Па той бок журналістыкі / Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 14-15

Увогуле-то пішу гэта для таго, каб зафіксаваць, скажам так, аб'ектыўную рэальнасць. Дзённік жа...
Сёння добрая знаёмая падказала, што пару дзён таму па каналу "Сталічнае тэлебачанне" (а ТВ я, прабачце, не гляджу ўжо гадоў з сем, зусім) зноў паказвалі Чэрвень і штосьці пра ацяпленне. Знайшла сюжэт.
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/16-gradusov-tepla-syrost-i-plesen-zhiteli-novostroyki-v-chervene 
Засмуцілася яшчэ больш. Бо з вуснаў адказных асоб пачула такую няпраўду!!! Асабліва абурыла, што ў нас (!!!) рэжым прапальвання!!! На вечар і ноч падключаюць ацяпленне! Хацелася б толькі ведаць: дзе гэта канкрэтна ў Чэрвені! Бо я з усёй адказнасцю заяўляю, што з вечара 11-га кастрычніка і да раніцы 15-га ўключна батарэі былі мёртва ледзяныя!!! І гатова прайсці любое апытанне, у тым ліку і на дэтэктары лжы!!! Але... Прагучала ад адказнай асобы такое -- і правы яны, а не мы... Хто сядзіць у ледзяной кватэры з саплямі, прабачце, да падлогі і тэмпературай ужо трэці дзень...  
А вось цікава... Калі б правесці нармалёвую такую сумленную праверку... Можна было б вылічыць (не па запісах у розных там журналах, а па прыборах!!!) колькасць зрасходаванага паліва, на колькі яго хапіла, што і калі ўсё ж прапальвалася... Мабыць, не... А так хацелася б...
Ну, гэта ўсё эмоцыі... Гэта я амаль без сіл, таму так слабенька... А цяпер па днях. Працяг.
Дзень чатырнаццаты, 18 кастрычніка
Мая батарэя традыцыйна мёртва ледзяная. Хто б сумняваўся. Яна сама па сабе не ажыве... А камунгасаўцы не прыязджаюць і па выкліку... Грэюць батарэі ў зале, на кухні. Ад маёй ледзяной абраткі астывае падача ў суседняй спальні. Але паколькі там, над ёй, на пятым паверсе хаця б вечарам спускаюць ваду, грэе яна з папераменным поспехам. У адрозненне ад маёй, якая - НІ-КО-ЛІ!!!
Нікуды не званю, нікуды не пішу... Люда @Lapka, памятаю пра кіраўніцтва да дзеяння, але... Я проста не магу падняцца. Ляжу пластом цэлы дзень. А калі трэба ўстаць па патрэбе, трымаюся за сценачку. Яшчэ ніколі мне не было так пагана... Аа-а-а-а-а-а-а-а-а, прыстраліце мяне!!!! Каб заўтра не пакутаваць... 
Дзень пятнаццаты, 19 кастрычніка
Не прыстралілі... Добрыя людзі... Таму агромністай сілай волі падняла сябе за шкірдзень. Трэба рухацца. Пакуль расхадзілася, пакуль голас прарэзаўся... Аднак грэе ўжо толькі 1 батарэя з чатырох -- падача ў зале. Трэба тэлефанаваць у дыспетчарскую.
Там зноў пазнаюць мяне "з першай ноты"!!! Пытаюся, як завуць дыспетчара. Трэба ж мне ведаць, хто мяне запомніў і спачувае. Праўда, дапамагчы нічым не можа... З першых жа слоў "заяўка на ацяпленне" мне тлумачаць, што іх... не прымаюць... Той, хто чытаў пра папярэднія 13 дзён... Ну, вы здагадаліся ўжо, чаму??? ТА-ДА-ААААА-ААМ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Правільна, ПАРЫЎ!!!!! І нават цэлых ДВА!!!!! Думаеце, здзівілі яны мяне??? Не-а!!!! Настойліва прашу ўсё ж запісаць маю праблему, бо незалежна ад таго, прапальванне-не прапальванне, парыў-не парыў і г.д. мая батарэя МЁРТВА ЛЕДЗЯНАЯ! 
Дыспетчар запісвае. Але ж не ад яе залежыць, прыедуць, напрыклад, заўтра ці не... А заўтра субота, ха-ха...
Людзі, а мне ўжо страшна... Бо пакуль хаця б днём і хаця б у дзвюх спальнях перабіваліся сонечным цяплом плюс батарэяй у зале... А тут жа абяцаюць пахаладанне і дажджы... Мы проста замерзнем... Пад тлумачэнні адказных асоб, што ў нас усё грэецца...
А!!! Заўтра пастараюся паказаць фота труб з падвала, якія ідуць да гэтых самых праблемных батарэй. Сфоткала нядаўна... 21-е стагоддзе... Каравул... 
  • Lapka, 19.10.2018 19:33 #
    +3
    3
    Кстати, температура, которую они любят мерить, чтобы увидеть заветные 18, вообще не Их заслуга. Это результат обогрева подручными средствами. Не платите за отопление. Ваши заявки зафиксированы. В день выставления счёта отправьте заявление об отказе оплачивать неполученную услугу, вычтите ровненько и ждите. Сами придут.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2018 22:06 #

