Па той бок журналістыкі / А хто яшчэ любіць ройбуш?

 
Ройбуш, ён жа -- ройбус, ён жа ройбас, ён жа... Карацей, як бы яго ні абзывалі, а ў мяне моцна засела ў памяці менавіта першая назва -- праз "у". Гэта гарбата, ці чай -- каму як звыкла называць. Адны пішуць, што ў ім мора ўсялякіх мікраэлементаў і вітамінаў, таму ён настолькі карысны! Іншыя гэтую інфу аправяргаюць. Самае цікавае, што і тыя, і тыя за свае дыяметральна супрацьлеглыя даследаванні атрымліваюць грошы!  Але зараз не пра іх -- пра ройбуш. Проста цікава, ці ёсць тут яго аматары...
Упершыню я яго набыла і пакаштавала... Ажно не памятаю, калі. Даўнавата. Гэта былі яшчэ тыя часы, калі шмат чаю-кавы не прадавалася на рынках, а па ўстановах і арганізацыях хадзілі "тарбэшнікі" і прапаноўвалі набыць у іх рэдкія гатункі. 
Быў і ў нашым горадзе такі прадавец. Набыла ў яго той самы ройбуш у празрыстым пакуначку. Было напісана, што ройбуш -- гэта куст, які расце ў Паўднёвай Афрыцы. Сунічныя пах і смак. Таму і спакусілася.
Памятаю сваё поўнае захапленне, калі пакаштавала ройбуш упершыню! Кажуць, што ў ім няма нават танінаў, таму можна піць і калі галава баліць. Больш за тое! Сцвярджалася, што пры такім стане ён нават аказвае дапамогу! Прыгожы насычаны колер у чырвона-аранжавы... Выдатны смак... П'ецца з захапленнем!
Галоўнае, што таго невялікага пакуначка хапала вельмі надоўга, бо для заваркі бралася чайная лыжачка ройбушу, а ён такі дробненькі, з іголачкамі...
Пасля гэты гатунак растварыўся ў безлічы іншых...
Затым нашым улюбёным на доўгі час стаў ройбуш у індывідуальных пакуначках. Праўда, ужо з дабаўкамі. Але таксама вельмі смачна, купляем з серыі "Грынфілд".
 
А нядаўна так захацелася таго, які заварваць трэба! Паглядзела ў інэце, ёсць і з дастаўкай... Думала-думала... Днямі была ў Мінску, зайшла ў "Грын" на Прытыцкага... І вось жа ён, мой любімы ройбуш!!!
Праўда, убачыла, што, апрача сунічнага, ёсць і яго іншыя гатункі. Але ўзяла звыклы... 50 грамаў -- 5 рублёў. Папрасіла 100 грамаў.
Дзяўчына вельмі прыгожа насыпала яго шкляным шуфлікам у шкляную ж місачку, тады ссыпала ў пакуначак! Экалагічны, між іншым!
 
Сэрвіс! І нічога, што да гэтага яна размаўляла па тэлефоне і клікаць давялося "да бар'еру" два разы. Дазвалася ж! 
Вось цяпер п'ю свой любімы ройбуш... ВАУ!!!
А хто яшчэ любіць ройбуш?!  
  • aksinia, 05.11.2018 11:06 #
    +1
    1
    Когда ройбуш только  появился, тоже, было дело, на него подсели. Потом ещё всякие новые чаи поперепробовали. А остановились для повседневного употребления на этом.   С цедрой цитрусовых, лепестками цветов и ароматом бергамота. Правда, в чашку ломтик лимона всё равно добавляем. Пока в фаворитах значится он.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 11:13 #
      +1
      1
      Дзякуй, што паказалі! Я калісьці таксама любіла чай з "бегямотам"!   Пасля з чорнага "злезла". Цяпер п'ём зялёныя і ройбуш. А з чорных  застаўся толькі адзін...
      ответить на комментарий
      • aksinia, 05.11.2018 11:18 #
        +1
        1
        О! Спасибо, что напомнили про зелёный. Где-то в закромах есть зелёный с саусэпом. Давненько его не пила. Надо бы вспомнить вкус)) А какой из чёрных чаёв у вас остался?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.11.2018 13:11 #
          +1
          1
          О, які экзатычны! Я пра такі і не чула... А чорны -- ніжэй Надзі адказала і паказала... 
          ответить на комментарий
          • aksinia, 05.11.2018 13:43 #
            +1
            1
            ага, поняла)
            ответить на комментарий
    • Elena-Leopold, 05.11.2018 12:55 #
      +2
      2
      Это и наш фаворит уже много лет)))))
      ответить на комментарий
      • aksinia, 05.11.2018 13:43 #
        +1
        1
         
