Па той бок журналістыкі / Рэальныя жахі

Як чалавек, які яшчэ 5-6 гадоў таму блізка стаяў да тэмы космасу, сёння літаральна аслупянела, прачытаўшы інфу на тут.баі, што адбылася аварыя пры запуску чарговага "Саюза" з касмадрому Байканур.
https://42.tut.by/611313 
"Экіпаж выратаваны" -- паведамляецца прама ў загалоўку. Але пакуль я прачытала да самага заканчэння, мяне страсянула не раз і не два. А з самых першых секунд па мне пабеглі "мурашкі"...  далібог, памерам са слана!!!  
Усё адразу прыгадалася... І гібель Гагарына, хаця і не ў космасе, але ж у небе, і "Чэленджэр", і іншыя аварыі касмічных караблёў з чалавечымі ахвярамі (пра якія даўней нават не паведамлялі...)
Бо калі блізка знаёма з касманаўтам, перажываеш за яго, мімаволі пераносіш гэтыя адчуванні і на яго калег.
Але ж наколькі за апошні час прагрэс зрушыўся наперад! І як даўно не было такіх аварый -- з людзьмі. Так, "Прагрэс" з грузам затануў, таксама перажыванні... Ды і ў гэтым жа "Саюзе", думаю, штосьці ехала не толькі для гэтых касманаўта і астранаўта, але і для тых, хто зараз знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі... І, хутчэй за ўсё, касмічную "камандзіроўку" ім цяпер працягнуць... А маральна як сябе пачуваюць не толькі тыя, хто аварыйна прызямліўся, але і іх калегі?! Калі кожны думае: "На яго месцы магу быць я"... А іх сем'і?! Які жах!
А яшчэ сёння ўвесь час думаю вось пра што... Ужо як правяралі тую ракету-носьбіт... І хітрыя прыборы на аўтаматыцы, і, думаю, не адзін дзясятак чалавек... І ўсё роўна -- няштатная сітуацыя. Ну як жа так????
Шчыра спадзяюся, што з Аляксеем Аўчыніным і Нікам Хейгам усё будзе ў парадку. Хаця перагрузкі пры старце -- і адразу ж ідэнтычныя пры спуску... Але НЯХАЙ УСЁ Ў ІХ БУДЗЕ Ў ПАРАДКУ! Цярпення ім і сіл!
  • batleya, 12.10.2018 09:31 #
    +2
    2
    Сапраўды, хай будзе ўсё добра і дзякуй Богу, што жывыя! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.10.2018 09:32 #
      +1
      1
      Так!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}