Па той бок журналістыкі / Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 1-13

На жаль, мой "раман" з камунгасам усё доўжыцца і доўжыцца. Без аніякай узаемнасці з яго боку. Ужо здавалася, што ніякім бязладным пачаткам ацяпляльнага сезону мяне не здзівіш... Але сезон-2018 усё ж здзівіў. На жаль. І дзівіць працягвае.
Звычайна, як і ва ўсім нашым пяціпавярховым доме, грэць пачыналі ў кватэры хаця б адна-дзве батарэі з чатырох. Толькі не ў гэтым кастрычніку. Вось такая хроніка падзей у мяне атрымалася.
Дзень першы. 5 кастрычніка.
Раней, гадоў з дзесяць таму, увесь жылы фонд нашага мікрараёна падключаўся практычна ў адзін дзень. Пасля таго, як у Мінску пачалі афіцыйна абвяшчаць аб падключэнні за пяць дзён, наш Чэрвень таксама пачаў рабіць гэтак жа. І хаця ў нас зусім не сотні-тысячы шматпавярховак, як у сталіцы... Але каб жа цяпло і пры такой схеме адразу трапляла ў нашу кватэру, па волі лёсу -- апошнюю як у сістэме ацяплення, так і па адносінах абслугоўваючай арганізацыі.
Наколькі памятаю, Мінск сёлета аб'явіў аб падключэнні ацяплення ў жылым фондзе з 1 кастрычніка. Наш дом у мікрараёне Барыкіна, як я даведалася выпадкова, пачаў атрымліваць цяпло 5 кастрычніка, у пятніцу. Даведалася ж пра гэта абсалютна выпадкова, праходзячы па фае пад'езда і намацаўшы там цёплыя батарэі. 
Але!!! Толькі ў фае. Ні батарэя ў пад'ездзе на паверсе ля нашай кватэры, ні разводка ў ванным пакоі, ні батарэя ў зале (не кажучы пра ўсе астатнія) не пацяплелі ні праз гадзіну, ні праз дзве... А такога не было яшчэ НІКОЛІ (за апошнія суперпраблемныя 20-25 гадоў)!!! 
Абмеркаваўшы сітуацыю з суседкай з чацвёртага паверху над намі, тэлефануем: я -- майстру на мабільны, яна -- у дыспетчарскую камунгаса. Праўда, меней чым праз дзве гадзіны машына прыехала. Чула, як у падвале доўга спускалі паветра з сістэмы. У рэшце рэшт, загрэла адна батарэя (падача) у спальні. Астатнія так і не загрэлі.
Дасылаю смс майстру і знаёмаму сантэхніку. Не ведаю, хто з іх прачытаў, але праз некаторы час машына камунгаса зноў стаяла ля нашага пад'езда. На гэты раз доўга спускалі ваду... Адкуль?! Правільна, з той самай адзінай батарэі, якая грэлася. У выніку астыла і яна. ЗАНАВЕС!
... А яшчэ пазней знаёмы паведамляе: назаўтра ў шэсць раніцы будуць заглушаны ўсе кацельні. ГАРАЧЫНЯ ж у выхадныя!!!! Ха-ха! ШЧЫЛЬНЫ ЗАНАВЕС!
Дзень другі і трэці, 6-7 кастрычніка.
З самай раніцы ў суботу, перад паездкай на дачу, напісала электронны зварот у абласны камунгас. Так, не па форме. Бо эмоцыі перапаўнялі... Два дні запар ездзілі на дачу. Бо там жа -- печка!!! А дома -- дубак... І гэта ў Дзень настаўніка!!! Цудоўны "падарунак" для маіх бацькоў ад тых, хто прымаў рашэнне аб адключэнні ацяплення, якое і так да нас не дайшло.
Дзень чацвёрты. 8 кастрычніка.
Зноў-такі, па неафіцыйнай інфармацыі, праблемы з катлом на кацельні. НУ ХТО Б СУМНЯВАЎСЯ!!!!! Батарэі ледзяныя, у кватэры дубак. Трохі пайшло цяпло да вечара... У нас нават да двух батарэй крыху дайшло. Але ж каб кватэра такая халодная і сырая прагрэлася, трэба добры ціск і ўсе чатыры батарэі гарачыя. З вобласці фантастыкі, на жаль. А ўвесь дом-то грэецца... І плаціць мы будзем аднолькава...
Дзень пяты, 9 кастрычніка.
Непадалёк ад нашага дома... разрылі вялізную яміну, адкуль паднімаецца пАра. І ЧАМУ Я ЗУСІМ НЕ ЗДЗІЎЛЕНА???? Батарэі астываюць каля адзінаццаці раніцы. Пад вечар ацяпленне ўсё ж даюць, але яміна не зарытая. Значыць, працяг будзе. Грэюцца дзве батарэі. Крыху.
Дзень шосты, 10 кастрычніка.
Працяг ліквідацыі... парыву ці чаго там яшчэ?! -- не назіраем. Едзем грэцца на дачу. Па вяртанні бачым, што яміна засыпана. Грэюцца тры батарэі. Ну як грэюцца? Так, трохі цёплыя.
Дзень сёмы, 11 кастрычніка.