      Я ж таксама пісала раней, што 18 -- не іх заслуга... Я на тэмпературу не скарджуся. Я скарджуся канкрэтна на халодную (ыя) батарэі. А калі для іх гэта норм, галоўнае, каб было 18, значыць, ва ўсіх астатніх кватэрах нашага пяціпавярховага дома таксама трэба заглушыць па адной батарэі! Так будзе справядліва!     Не, не плаціць мы не можам. Бо ўсё роўна будуць яны правы ды яшчэ і пеню налічаць...
      ответить на комментарий
      • Lapka, 19.10.2018 22:07 #
        +1
        1
        Нет, платить не надо. Потом ровненько иск в суд, стопроц выиграете.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.10.2018 22:09 #

          Была б адна ў кватэры -- так. Але -- не магу падстаўляць сваіх... Я ж кажу -- калі тыя адказныя асобы прама ў кадры ТВ бессаромна наманілі... І што ім суд?!
          ответить на комментарий
          • Lapka, 19.10.2018 22:11 #
            +1
            1
            Они знают, что вы неконфликтная. Знаете что, давайте я им позвоню. Только мне нужны исходные данные, адрес, квартира, историю могу здесь перечитать. И сразу вам отзвонюсь о результате.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 19.10.2018 22:14 #

              Яны не ведаюць. Усе новыя: дырэктар ЖКГ, намеснік старшыні райвыканкама па ЖКГ, старшыня райвыканкама год толькі... Ні з кім не знаёма. І я яшчэ маштабна не пачынала скардзіцца. Бо то аварыя, то рамонт водаправоду, то дзве аварыі, то... бабіна лета... ВАУ!!!!! Дзякуй вялікі за такую прапанову! Кранулі вельмі... Ведаеце, магчыма, і скарыстаюся... Калі ў бліжэйшы час нічога не зменіцца... ДЗЯКУЙ!!!!   
              ответить на комментарий
              • Lapka, 19.10.2018 22:15 #
                +1
                1
                Поверьте моему опыту, все получится, не таких дожимала))
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 19.10.2018 22:15 #
                  +1
                  1
                     Дзякуй! Пажывём -- пабачым... Вось, ужо хоць нейкая надзея намалявалася... 
                  ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 19.10.2018 22:21 #
              +1
              1
              Вось зараз сяджу каля сваёй ледзяной батарэі... А там забулькала-забулькала, палілося... І я задумалася... Варыянтаў цэлых тры. 1. Ваду з сістэмы зліваюць, бо падключаць сёння не будуць. Ну, каб не размерзлася, калі ўсё ж замаразак, ага... 2. Ваду ў сістэму заліваюць па новай, ха-ха, самой смешна... 3. Ваду вырашылі нарэшце зліць на пятым паверсе, каб ў іх батарэя загрэла. Ха-ха, а ацяплення-то няма!!!! Сяджу і ржу вось такім смехам:     . Бо вынік усіх трох варыянтаў адзін: нам зноў спаць у ХОЛАДЗЕ!!!
              ответить на комментарий
              • Lapka, 19.10.2018 22:22 #
                +2
                2
                Ща мы силой мысли это дело запустим. Идите варить глинтвейн!
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 19.10.2018 22:23 #

