Па той бок журналістыкі / Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 16-17

Так, на жаль, наш серыял пакутаў пра ледзяныя батарэі працягваецца. Як кажуць, дзякуй усім, хто са мной! Хто гэта чытае, падтрымлівае, спачувае, раіць, як дабівацца праўды.. Хаця ў нашым выпадку пакуль не працуе ні-чо-га... А на дварэ, між іншым, 21-га кастрычніка... Адзін з апошніх дзянькоў залатога бабінага лета. 
А перад ім быў -- дзень шаснаццаты, 20 кастрычніка.
Памятаеце, што было да гэтага?! Ага, маё другое марнае тэлефанаванне ў пятніцу ў дыспетчарскую Чэрвеньскага камунгаса са скаргай, што грэе толькі адна батарэя. І тлумачэнне дыспетчара, што на трасе 2 парывы, і кацельня заглушаецца...
Парывы, я так разумею, рамантуюць. А мы ў суботу ідзём грэцца на вуліцу. На прагулку. Тут яшчэ сусед паддае жару, сцвярджаючы, што парываў не два, а чатыры (і гэта яшчэ пры невялікім ціску ў сістэме і добра плюсавой тэмпературы!!! А што будзе марознай зімой?????) Значыць, гуляем доўга!!!

І што гэта там, удалечыні, чарнеецца?! А гэта наша кацельня. І зусім не адна на ўвесь горад, як сцвярджала карэспандэнт СТБ. Ай-яй-яй, які пракол!!! Але сапраўды, абслугоўвае самую вялікую колькасць жылога фонду. Ну, і плюс установы і арганізацыі.
Дым з коміна бачыце? Не? І я не бачу... Ууу-у-у-у-у-у-у-у--у... Сумнае, скажу я вам, відовішча...   
Дарэчы, бачылі пару-тройку чалавек ля аднаго цеплавога калодзежа ў нашым мікрараёне. Вдавочна, адзін з парываў -- там. Раніцай -- бачыла, пасля абеду -- бачылі... Нагуляўшыся, ідзём назад. Фух, пуста! Мабыць, зрабілі?!
Увечары нават чую момант залівання вады ў сістэму. Значыць, пасля паўтара сутак нас нарэшце падагрэюць. Не ўсіх, зразумела.
Дзень сямнаццаты, 21 кастрычніка.
Раніцай і сапраўды намацваю тры цёплыя батарэі. Мая -- так, ха-а-а-аалодная. І нават не пабаюся гэтага слова -- ледзяная.
Ой, якая падзяка сонейку!!! Так сёння нагрэла дзве спальні праз нашы вокны-лінзы!!!! Ажно тэрмометр афанарэў і пагнаў чырвань наперад, да 24-х! Уррра! А вечарам, пасля знікнення сонейка, аднолькава паныла апусціўшы вушы, мы з ім паглядзелі адзін на аднаго. І пайшлі ўхутвацца... 
Зараз 22.15. Батарэя хаа-а-а-алодная...
А цяпер -- абяцаная экскурсія ў падвал -- да тых труб, якія вядуць уласна да маёй ледзяной абраткі і суседняй падачы ў другой спальні, якая таксама астывае праз некаторы час.
Значыць, падвал...

Спускаемся, заходзім...
 
Ідзём...

Ідзём-ідзём...

Эх, не бачаць гэтага апантаныя зборшчыкі шклабою з суседняга двара, якія адзін перад адным ездзяць па злачных месцах і асабліва часта рыюцца ў кантэйнерах камунгаса. І знаходзяць жа шкло, прычым і ў ТБА, а не толькі ў спецыяльна прыстасаваным кантэйнеры, які рэгулярна спусташаюць...
А мы паварочваем направа...

І ў нас адкрываецца вось такі цудоўны выгляд на трубы, якія ідуць вертыкальна і наверх на неблагую адлегласць. А цяпло, мабыць, па задумцы па іх павінна гнацца сілай думкі. Вось чаму яго ў нас і няма...
Праўда, ёсць помпа, ёсць. Але, па-першае, яна стаіць далекавата ад ўрэзкі гэтых труб. Па-другое, як нам патлумачылі, на адзінку. А гэта, каб вы ведалі, ніякага гуку і ніякай магутнасці. Адна фікцыя - праверана. Калі яна працуе нармалёва, я яе чую, стоячы ў сябе на кухні. Але я яе не чую. Па-трэцяе, калі яна ўключана на неабходную магутнасць, сусед праз лесвічную пляцоўку сцвярджае, што яна грыміць так, што ў кватэры немагчыма знаходзіцца. Ну, яму-то што?! На той палове пад'езда заўсёды горача. А яшчэ сантэхнікі кажуць, што калі помпа ўключана на бОльшую магутнасць, у кагосьці з другога пад'езду астывае частка батарэй. Таму чаго ім, камунгаснікам, высільвацца??? Няхай ужо мерзнуць тыя, хто мерзне не адно дзесяцігоддзе. Гэта значыць -- мы, першая кватэра. Ну, і крыху -- чатыры кватэры над намі. Прычым зараз у адной не жывуць, у другой -- перыядычна...
А мы разварочваемся ў адваротны бок, каб пабачыць, куды ідуць гэтыя цудоўныя, толькі абсалютна няўцепленыя трубы!!!! Якія такім чынам яшчэ і абаграваюць наваколле.


