Па той бок журналістыкі / Ні пагрэцца, ні падЫхаць...

Ну вось яно, бабіна лета!!! Цудоўныя цёплыя -- сапраўды залатыя ва ўсіх адносінах! -- дзянёчкі, выдатны прагноз на некалькі бліжэйшых дзён (у нас пакуль бачна да чацвярга)... Ну крута!!!!
Функцыі камунгаса добраахвотна ўзяло на сябе Сонейка (ха-ха! Зразумела, з чаго я смяюся!   ). Вось каб і брат яго яшчэ -- Месяц -- саграваў па начах, дык і зусім было б выдатна...
Але тое, што Сонейка днём нагрэе праз вокны-лінзы, вельмі хутка затым астывае. І ўсё ж...
... Сёння ўдзень, не верачы самой сабе, я пачала... распранацца! Не, гэта не стрыптыз!    Лінзы спрацавалі. Скідаю цёплыя вязаныя шкарпэткі, штаны з начосам, вязаны швэдар з букліраванага махеру... Віват, футболка і лёгкія спартыўныя штаны!
Адчыняю вокны ў дзвюх спальнях, якія знаходзяцца з сонечнага боку, на праветрыванне -- і цешуся такім свежым, такім цёплым паветрам... Займаюся справамі і цешуся... Пяць хвілін цешуся, дзесяць... Усё, прыплылі! Задрайваем вокны, хутчэй-хутчэй!!!
Ну, хто здагадаецца, што за прычына?! Ды банальная... У вялікіх гарадах -- прадпрыемствы, у маленькіх --- ага, аматары восеньскага парадку. Акурат на суседнім двары запалілі лісце і яшчэ нешта... Пах -- можаце мне паверыць: га-дас-ны!!!   Усё... Дзесяць хвілін на сёння -- дастаткова, каб упусціць свежае цёплае паветра ў кватэру. 
Калі ж дым паціху рассеяўся, я ўпарта праз кожныя дзесяць хвілін спрабавала адчыніць вокны. Хвіліна -- і я іх зачыняла. А нікуды той пах і не падзеўся, і не разышоўся... Крыўдна ўвогуле-то...   
Бліжэй да шасці вечара я апранулася ў адваротным парадку. Няма крыніцы цяпла -- сонечнае паветра ў кватэры астывае хутка.
Мо, сёння тыя добраўпарадкавальнікі нарэшце ўсё лісце спалілі? Заўтра паспрабую адчыніць акно з самай раніцы...
  • Mirax, 14.10.2018 18:10 #
    +1
    1
    Знаёмая сітуацыя) я жыву на ўскраіне горада і таксама часцяком то смецце паляць на хутарах, якія знаходзяцца непадалёк, то вецер даносіць пахі з фермы з суседняй вёскі. А бываюць дні, калі паветра напоўнена пахам сена, быццам і не ў горадзе жывеш...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.10.2018 18:23 #

      Ооо-о-о-о-о, каго бачу ў гасцях!!!!! Вы зноў зніклі, і надоўга... Маладэчна? Калі не памыляюся?! Так, ускраіны  -- яны такія... І лепей -- сена, чым усё астатняе!!! 
      ответить на комментарий
      • Mirax, 14.10.2018 18:29 #
        +1
        1
        Так, Маладэчна) Прыходзіцца апошнім часам рэдка тут бываць. Усё у пошуках матэрыялу для блога, не дарма ён у мяне пра падарожжа па Беларусі) Цяпер можна паціху пісаць)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.10.2018 18:31 #

          А ў Вас і пра ката зачОтна было, не толькі пра вандроўкі!   Тады -- у чаканні Вашых дарожных нататак!
          ответить на комментарий
          • Mirax, 14.10.2018 18:40 #
            +1
            1
            Калі тэма заходзіць пра катоў, то заўсёды атрымаецца зачотна)) Дарожныя нататкі ўжо пачынаю пісаць. Яшчэ трэба усё дакладна абдумаць, трохі гісторыі пашукаць і на прысуд чытачоў выносіць))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.10.2018 18:42 #

              Э, не.... У Вас пра ката сапраўды было адмыслова!    Таму і памятаецца...  Спадзяюся, фоткі да Вашых нататак таксама будуць???
              ответить на комментарий
              • Mirax, 14.10.2018 21:40 #
                +1
                1
                Безумоўна будуць)
                ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}