Надакучвае сядзець ля ледзяной батарэі. Тэлефаную ў дыспетчарскую камунгаса. Альбо там знаёмая, альбо мяне пазнаюць па беларускай мове. Але пасля слоў "Прыміце заяўку па ацяпленню" на другім канцы называюць адрас. Удакладняюць, што пакой -- спальня. Не паспяваю я нават спытацца пра нумар заяўкі (хаця б!!!), як чую " Я запісАла. Пі-пі-пі-п-і..." Трубку палажылі.
А літаральна праз пяць хвілін бачу машыну майстра, які прыязджае яшчэ з некім!!!!! "Во гэта хуткасць!" -- захоплена думаю я. Не-а.. Яны, відавочна, па іншаму пытанню. Батарэя так і застаецца ледзяной, нават ваду пад ёй не спускаюць. Хаця і таго дзеяння хапае максімум на паўгадзіны. А пасля батарэя астывае. Бо да яе проста не даходзіць тое цяпло. Але -- увага! -- плацім мы, як і ўсе...
Вечар чацвярга. Батарэі астываюць. Знаёмая кажа, што паколькі наперадзе -- бабіна лета, кацельні заглушаюць. ПАДВОЙНЫ ЗАНАВЕС!!!!
Ні табе рэжыму прапальвання, як раней, калі падключалі на ноч ацяпленне, нічога...
Дзень восьмы-адзінаццаты, 12-15 кастрычніка.
Нічога і не адбываецца. Батарэі ледзяныя. Паліва эканомяць. НА НАШЫМ ЗДАРОЎІ. Бо калі ўдзень ад сонца грэюцца спальні, якія знаходзяцца пад сонцам, з паўднёвага боку, дык паўночная зала -- не. А ўвечары-уночы-ўранні ўсюды -- дубак, аж слёзы з вачэй!!!!! Бо няма крыніцы цяпла!!!!
Людзі, скажыце!!! Мінск, Віцебск, іншыя гарады... У вас таксама цалкам адключалі ацяпленне ў гэтыя дні?!
Праўда, 15-га намацваю, што дзесьці штосьці быццам і загрэла... Але мы едзем на дачу. А па вяртанні -- сюрпрайз!!!! Чарговы!!! Аб'ява ля пад'езду. Маўляў, 16-га з 9.00 да 17.00 не будзе вады!!!!!
Ну, усё зразумела, праўда?! Не будзе вады -- не будзе цяпла. І тэлефанаваць у дыспетчарскую з другой заяўкай гэтак жа марна, як і з папярэдняй...
Грэе ўвечары адна батарэя з чатырох. Нават абратка на кухні астыла... А мая ледзяная ў спальні і не награвалася...
Дзень дванаццаты, 16 кастрычніка.
Назапашваем ваду... Каб было хоць чым посуд памыць. Цяпло ў адзной батарэі спачатку трымаецца, затым астывае, зноў трохі цёплая... Вада з'яўляецца практычна ў абед. Спачатку тонкім струменем -- бойлер не ўключыш. Затым праз некаторы час - большым... А з раніцы дубак адчуваецца нават на кухні -- пры халоднай там батарэі...
Абсалютна выпадкова, праходзячы міма гаспадарчага памяшкання ў фае пад'езда, чую... капеж. Памяшканне зачынена на замок. Пытаюся ў адной суседкі, дзе ключ. Не ведае. На шчасце, ідзе другая, у якой ключ знаходзіцца. Яна бяжыць па яго на пяты паверх, адчыняе... Так і ёсць! Састарэлая суседка зноў топіць памяшканне і фае пад'езда!!! Адна суседка бяжыць да яе (заткнутая... ці то ракавіна, ці то ванна, суседка спіць. А вады, як памятаем, не было), другая тэлефануе яе дачцэ... А калі б я не пачула? Ці прайшла абыякава?! Ці ключ не знайшоўся?! Патоп быў бы большы, думаю...
Дзень трынаццаты, 17 кастрычніка.
Батарэя ў маёй спальні трывала ледзяная. Збіраемся на дачу. І як тут тэлефанаваць у дыспетчарскую?! Тады скажуць, што прыязджалі, а вас дома не было... Хаця што ім кватэра, калі ваду  трэба спускаць у падвале і, з-за асаблівасцяў гэтай сістэмы, -- на пятым паверсе...
А нос ужо закладзены... Пасля абеду мяне проста "накрывае". Нос, горла, галава, адчуваю, што тэмпература паўзе ўверх... Я захварэла...
Працяг будзе...
  • tabakerka, 17.10.2018 20:01 #
    +1
    1
    ой-ёй-ёй! так плохо болеть, в холодной квартире вдвойне.. грустно все это. выздоравливайте поскорее!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2018 20:03 #
      +1
      1
      Ага... Дзякуй вялікі!  І Вы!!!  Не, халодная не ўся кватэра, а толькі мой вялікі пакой. Зрэшты, да раніцы падача ў другой спальні астыне ад маёй абраткі. Будзе паўкватэры халоднай...
      ответить на комментарий
      • tabakerka, 17.10.2018 23:33 #

