Па той бок журналістыкі / Яшчэ не ўсё...

Яшчэ не ўсё скончана, хаця на заўтра ў нас ужо абяцаюць пахмурнасць, воблачнасць, дождж і холад... Не скончана, пакуль непадалёк ад ложка чакаюць свайго часу жоўтыя шарыкі айвы... Яны так заманліва пахнуць, што адразу ж узгадваецца, які водар ішоў ад іх пад сонцам, што свяціла ярка і грэла зусім нядаўна...
Не ўсё скончана, пакуль у маленькім кошыку даспяваюць -- 22 кастрычніка! -- памідоры. Сёлета жоўтыя і чорныя дэ Барао парадавалі ўраджайнасцю ну проста неверагоднай! Вось гэтая талерачка -- нам на сняданак на заўтра... У дадатак да асноўнай стравы. Патроху, каб расцягнуць задавальненне.

Яшчэ не ўсё скончана, пакуль адважна змагаюцца з замаразкамі маленькія жоўценькія аксаміткі. Упарта не хіляць галоўкі, цягнуцца салдацікамі ў неба... І вераць, што гэта яшчэ -- не ўсё...
І як жа можа быць "усё" гэтаму, калі так востра-пранізліва пахнуць яблыкі ў глінтвейне. Яны пахнуць мацней за апельсін -- можаце сабе ўявіць?! І ў мяне мора здзіўлення...
Яшчэ не толькі не замерла ўсё жывое на дачы, а наадварот -- актывізавалася! Задумліва поўзае па шклу аса, гудзіць над вухам надаедлівая муха... Трэба было б прыхлопнуць абедзюх, але... няхай жывуць. І мышка няхай гэтак жа весела шамаціць пад плінтусам у чаканні свайго кавалачка сухога батона ці іншага пачастунку...  І матылёк, задумліва склаўшы крылцы на акне, яшчэ раз-пораз трапеча імі. І трохколерная чужая котка, раз-пораз азіраючыся, крадком, амаль паўзе на пузе да сажалкі, дзе так вабіць яе рыбка. І рыбка няхай яшчэ доўга весела падплывае да паверхні і серабрыцца луской, хаця сонца ўжо і не бачна...
Яшчэ не ўсё лету, бабінаму лету, пакуль жывыя пра іх успаміны. І столькі фотаздымкаў -- яркіх, сонечных! -- чакаюць, пакуль іх пачнуць пераглядаць... Калі на душы вось такі настрой.
... Накрыла нечакана. А ўсяго толькі зірнула на памідоры на талерцы...
  • batleya, 23.10.2018 14:44 #
    +1
    1
    Ох ужо гэтыя маленькія кошыкі беларусаў!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 23.10.2018 20:48 #

      А штоо-о-о-о-о-о-о?????   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}