Па той бок журналістыкі / Аматар траўкі:)))

Хаця і не люблю сабак, але за некаторымі бывае так забаўна назіраць... Вось суседскі французскі бульдожак, пра якога ўжо неяк згадвала. Сёння выйшла на лоджыю, а яго гаспадыня, з якой мы разам змагаемся за ацяпленне, греецца на лаўцы. Сабачка ж гуляе самастойна. Ён ужо старэнькі, але яшчэ за коткамі я-я-я-як уляжацца! А вось веласіпедыстаў ужо не ганяе, як па маладосці!   
Дык вось пакуль мы абмяркоўваем, што замерзнем сёлета канчаткова, сабачка з асалодай... есць траўку! Спакойна так, разважліва, засяроджана... Пырэй нейкі грызе... І на мой смех -- нуль эмоцый! А я ну проста не магу стрымацца, гледзячы на гэты малюнак!   
-- Я яго на прагулках, як казу, выпасваю! -- тлумачыць гаспадыня сабачкі. -- І галоўнае, выбірае вось менавіта пырэй....
Тым часам сабачка яшчэ і пакатаўся па той траўцы. І таксама з такой шчырай асалодай, што ажно зайздросна стала! Мабыць, я з такой жа асалодай павалялася б у кучы апалага сухога лісця!    А я  сёння сквапна пазірала на такую падчас прагулкі -- на стадыёне. Але дужа далёка трэба было абыходзіць, каб трапіць на тэрыторыю. Так і засталася пакуль мара няздзейсненай. А каб пад нагамі пашамацела -- прайшліся мы, вядома ж!   
Але ж пра сабачку яшчэ не ўсё! Гляджу -- пабег да нашай градкі, дзе расце... Што там сёлета ў нас з сідэратаў? Рэдзька, здаецца. І вось ён і яе -- на зуб!!! А я кажу яму з лоджыі:
-- Еш, даражэнькі, грызі яе!!!! Нам будзе меней закапваць!!!   
Але штосьці яна яму не даспадобы прыйшлася. А тут якраз і гаспадар прыехаў. І стартануў той аматар траўкі да яго на чацвёртай хуткасці!   
  • margosha1508, 20.10.2018 22:30 #
    +1
    1
    Наша Габотя под старость стала сварливой и мудрой. Бывало, вроде и ее тема на улице)),но ..вздохнет и пошла по своим делам. Играть перестала совсем,но очень много улыбалась под старость. У нее были причины) - мы ей создавали простые стариковские радости- теплый диван,вкусная еда и много внимания
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2018 22:50 #

      Малайцы! Цудоўныя адносіны, скажу я Вам... Асабліва ў параўнанні з тымі, каго і ў маладым узросце проста выкідваюць... Колькі іх ходзіць у нас па гораду і не толькі... Гаспадары-ы-ы-ы-ы-ы... Адна назва...
      ответить на комментарий
      • margosha1508, 20.10.2018 22:59 #
        +1
        1
        Мы не выкидывает. Мы сознательные. Последние лет 30 - мы стараемся быть честными племенными заводчиками.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.10.2018 23:00 #

          А я ў Вас і не сумнявалася... 
          ответить на комментарий
          • margosha1508, 20.10.2018 23:06 #
            +1
            1
            Сомнения- это поиск!) Сомневаться надо)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.10.2018 23:07 #

              Але не заўсёды, не ва ўсім і не ва ўсіх!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!   
              ответить на комментарий
              • margosha1508, 20.10.2018 23:08 #

                О,да)))
                ответить на комментарий
      • margosha1508, 20.10.2018 23:02 #
        +1
        1
        Скажу больше,последние три года пёс наш на улицу не выходил. Так сложилось. Однако, дома были созданы все условия. Вот наши В- девочки соврать не дадут) лично наблюдали) Габотя жировала) в самом лучшем варианте
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.10.2018 23:02 #

          Здорава!!!
          ответить на комментарий
          • margosha1508, 20.10.2018 23:05 #
            +2
            2
            Наши друзья шутили- можно я буду вашей Габой?))))))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.10.2018 23:06 #

              О, я іх разумею! Было чаму зайздросціць!!! 
              ответить на комментарий
              • margosha1508, 20.10.2018 23:08 #
                +1
                1
                ) спасибо) Мы любим тех,кто с нами)
                ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
Rodnulechka сёння ў 13:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}