Па той бок журналістыкі / Дзень яднання роду

Прачытала кранальна-шчымлівы пост @batleya  http://batleya.bloger.by/100743/ з цудоўным вершам Віктара Шніпа -- і вырашыла выкласці свой верш, напісаны 12 гадоў таму. На вялікую мастацкасць не прэтэндую. Проста ад душы.

У хуткім танцы закружыў лістоту вецер,
І зноўку ўладарыць лістапад...
Дзяды, якіх няма на гэтым свеце, 
У дзень святы вяртаюцца назад.

Нябачныя, садзяцца між жывымі...
Нячутныя, гамоняць з кожным з нас...
Дзяды, хоць і не ўсе былі старымі,
Калі зямны закончыўся іх час.

Яны сыходзяць з неба, каб пабачыць,
Як іх нашчадкі маюцца-жывуць.
І каб сустрэчу гэтую адзначыць, 
За ўрачысты стол дзядоў завуць.

Прыгадваюць учынкі іх і справы,
А знешнасць уяўляюць да драбніц.
Найперш дзядам тут падаюцца стравы
Пад ціхае парыпванне масніц.

За ўспамінамі час пралятае хутка...
Ну вось і ўсё... Развітвацца пара...
Перажагнаўшы ўсіх, дзяды ціхутка
Павольна адыходзяць са двара.

І зноўку будзем іх прыгадваць зрэдку,
Бо часу не стае ў нас заўжды...
Пастаўце свечку, прынясіце кветкі
На могілкі ў Дзень памяці -- Дзяды...
  • Nayana, 01.11.2018 09:58 #
    +1
    1
    Вы так чудесно пишете про всё на свете! Как раз вчера вспоминала деда своего, у него, конечно, тот еще был характер, но чувство юмора - это вот просто песня! Мы когда собирались на праздники, у всех от хохота животы болели. А он ко всему еще и мужчина красивый был, и голос поставленный - учитель же. И вот как ввернет что-то - мы и легли все. Чуток этого нам с сестрой передалось, тоже постоянное "ха-ха", если вместе собираемся. Скучаю по этому всему... Я только про любовь умею, про другое слова не складываются))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2018 23:23 #

      Шчыра дзякую за камплімент! Асабліва прыемна чуць яго ад Вас з Вашым паэтычным талентам ад Бога! Так, цудоўна, што такія людзі, як Ваш дзед, былі на гэтай Зямлі і ў сям'і... І калі прайшло шмат часу пасля іх зямнога зыходу, прыгадваем сапраўды са светлым сумам... Хаця і шкадаваць аб страце не перастанем ніколі... У нас таксама шмат гісторый, і шмат каго можам прыгадаць з удзячнасцю... І Дзяды -- гэта сапраўды вельмі душэўнае, урачыстае, напоўненае таямнічым (а дзесьці нават і містычным ) сэнсам свята... 
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 01.11.2018 10:11 #
    +2
    2
    Вот такой белорусский язык мне очень нравится. Мелодично и с душой!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2018 23:24 #

      Дзякуй вялікі! Насамрэч, і мова, і маўленне ў мяне -- адны і тыя ж, што ў прозе, што ў вершах... Я зразумела, што Вам менавіта вершы даспадобы -- з-за іх мелодыкі... А самі часам не пішаце?! 
      ответить на комментарий
      • Morgenstern, 02.11.2018 07:52 #
        +1
        1
        Нет, у меня литературный талант отсутствует во всех его проявлениях))) 
        ответить на комментарий
  • batleya, 01.11.2018 14:14 #
    +1
    1
    Вялікі Вам дзякуй! Верш проста пераварочвае душу! Вы так трапна і з любоўю падкрэслілі сутнасць гэтага дня, што я адчуў сапраўднае свята! Адразу ж прашу дазволу, каб выкарыстоўваць у рабоце з дзеткамі!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2018 23:26 #
      +1
      1
      Ой, вельмі прыемна гэта чуць! Дзякую сардэчна! І яшчэ дзякую за тое, што прыгадалі пра свята, і ў мяне з'явілася нагода выкласці гэтыя радкі тут... Калі ласка, выкарыстоўвайце! Буду толькі рада!!! 
      ответить на комментарий
  • dmitry90, 01.11.2018 15:33 #
    +1
    1
    Вельмi добрыя вершы! Кранае за душу
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2018 23:26 #

      Дзякуй Вам! Прыемна!
      ответить на комментарий
  • elina, 01.11.2018 16:57 #
    +1
    1
    Слеза...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2018 23:27 #
      +1
      1
      Адно з самых лепшых прызнанняў, па шчырасці. Дзякуй!!!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 02.11.2018 20:17 #

    Прачытаў...Самотна трохі.  А можа весялейшае што кінуць? 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.11.2018 22:16 #

      Не, я, вядома ж, многае магу зразумець... Але весялейшае... пра Дзень ПАМІНАННЯ продкаў????  У цябе нарэшце атрымалася мяне здзівіць. І не са знакам "плюс"...
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 03.11.2018 14:50 #
    +1
    1
    Очень душевно..
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.11.2018 20:36 #

      Шчыра дзякую! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
Lea учора ў 19:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}