Па той бок журналістыкі / Яны сапраўды мяне чакалі!

Падараваўшы сапраўдны вал грыбоў летась, сёлета лясы, у прыватнасці, нашы, проста адпачываюць... Рэдкія грыбы ўлетку... Яшчэ радзейшыя -- увосень... Плюс засуха, якая не давала ніякай надзеі на хоць невялічкі грыбны ўраджай... І так атрымалася, што ў лесе за дачай, які колькі гадоў таму мы адкрылі для сябе як грыбны, я сёлета і не пабыла. Ну як жа так???
Тым больш -- шыкоўнае ж бабіна лета. Праўда, з халоднымі начамі, а месцамі -- і з замаразкамі... Але раптам усё ж мае грыбы мяне чакаюць??? І плачуць???  
Карацей, 17 кастрычніка не вытрымала. І ў бліжэйшыя мясціны прагуляла маму. Выдатнае цёплае, нават гарачае надвор'е... Але -- упс! Такі шчыльны дыван з апалага лісця! Дзе ж там які грыб згледзіш?! Тым больш, што водзяцца там, у асноўным, чырвонагаловікі, і зрэдку -- баравікі.
Але ўсё ж у думках прашу ў вышэйшых сілаў: "Ну калі ласка! Ну хоць адзін грыб! Больш не трэба..."
Сапраўды -- бойцеся сваіх жаданняў. Гляджу ўлева -- оо-о-о-о-о-о-о!!!   

Але ж бачна, што дужа доўга мяне чакаў гэты баравік... Дачакаўся, але... Карысці з яго... Толькі калі павесіць на галінку, каб вецер споры разносіў. Так заўсёды мой тата робіць са старымі грыбамі -- размнажае!   
Клічу маму, каб паглядзела. А яна дае слушную параду. Зрэж, маўляў. Хаця б пакажам, што ты грыб знайшла. Зразаю. А ён... моцны і чысты! Яшчэ крыху прайшоўшы па лесе, урачыста нясу яго ў руках на дачу!   
Але ж спакою душы ўсё роўна няма. Гэта -- баравік. А раптам дзе мяне чакае і плача чырвонагаловік?!   
Справа ў тым, што з адной часткі лесу мы звычайна прастуем у другую. Але гэта даволі далёка і стамляльна, таму маму туды не вяду. А яшчэ можна да другой часткі зайсці з камфортам з тылу -- да дубоў, як у нас гэта называецца, па дарозе лясной. На другі паход адразу ж па вяртанні "падпісваю" тату.
Эх, ну які ж лес прыго-о-о-ожы!!!!

Ды тут грыбы павінны сядзець радамі!!!!

Але -- пуШта... І раптам, метраў за пяць...

Чырвонагаловік бачыце?!   І як я яго ўбачыла -- сама здзіўляюся. Але факт ёсць факт: ён сапраўды чакаў мяне і плакаў...
... Ну проста дэжа вю!!! Я зноў урачыста нясу на дачу грыб!!!    
  • batleya, 21.10.2018 17:09 #
    +1
    1
    Класны восеньскі прэзент!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.10.2018 21:17 #

      Ага! А Вы так і не выбраліся ў лес?!
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 21.10.2018 19:32 #
    +1
    1
    Даже не разглядишь среди желтой листвы. В суп?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.10.2018 21:18 #

      Вось сама здзівілася, што метраў за пяць яго згледзела... Містыка... Так!  
      ответить на комментарий
  • Mirax, 25.10.2018 07:50 #
    +1
    1
    А я не разбіраюся добра ў грыбах))) Лес ваш сапраўды прыгожы....
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.10.2018 16:01 #

      А я з дзяцінства разбіраюся!  Дзякуй, так -- прыгожы. 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}