Па той бок журналістыкі / Прадчуванне зімы?!

Вось дзіўная справа... Учора з раніцы было сыра, але цёпла. Пасля абеду пачалася імжа, а пасля і ўвогуле ладны дождж забарабаніў па лужынах. І ўсё ж...
...Я ішла па вуліцы. Позірк затрымаўся на дрэвах з вялікай колькасцю "завушніц". І раптам мне падалося... Што вунь там, на суседнім дрэве, зараз убачу... снегіроў! Я так рэальна гэта адчула, што нават калі б і здарыўся які падман зроку, уяўнасць, дык і зусім не здзівілася б...
Менавіта на гэтых дрэвах звычайна бачу снегіроў узімку. І гэта такое незабыўнае відовішча, што заўсёды радуюся, як дзіця! І -- так! Першыя снегіры... Загадваю жаданне... А ў гэтым жа годзе ўпершыню здарылася сапраўднае дзіва -- на алычы пад нашымі вокнамі снегіры з'явіліся... у сакавіку! І гэта таксама сталася настолькі незабыўным, што захавалася ў памяці надоўга. Мо, дзякуючы гэтым малюнкам, якія бачу ўнутраным зрокам, мне і прымроіліся ўчора снегіры і зіма?!
Апошнім часам, калі ўсё змяшалася ў прыродзе, снегам нас традыцыйна радуе... лістапад. Паглядзім, ці станецца выключэннем гэты. Ды і чакаць засталося нядоўга: сіноптыкі ўжо "запланавалі" нам пахаладанне... Асабліва-то яго ўсё ж не хочацца, але калі гэта -- абавязковая ўмова для перапынення надакучлівых дажджоў... Асабіста я -- "за"! А вы?!
Учора ішла па справах, таму нават маленькі фотаапарацік з сабой не ўзяла. І пашкадавала ўсё ж. Бо невядома, ці атрымаецца яшчэ сёлета зрабіць цікавыя кадры дрэў. Нягледзячы на тое, што ў інэце іх -- процьма!
А вы заўважылі, як прыгожа сёлета прыбраліся ўвосень вішні?! У іх такая шыкоўная жоўта-аранжава-барвовая вопратка, што вачэй не адвесці! Прычым гэтая пярэстасць так удала пераплятаецца, што надзвычай радуе вока. І лісце ж так позна трымаецца сёлета на вішнях... Проста дзіва!
І яшчэ мне здаецца незвычайным сёлетняе адценне жоўтага на бярозах. Яно такое насычанае, сапраўды сонечнае! І нават мокрае, пад дажджом, усё роўна выглядае такім яркім... Вось дзіва дык дзіва!
А яшчэ ўражвае, як ападае лісце з бяроз і не толькі. Часцей за ўсё вершаліны стаяць голымі, а ўнізе на дрэвах -- такія шырокія спаднічкі! Здаецца, адтуль не звалілася ніводнага ліста! 
Прыгожа, вельмі прыгожа сёлета Восень абышлася як з дрэвамі, так і кустоўем. І не толькі! Каля адной прыватнай хаты я сёння запынілася, захоплена войкаючы... ля звычайнай градкі з трускалкамі! Ну як звычайнай... Там таксама было такое багацце колераў, як і на вішні! Абсалютна фантастычнае відовішча!
А ўчора ў нашым мікрараёне было якоесьці свята. Можа, вяселле, а можа, яшчэ што... Феерверкі чутно было разы тры, і доўга. Пасля пачаліся асобныя выбухі, зноў цэлымі зарадамі... Уяўляю сабе, як расквечвалі яны неба!
Эх, якая ж гэтая Восень прыгажуня! Нават у слату... 
  • Lapka, 04.11.2018 08:31 #
    +1
    1
    С детства не видела снегирей(
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.11.2018 09:57 #

      Прыязджайце ў госці -- у парУ!  
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 04.11.2018 09:37 #
    +1
    1
    Недавно словила себя на мысли, что хочу уже зиму. Чтобы морозик, но не холодно :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.11.2018 09:57 #

         Сястра!  
      ответить на комментарий
    • Nayana, 04.11.2018 11:04 #
      +1
      1
      И я))
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 04.11.2018 17:56 #

        Тры сястры -- па Чэхаву!   
        ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 04.11.2018 10:19 #
    +1
    1
    А я люблю осенние дожди, морось и, особенно, туманы. Мне так легко в это время дышится!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.11.2018 17:57 #
      +1
      1
      Ого! Так і хочацца працытаваць фільм: "Арррррыгінальны Вы чалавек!"   Я дажджы люблю, толькі калі дома і назіраю за імі праз шыбу! 
      ответить на комментарий
  • aksinia, 04.11.2018 10:45 #
    +1
    1
    И я хочу увидеть снегирей, вернее, показать внуку. Чтоб не только на картинках. Но пока не получается. Надо, наверное, хорошенько визуализировать своё желание) А осень красивая в этом году, да. Обычно к этому времени ноябрь более графичен в своей ипостаси, а тут можно увидеть яркие краски, и это радует.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.11.2018 17:58 #
      +1
      1
      Цікава, а яны ўвогуле ў вялікія гарады прылятаюць?!
      ответить на комментарий
      • aksinia, 04.11.2018 18:12 #
        +1
        1
        Не знаю, можно ли Витебск отнести к большим - всё ж относительно, но пару раз я снегирей видела)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 04.11.2018 20:43 #
          +1
          1
          Вядома ж, можна!    Асабліва ў параўнанні з нашай цьмутараканню!  О, ну здорава тады! Ёсць шанц зноў убачыць!  
          ответить на комментарий
  • batleya, 04.11.2018 17:56 #
    +1
    1
    .А я спадзяюся такі заспець і палюбавацца першымі (самымі!) сняжынкамі! Яшчэ з дзяцінства любіў, калі сярод ціхага надвячорку пачынаюць ціха кружыць у паветры рэдкія белыя пушынкі! "Бач, белыя мухі прыляцелі" - жартаваў мой дзядзька і дадаваў - "Прыляцелі паглядзець ці валёнкі цэлыя! А што ж , браток, зіма ў сенях!" І сапраўды, праз некалькі дзён засцілаў асеннюю прыціхлую зямлю першы снег.  А  ў памяці і дасюль  тыя "белыя мухі", якіх цяпер так цяжка злавіць, бо ўсё ў гэтым свеце стала такім імклівым! А яны ж дзесці ляцяць, можа з майго вясковага  дзяцінства? Сустрэцца б...!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.11.2018 18:00 #
      +1
      1
      Пра белыя мухі -- і маё любімае! Таму і хочацца, каб першы снег (і не першы таксама) ўсё ж быў бы сухім... Тады магу гуляць пад ім да бясконцасці! Гэта так класна!!!  А ў Вас, як заўсёды, паэтычны камент!   Хаця і ў прозе... 
      ответить на комментарий
      • batleya, 04.11.2018 18:40 #
        +1
        1
        ) Дзякуй Вам за тэму! А настрой камента - так ужо атрымліваецца!)
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}