        ответить на комментарий
  • Nayana, 05.11.2018 11:11 #
    +1
    1
    Я люблю, но в основном, когда холодно. Длоя меня это зимний чай))) Люблю со сливками и еще с апельсином
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 11:17 #

      Цікава... Якія розныя густы... А для мяне зімовы, да таго ж, самы навагодні -- Грынфілд "Калядная містэрыя" (з карыцай і апельсінам). Мяне ад яго тады за вушы не адцягнуць!!!    Але ўлетку яго не п'ю і нават не прыгадваю... Адзіны чорны чай, які ўжываю, і тое сезонны...  
      ответить на комментарий
      • batleya, 06.11.2018 06:17 #
        +1
        1
        Вельмі люблю яго піць узімку, цяплом не тое адчуванне!)
        ответить на комментарий
  • Udachnik, 05.11.2018 12:44 #
    +1
    1
    Я таксама люблю ройбуш  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 13:11 #
      +1
      1
      Оо-о-о-, супер!!!! Брат-2!   
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 05.11.2018 19:23 #
        +1
        1
         
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.11.2018 20:31 #
          +1
          1
          Оо-о-о-о, нават ва ўпакоўцы ёсць! Здорава! А я вось і не трапляла... 
          ответить на комментарий
          • Udachnik, 05.11.2018 20:50 #
            +1
            1
            Розныя бываюць 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 05.11.2018 20:53 #
              +1
              1
              Шанцуе Вам! Але і я буду шукаць далей! 
              ответить на комментарий
              • Udachnik, 05.11.2018 20:57 #
                +1
                1
                Хтосьці кажа наадварот, лепей купляць на развес, чым фасаваны. Як па мне, абы смачна было 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 05.11.2018 20:58 #
                  +1
                  1
                  А вось з апошнім цалкам згодна!!!     
                  ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 05.11.2018 12:55 #
    +1
    1
    Не пробовала... наверное) Надо срочно исправлять ситуацию!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 13:13 #
      +1
      1
      Не ведаю Вашых густаў, Алена... Але, мне здаецца, Вам спадабаецца ройбуш! З багуном жа пілі...      Я б хацела і пазаварваць з багуном, дык не магу купіць траву ў аптэках! Кажуць -- ледзь не яд.. Давядзецца ўвесну, калі ён цвіце, самой ісці на балота і сушыць на гарышчы на дачы... 
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 05.11.2018 13:29 #
        +1
        1
        Я тоже думаю, что понравится)) А багульник должен быть в аптеках, нужно искать, до весны-то ещё далеко!)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.11.2018 13:30 #
          +1
          1
          Няма... Я ўжо нават палову мінскіх аптэк абышла... Калі раптам выпадкова ўбачыце -- маякніце, калі ласка! Ну раптам... 
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 05.11.2018 14:28 #
            +1
            1
            Хорошо, маякну))  А на аптека.103.бай можно забронировать, там где удобнее забрать: https://apteka.103.by/bagulnika-bolotnogo-pobegi/minsk/
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 05.11.2018 17:21 #
              +1
              1
              Ой, дзякуй вялікі! А я нават і не правярала... Бо нашы аптэкары мне задурылі галаву, што даўно няма, што яд...  Заўтра буду ў раёне некалькіх, зайду!!! 
              ответить на комментарий
  • Lapka, 05.11.2018 13:29 #
    +1
    1
    Не помню (
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 13:38 #

      Трэба прыгадаць!  
      ответить на комментарий
  • tabakerka, 05.11.2018 13:37 #
    +1
    1
    Впервые слышу такое название! И в комментах интересные варианты, захотелось все попробовать! Все мои познания о чае - какркадэ, черный и зеленый) такие разновидности я различаю по вкусу, а черный по мне чай и чай. Знаю, что просто никогда не пила хорошего, правильно заваренного чая, отсюда и такая дыра во вкусе...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 13:41 #
      +1
      1
      Ну вось бачыш, якое ў цябе поле дзейнасці вялікае!  Пакуль усё пакаштуеш...  Дык правільна заваранага, атрымліваецца, і я не піла... Як прачытаю пра ўсе тыя кітайскія цырымоніі... А мне ройбуш, напрыклад, і ў пакуначках (пакеціках) смачны! 
      ответить на комментарий
  • Anniyak, 05.11.2018 14:37 #
    +1
    1
    Я ройбуш обожаю. Попробовала потому что он без кофеина, но и вкус впечатлил. Но мне нравится без добавок, чистый. Пью потому что на кофеин аллергия, а это не чайного куста веточки и его мне можно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 17:25 #

