Па той бок журналістыкі / Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 26. УСЁ СПАЧАТКУ???:(((

А вось адчувала я, што грэемся мы нядоўга...    
Сёння а восьмай раніцы яшчэ ўсё было цёплым. А палове дзявятай я ўжо сядзела ў маршрутцы. Са сталіцы вярнулася на пачатку сёмай вечара. І першае ж пытанне ад дзвярэй:
-- А мы грэемся???
-- Ды не, -- адказала мама. -- Апоўдні астылі. Але паколькі ты сказала без цябе нічога не рабіць...
Так, сказала. Займацца трэба таму, хто ў тэме...
Пакуль паела, падача ў суседняй спальні крыху загрэла. Ага, відаць, сусед з пятага паверху зліў ваду. У мяне па-ранейшаму ледзяная батарэя. І суседзям нада мной, гляджу, усё роўна??? Зноў мне ніхто з іх не тэлефануе. А я што -- сабака??? Кожны дзень -- гаў-гаў-гаў на сантэхнікаў?! Суседзям не трэба -- і ў мяне ўжо ніякіх сіл няма...
Хутка, можа, яшчэ да ночы астыне тая падача, тады заварушыцца мая суседка з чацвёртага ў двухпакаёўцы. А пакуль жа яна грэецца. Пытанні, калі яны ўзнікнуць, раніцай з'явяцца...
А я больш нікому не буду тэлефанаваць. Колькі можна з нас здзеквацца??????? 26 дзён ад пачатку падачы цяпла ў дом.
Я заўтра роўненька напішу на тыя электронныя адрасы, якія мне даслала @Tatti. І, як кажуць, хто не схаваўся -- я не вінаватая. Дзе іх кантроль??? Дзе пытанні, греемся мы ці не???
Зноў сёння спаць, як на вуліцы...     
  • Morgenstern, 30.10.2018 20:49 #
    +1
    1
    Эх, поскорее бы эта эпопея закончилась...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2018 20:59 #

      Думаю, так і будзем "каўбасіцца" да заканчэння ацяпляльнага сезону...  
      ответить на комментарий
  • tabakerka, 30.10.2018 21:21 #
    +1
    1
    Ну не может же такого быть в 21-то веке!!! Я под впечатлением... Даже делилась одним из постов в соц. сети. Последний герой блин...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2018 21:23 #
      +1
      1
      Можа, яшчэ як можа... Шмат гадоў пакутуем, але было хоць трохі лягчэй і хутчэй... Праўда. ненамнога, шчыра скажу. Ой, не ведаю... Гэта ЧЭРВЕНЬ, як у нас кажуць... І гэтым усё СКАЗАНА... Для нашых тлумачыць не трэба - усе і так ведаюць...
      ответить на комментарий
  • batleya, 30.10.2018 21:58 #
    +1
    1
    Прыязджайце грэцца!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2018 22:14 #

      Дзякуй за запросіны! А вось усе разам і завалім!!!!        
      ответить на комментарий
      • batleya, 30.10.2018 22:15 #
        +1
        1
        Адразу пацяплее!!!)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.10.2018 22:17 #
          +1
          1
          А гаспадарам ажно горача стане!!!!!   
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
Lea учора ў 19:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}