                      У мяне гэта на заўтра запланавана...
                  ответить на комментарий
  • Lapka, 19.10.2018 19:33 #
    +1
    1
    И не болейте.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2018 22:06 #

      Шчыра дзякую!!!! 
      ответить на комментарий
  • Nayana, 19.10.2018 22:05 #
    +2
    2
    Как я вам сочувствую, это такое бессилие - бороться с системой... Прямо вот хочется взять плед, вино и сварить глинтвейн вам   Сил и дожмите их!
    ответить на комментарий
    • Lapka, 19.10.2018 22:06 #
      +1
      1
      не в тему, но не удержалась 
      ответить на комментарий
      • Nayana, 19.10.2018 22:19 #
        +1
        1
        клевая какая!!!  нового не узнала, но как же она классно говорит и мимика оч нра))
        ответить на комментарий
        • Lapka, 19.10.2018 22:20 #
          +1
          1
          Надя, похоже, ты всех заразила)
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 19.10.2018 22:22 #
            +1
            1
            Падобна, Надзі трэба ўсур'ёз задумацца над гэтай прафесіяй!   
            ответить на комментарий
          • Nayana, 19.10.2018 22:32 #

            пошла ознакомилась с программами школ))) Не аховые цены, имея ввиду дегусации. Базовый курс 180000, это примерно 2700 уе. Как в Турцию съездить)))
            ответить на комментарий
            • Lapka, 19.10.2018 22:33 #

              Надя, если у тебя выгорит заниматься этим всю жизнь, клянусь, я брошу работу и уеду открывать парфюмерный магазин)))
              ответить на комментарий
              • Nayana, 19.10.2018 22:34 #

                я в эту сторону даже не думаю сейчас)))))  Во-первых, это просто хобби. Во-вторых, у меня квартиры нет. Не до прекрасного)
                ответить на комментарий
                • Lapka, 19.10.2018 22:35 #

                  Иногда полезно идти против разума и логики. Ай, о чем я ? Сама такая((
                  ответить на комментарий
                  • Nayana, 19.10.2018 22:36 #

                    Да я сходила уже против) кроме 200 000 долга ничего не находила
                    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2018 22:08 #

      Ой, дзякуй вялікі! Каб Вы ведалі, як жа сагравае такое вось суперажыванне...  І за падказку -- яшчэ раз дзякуй! Заўтра ўжо, можа, будуць сілы для глінтвейну. Як гэта я не падумала пра такія магутныя лекі!!!   
      ответить на комментарий
  • Rimma, 20.10.2018 12:08 #
    +1
    1
    Выздоравливайте поскорее! И пусть в ваши батареи поскорее придёт тепло:)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2018 12:19 #

      Шчыра дзякую!  Шча як навярну глінтвейну... Дык мне і без ацяплення стане горача!!!   Бо пакуль і надзеі няма: батарэі мёртва ледзяныя, на гэты раз не толькі ў нас... 
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 20.10.2018 22:10 #
    +1
    1
    Выздоравливайте. Надо вам квартиру менять, здесь, судя по всему, никогда не наладится отопление
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2018 22:11 #

      Дзякуй! Памяняць -- абсалютна нерэальна... На жаль... Так што будзем... дажываць...   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
Lea учора ў 19:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}