      О, здорава, што Вы сабе яго падабралі!  А ён жа яшчэ і без танінаў. Таму я спакойна яго п'ю і калі галава баліць... 
      ответить на комментарий
  • Mirax, 05.11.2018 21:29 #
    +1
    1
    Сорамна сказаць, але я толькі нядаўна адчуў, што чай па смаку бывае розны))) Раней не звяртаў увагі, бо ўсё раблю заўсёды "на бягу". Вось як бывае)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 21:35 #

      Не трэба бегма!!! Гэта не на карысць!  А ройбуш і ўвогуле трэба піць не спяшаючыся. Тады гэта -- РЭЛАКС!  
      ответить на комментарий
      • Mirax, 05.11.2018 21:41 #
        +1
        1
        Эх, ведаю... Але толькі так і атрымоўваецца...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.11.2018 21:42 #

          Які Вы загадкавы... Так і карціць запытацца, чаму... Але не хочаце -- не адказвайце... Толькі я тады лопну ад цікавасці!     
          ответить на комментарий
          • Mirax, 05.11.2018 21:51 #
            +1
            1
            Па-першае праца, а па-другое ў вольны час дапамагаю свайму сябру збіраць гістарычны матэрыял для напісання невялічкай кнігі (вось аб чым яна - пакуль сакрэт). Збіраць такі матэрыял досыць складаная справа, для якой трэба вельмі шмат часу.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 05.11.2018 22:10 #

              Зразумела... Пра збор матэрыялаў таксама ведаю не па чутках... Поспехаў Вам! І ўсё ж жадаю знаходзіць час на чайны рэлакс!  Ён таго варты!
              ответить на комментарий
              • Mirax, 05.11.2018 22:20 #
                +1
                1
                Дзякуй) пасля Вашага артыкулу пра чай, абавязкова цяпер буду шукаць час для чайнай рэлаксацыі))
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 05.11.2018 22:25 #

                  Оо-о-о-, я рада, што змагла зацікавіць! 
                  ответить на комментарий
  • Zveroboy, 05.11.2018 21:39 #
    +2
    2
    Не піў...І наогул зялёныя усяго пару раз. Можа не ўмею заварваць, але напой нібыта асінавы ліст туды ўкінулі  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2018 21:43 #

      Ого! Які ў цябе густ... Дык а які любімы ўсё ж?  Проста зялёны чай без дабавак і я не п'ю, бо для мяне ён мае водар... селядца!!!   
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 05.11.2018 23:03 #
    +1
    1
    Любімы не знайшоў. Хіба што малінае варэнне кідаю і ўсё.  Яшчэ к такому прывучылі.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2018 22:48 #

      Цікава...
      ответить на комментарий
    • Akisun, 10.11.2018 06:50 #

         
      ответить на комментарий
  • batleya, 06.11.2018 06:22 #
    +2
    2
    Калісці зрабіў адкрыццё, калі застаўся без кавы!!! Катастрофа!!!! Але сябар прапанаваў ройбуш і...ўсё!!! Проста вельмі люблю гэты напой, але не спажываю часта, "дазірую шчасце", як кажа мой сябра!)))  А сын цяпер прапанаваў вось такі гатунак Грынфілду! Таксама да спадобы!  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2018 22:50 #

      Ай, ад кавы, калі трэба, таксама магу адмовіцца лёгка. А магу... не адмаўляцца!  Нягледзячы на ўсе высновы, залежнасці ў мяне няма... Цікавы гэты "Грынфілд" Ваш. А як на смак?! 
      ответить на комментарий
      • batleya, 06.11.2018 22:53 #
        +1
        1
        Даволі прыемны, з мяккім адценнем карамелі, прычым гэта не араматызатар, а вынік апрацоўкі малаком карэнняў чайных кустоў Улун
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 06.11.2018 22:55 #

          О, улун я люблю! Тым больш -- карамель! Трэба будзе пакаштаваць...  А вось хімічныя араматызатары, "ідэнтычныя натуральным", такія бываюць... Ой-ёй!!
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
Lea учора ў 19:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}