Па той бок журналістыкі / 325 грамаў


Вось такі зімовы прыгажун сёння быў мною з'едзены! І гэта яшчэ не самы вялікі!
Урадзілі сёлета не толькі летнія яблыкі, але і зімовыя. На жаль, не ведаю, як называецца гэты гатунак, на адной яблыні іх прышчэплена некалькі. Але во гэты -- самы любімы. І -- магістральны: расце-спее прама пасярод старога дрэва.
Пры спрыяльных умовах, не губляючы сваіх якасцяў, захоўваецца ў падвале да 9 Мая. Праўда, такое атрымліваецца рэдка: яблыкі агульнымі намаганнямі знікаюць раней.  Але такі рэкорд сапраўды быў.
Зрэшты, і зараз яны ўжо вельмі смачныя і сакавітыя.
І не трэба нам яблыкаў замежных -- у нас свае ёсць! 
 
  • aksinia, 11.10.2018 22:32 #
    +1
    1
    А нас угостили штрифелем. Тоже очень большие. И янтарно-прозрачные внутри. Ооооочень вкусные!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 07:54 #
      +2
      2
      Смачна есці! Штрыфель -- яблыкі майго дзяцінства! 
      ответить на комментарий
      • aksinia, 12.10.2018 09:08 #
        +1
        1
        Дзякуй!)
        ответить на комментарий
    • Lea, 12.10.2018 14:15 #
      +1
      1
      единственный сорт яблок которые люблю!
      ответить на комментарий
  • batleya, 12.10.2018 09:36 #
    +1
    1
    О, смачна есці! Частую яблыкамі ўсіх, хто падварочваецца пад руку!)) Адно шкада, у гэтым годзе мае любімыя  "Памяць Каваленка" чамусці змянілі смак: яблыкі хоць і даспелі. але нейкія прэснаватыя!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 09:39 #
      +1
      1
      Дзякуй! Оо-о-о, смак змянілі... І такое бывае, аказваецца. А фотку? Цікава паглядзець на гатунак з такой нестандартнай назвай... Ну, а я сёлета пытанне: "Ці патрэбны яблыкі?!" успрымаю як здзек!!!!    Бо вакол ва ўсіх -- заваліся!!! Я пагляджу, хто мне ў наступным годзе прапануе пачаставацца, калі яблыкаў не будзе зусім ці будзе мала...   
      ответить на комментарий
  • batleya, 12.10.2018 09:54 #
    +2
    2
    Вось і фотка!))   Яны салодкія, але захоўваюцца да канца студзеня.  А наконт наступнага года - будзеце ў Міры, то пачастую! У мяне адна яблынька сартавога падвіду "Бананавы" родзіць кожны год, толькі зрознай інтэнсіўнасцю. Выспявае да сярэдзіны кастрычніка.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 09:57 #

      Дзякуй за фотку!  Цікавая кампазіцыя! А па смаку бананавы яблык да банана падобны?!   Ну, усё! Толькі дзеля Вашых яблыкаў на наступны год трэба завітаць у Мір!    
      ответить на комментарий
      • batleya, 12.10.2018 10:04 #
        +1
        1
        Калі ласка!) А да банана не падобны  - толькі колер ярка -жоўты!  А што да кампазіцыі - то гэта мой стары падсвечнік, які я вельмі люблю запальваць вечарам у сваёй альтанцы!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.10.2018 10:16 #
          +1
          1
          Класна! Падсвечнік у альтанцы -- гэта супер! 
          ответить на комментарий
          • batleya, 12.10.2018 10:17 #
            +1
            1
            Сапраўды так!
            ответить на комментарий
  • Joy, 12.10.2018 09:55 #

    485, здаецца мне сорт падобны на Ваш. Ляжала побач з кавуном на акенцы. Нядоу'на))) Родныя пачаставалi. Я на яблыкi не нацешуся, нават да мяса iх падкладваю)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 09:59 #
      +1
      1
      Супер!!!! Мы ўжо таксама ва ўсе стравы іх і ў розным выглядзе спажываем!  А шарлотку ўвогуле з заплюшчанымі вачыма раблю, і часта...   
      ответить на комментарий
      • Joy, 12.10.2018 12:27 #
        +1
        1
        Навiнка гэтай восенi у' нас - гэта крамбл на слаеным цесце: унiзе пакупное слаенае, потым шмат яблык, наверсе - пасыпка з манкi, ay'сянкi, цукру, перацертых з маслам i карыцай.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.10.2018 13:11 #

          Смачна?!   Усё хачу паспрабаваць -- рэцэпт жа ў  @ProstoOdinChelovek  чытала... Ды ўсё ручкі не даходзяць...
          ответить на комментарий
          • Joy, 12.10.2018 14:03 #
            +1
            1
            Нам вельмi. I усiм усяго хапае: мужчынам хлеба), мне cметанкова-карычных яблык, дзецям - салодкай пасыпкi)) Амаль iдэальна.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.10.2018 14:05 #

              Вау! Ну прама заінтрыгавалі! А можна наступны раз фотку ў студыю???  
              ответить на комментарий
              • Joy, 12.10.2018 14:17 #
                +1
                1
                Ну, нешта ж зусiм не фотаю) абавязкова.
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 12.10.2018 18:47 #

                  Буду чакаць!  
                  ответить на комментарий
                  • Joy, 17.10.2018 00:16 #
                    +1
                    1
                    Ну вось ранiшнi) Пекся сам, таму гатовы толькi апошнi кавалачак.  
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 17.10.2018 08:13 #

                      О, клас які!!! Дзякуй за фоткі! Дык а прапорцыі?!  
                      ответить на комментарий
                      • Joy, 17.10.2018 08:28 #
                        +1
                        1
                        База - вось.  Але ж я часцей раблю з таго, што пад рукой): муку замяняю манкай напалову, а то i цалкам. Калi масла малавата, то дадаю тлустую смятану. Вельмi смачна змалоць i дадаць арэхi. У варыянце, што на фота, двайная порцыя, таму што без слаенага теста) i яблык шмат.
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 17.10.2018 19:43 #

                          Ой, шчыра Вам дзякую! Трэба будзе паспрабаваць. Тым больш -- зацікавіла, што з аўсянымі шматкамі! Дарэчы, замяняць муку манкай -- гэта па-нашаму!  Сама адшукала такі рэцэпт тварожнай запяканкі, якая з манкай, а не з мукой...
                          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
260 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}