        У нас отключены второй день. Живём!!!
        ответить на комментарий
  • aksinia, 17.10.2018 21:05 #
    +1
    1
    У нас в Витебске не отключали отопление, хоть и днём 18 тепла. Правда утром +5.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2018 21:06 #
      +1
      1
      Ну вось! Я ведала, што ў Віцебску жывуць ЛЮДЗІ. А мы - не людзі...   У нас не толькі такая тэмпература ноччу, а яшчэ і замаразкі рэгулярна былі...
      ответить на комментарий
      • aksinia, 17.10.2018 21:09 #
        +1
        1
        У вас там вообще содом и гоморра какие-то(
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 17.10.2018 21:09 #
          +1
          1
          Ой, увогуле... Як мы жывём?! Сама здзіўляюся...   
          ответить на комментарий
  • Nayana, 17.10.2018 21:21 #
    +1
    1
    Какой ужас...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2018 21:22 #

      Угу...   
      ответить на комментарий
  • Lapka, 17.10.2018 21:38 #
    +1
    1
    Я бы их порвала на тряпочки. Не знаю, то ли вы слишком терпеливы, то ли смелости не хватает. По схеме писали?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2018 21:44 #

      Пакуль няма сіл ірваць... Не першае і не другое. Дасталася я за апошнія гады... А так -- ірвала, была справа... Прабачце, Вы пра якую схему?!  Вось нядаўна намацала ў сябе цёплую батарэю (ой-ёй!!! Упершыню ў гэтым сезоне!!!) і добра цёплую -- у суседняй спальні. Такі хлопцы з дзвюх суседніх кватэр над намі на пятым паверсе спусцілі нарэшце паветра і ваду з батарэй. Але па вопыту ведаю -- надоўга не хопіць...  І тое радасць, толькі радавацца здароўя пакуль няма... Ды і радавацца таму, што ва ўсіх астатніх было і ёсць з самага пачатку сезону... Парадокс....
      ответить на комментарий
      • Lapka, 18.10.2018 07:34 #
        +1
        1
        Не надо рвать здоровье. Помните, я сбрасывала ссылку? Ровно по этой схеме повторяете шаг за шагом. Поверьте, я столько раз через это проходила, по-другому нельзя, бесполезно.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.10.2018 10:12 #

          Дзякуй!
          ответить на комментарий
  • elina, 18.10.2018 08:18 #
    +1
    1
    Выздоровления Ввм!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2018 10:12 #

      Шчыра дзякую!!!
      ответить на комментарий
  • Lea, 18.10.2018 09:25 #
    +1
    1
    115 бел и письма во все исполкомы —городской районный обастной Т на горяч линию , все. Что найдете. И обяз минзрава тоже
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2018 10:13 #

      Дзякуй за параду!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}