "спрутом"!!!
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 10.10.2018 20:33 #

              Шчыра дзякую!!!!
              ответить на комментарий
  • Lapka, 10.10.2018 05:02 #
    +1
    1
    У мамы такой же ЖЭС. Воздействую на них через министерство ЖКХ и суд. Пока работает схема.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 07:40 #

      Вам пашанцавала, што яна працуе... А ў нас выдатна ўсё працуе толькі на паперы...   У справаздачах тых начальнікаў...
      ответить на комментарий
      • Lapka, 10.10.2018 09:07 #
        +1
        1
        Может надо по-другому действовать? Попробуйте проконсультироваться у эксперта или давайте вместе попробуем сдвинуть с места этот "холодный" вопрос.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 10.10.2018 09:13 #

          Дзякуй вялікі за прапанову! Зараз еду на дачу грэцца. Паглядзім, што будзе заўтра! Бо пакуль марна некуды звяртацца: разрытую ўчора яміну ля дома не засыпалі. Значыць, сёння зноў будуць адключаць  ацяпленне... Учора на ноч уключылі. Мая батарэя была ледзяная, а зараз гляджу -- нават летненькая!!! Прагрэс!!! І мора здзіўлення! Ведаю, што ненадоўга, але ж хоць нешта нарэшце!!!! Бо толькі самы пачатак, а я ўжо так стамілася... 
          ответить на комментарий
  • elina, 10.10.2018 09:18 #
    +1
    1
    У нас включили батареи (встроены в стену). Приходится жить с открытыми окнами круглый год))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 20:28 #

      Эх...
      ответить на комментарий
  • batleya, 10.10.2018 10:56 #
    +1
    1
    Ведаеце, з ваўкамі жыць ну і г.д.!) Пакуль не таўканеш як след - не паварушацца! Кожную суботу аблвыканкамы праводзяць "прамыя лініі", а раённыя "бонзы" проста дрыжаць. калі туды ідзе зварот. Паспрабуйце, анансаваўшы свой званок туды начальству з ЖКГ.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.10.2018 20:31 #
      +2
      2
      Пра ваўкоў ужо таксама пісала дзесьці ў каментах... Згодна... А ўжо як штурхала ў папярэднія гады!!! Яны павінны б былі апынуцца ўжо на супрацьлеглым баку Зямлі... І пра суботнія "прамыя" ведаю. Мабыць, давядзецца звяртацца, дзякуй за параду! Але нашы (нашы!!!) нікога не баяцца...   
      ответить на комментарий
      • batleya, 10.10.2018 20:47 #
        +1
        1
        Ды таму што далей свайго балота не вылазілі і думаюць што яны тут усё - і цары, і ўлада іг.д. Калі ЖКГ філонілі з добраўпарадкаваннем аўтастаянкі, я вымусіў дэпутата мясцовага зрабіць афіцыйны запыт па праблеме. Колькі было крыўды, маўляў, чаго ж не пазваніў, а адразу так афіцыйна. А у мяне акрамя "прыгожых" слоў нічога і не знайшлося! Сорамна і сёння за тую размову, але праблема знялася вельмі хутка! Так што не здавайцеся і цісніце іх аж да поўнай гамагеннасці субстанцыі!)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 10.10.2018 20:52 #
          +1
          1
          Дзякуй за падтрымку!!!! Гэта Вы добра зрабілі, што даціснулі... Былі і ў мяне афіцыйныя запыты. І, як я пісала ўжо, бралі на кантроль. Ха-ха! Па роду сваёй мінулай дзейнасці я дужа добра ведаю, што стаіць за тымі словамі... Ні-чо-га!!! 
          і думаюць што яны тут усё - і цары, і ўлада іг.д.
          А вось гэта чыстая праўда і наша рэальнасць, на жаль...
          ответить на комментарий
          • batleya, 10.10.2018 22:03 #
            +1
            1
            Трымайцеся!
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 10.10.2018 22:03 #

              Дзякуй Вам!
              ответить на комментарий
  • Nayana, 12.10.2018 18:07 #
    +1
    1
    Блин))) раз за разом, открывая бб, читаю "Раман з камiнгаутам"))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 18:47 #

            Круцяк!!!
      ответить на комментарий
      • Nayana, 12.10.2018 18:47 #
        +1
        1
        а знаете, как мне каждый раз интересно!))))) 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.10.2018 18:48 #

          Ой, ну, я здагадваюся!!!     
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}