На фота не вельмі добра бачна, але патлумачу, ад чаго мы з суседкай, ні разу не сантэхнікі, былі ў шоку! Мала таго, што трубы няўцепленыя, яны яшчэ і вісяць пад столлю на смаркачах вяровачках нейкіх!!! Прагінаючыся доо-о-о-обра так... 
Два стаякі ля акна, абкручаныя фольгай -- гэта і ёсць нашы няшчасныя падача і абратка... А вакол іх нейкія яшчэ паралелаграмы-паралелепіпеды з труб зробленыя. Я разумею, што гэта якаясьці закальцоўка, тэхнічнае выкананне. Але цяпер гарачая вада да сваёй мэты -- у нашы батарэі на першым паверсе -- не дойдзе адназначна.
21-е стагоддзе. Частка сістэмы (а ці сістэма яна ўвогуле???) ацяплення пяціпавярховага дома. І ніякіх спробаў зрабіць так, каб і да нас цяпло даходзіла адразу і ў поўным аб'ёме. А навошта??? Грошы ж мы і так заплацім... ЗАНАВЕС!!!
  • Ayrlily, 22.10.2018 06:18 #
    +2
    2
    Почему вы не отправили это письмо в тутбай или онлайнер?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2018 07:28 #

      Ну-у-у-уу... Таму што гэта не пісьмо... І таму, што ўчора напісала позна ўвечары... 
      ответить на комментарий
  • Nayana, 22.10.2018 08:14 #
    +2
    2
    Пишите в СМИ. Надо поднимать волну
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2018 08:18 #

      Так. Буду штосьці думаць. А то дужа сумна сядзець каля ледзяной батарэі і пазіраць на бе-е-е-е-еленькую траўку за акном!  Накіравала вось чарговую скаргу ў абласную ЖКГ на іх указаны на сайце (!!!) электронны адрас. Думаю, яе чакае лёс першай: ці-шы-ня... Зараз яшчэ ў камітэт дзяржкантролю па Мінскай вобласці напішу...
      ответить на комментарий
      • Nayana, 22.10.2018 08:22 #
        +2
        2
        Обязательно пишите! И отправьте электронное письмо на тутбай, за спрос же не бьют. Обычно, после таких публикаций что-то меняется.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.10.2018 08:23 #

          Не, на тут.бай не буду -- па шэрагу падстаў, яны ў мяне важкія... Можа, у якую рэспубліканскую газету... Пагляджу...
          ответить на комментарий
  • tabakerka, 22.10.2018 08:37 #
    +1
    1
    Я бы уже телевидение вызвала... Все-таки широкой огласки они побаиваются, областной жкх замнет или сделают вид бурной деятельности,они друг друга покрывают и ждать чего-то не стоит. Или и вид делать не будут. А вот сми они контролировать не могут и реакция может быть совсем неожиданной.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2018 08:51 #
      +1
      1
      А я ж пісала ўжо, што з новабудоўлі выклікалі СТБ. І што? Адказныя асобы сказалі перад камерай тое, што ім хацелася. І ўсё. Людзі засталіся з тымі ж праблемамі. Сэнс???? 
      ответить на комментарий
      • tabakerka, 22.10.2018 08:55 #
        +1
        1
        ОНТ может? Пусть у людей в конце октября интервью возьмут.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.10.2018 08:59 #

          Я з тымі людзьмі не стасавалася... Той дом далекавата ад нашага знаходзіцца. Мне б свае праблемы вырашыць...   
          ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.10.2018 09:00 #

          Зараз адашлю зварот і аповед з блогу ў КДК Мінскай вобласці. Паглядзім...
          ответить на комментарий
          • tabakerka, 22.10.2018 09:04 #
            +1
            1
            Ни пуха ни пера.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 22.10.2018 09:04 #

              Я не буду Вас пасылаць!!!!    Проста дзякуй!!! 
              ответить на комментарий
              • tabakerka, 22.10.2018 09:19 #
                +1
                1
                ))))
                ответить на комментарий
          • Ayrlily, 22.10.2018 12:44 #
            +1
            1
            Госконтроль? Это правильно!
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 22.10.2018 12:47 #

              Ага... Гады тры таму пісала туды ж... Па гэтай жа тэме... Тады яшчэ да нас прыязджалі сантэхнікі і нешта хаця б спрабавалі рабіць... У гэтым годзе -- ні-ко-га!!!  
              ответить на комментарий
  • Rimma, 22.10.2018 13:19 #
    +1
    1
    Сочувствую. Очень. Это просто ужасно, что творится. Но самое ужасное, что враньё льётся из уст чиновников, и это становится нормой.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2018 13:20 #

      Шчыра дзякую!!! Вось!!!! І ніяк не даказаць, што правы просты чалавек!!!! Раней хоць журналістаў трохі пабойваліся ці што, а зараз... Маўляў, пішыце, друкуйце, паказвайце, нам усё роўна!!! Мы -- улада, вы -- ніхто!!!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}