Па той бок журналістыкі / Дзень 7-га лістапада, альбо У каго няма выхаднога

 
А сёння ў мяне тут салянка ці паток свядомасці! Альбо сачыненне на тэму "Як я правяла дзень 7-га лістапада".  І што падчас яго адбылося -- значнага ці нязначнага. Або -- не адбылося...
Раніца. Збіраемся ехаць на дачу, калі ўжо -- выхадны. Мама варыць бульбу, каб узяць з сабой, і гатуе гарошак. Я збіраюся ў краму за любімым інгрыдыентам любімай стравы -- каўбасой! 
І адчуваю, як... Астываюць батарэі. (Абяцала не пісаць больш на гэтую тэму, але з песні слоў не выкінеш. Літаральна пункцірам...) Варыянтаў мінімум: альбо скінулі ціск у кацельні і да нас, вядома ж, цяпло не даходзіць, бо так нічога і не зроблена, каб яно даходзіла прымусова... Альбо -- парыў. Часцей жа за ўсё прыпадае на выхадныя ці святы. Гэта ўжо як закон.
Іду ў краму і бачу камунгасаўцаў ля аднаго з цеплавых калодзежаў мікрараёна, дзе ў сёлетнім ацяпляльным сезоне рамонт ужо быў. Ну ўсё, да варажэі можна не хадзіць. Едзем на дачу на пачатку адзінаццатай. Малюнак такі:

Вяртаемся назад а чацвёртай. Народу пабольш, але на тым жа месцы... Пішу ў 19.27, батарэі ледзяныя. Я сваю сёння на ноч зноў дакладна накрыю коўдрай!!! Чым бы было гэта за савецкім часам?! Так, па-руску -- "ЧП районного масштаба". У нас, я думаю, штатная сітуацыя. А што?! Нам мерзнуць не прывыкаць. Абсалютна... Падумаеш, на вуліцы плюс 5... Плюс жа, не мінус. Мінус, па ўсім відаць, будзе ноччу... Ну і што???? Абсалютна ніякай праблемы, праўда????
... На дачы даволі няўтульна ўжо... Амаль усё вакол голае, без лістоты... Дэмантуем арэлі, заносім тэнт і сядзенне ад іх  у хату. Ногі з перакладзінай будуць зімаваць на вуліцы. Кожны працуе па ўласнай праграме.
Тата, які паехаў раней за нас на дачу, абразае дрэвы па "самае не магу"! 
 
Не, не хвалюйцеся, з імі ўсё будзе ў парадку! Абрастуць, як мае быць! Ужо не першы раз ён так робіць. Праўда, суседзі падзабыліся ўжо. Войкаюць, быццам першы раз бачаць!   
Я таксама занялася абрэзкай, праўда, не такой радыкальнай. Нізка абразаю жоўтую куставую ружу, у якой адна галіна чамусьці сёлета вырасла пад неба і заблыталася ў грушы! Яшчэ меней, але адчувальна абразаю пляцістую ружу, каб зручней было прыгінаць яе да зямлі і накрываць на зіму. Традыцыйная восеньская абрэзка айвы таксама праведзена.
Мама тым часам даграбае-дамятае лісце і накрывае штокольвечы з градак, астатняе -- у скрынкі на перагной.
Большая частка аднагадовых кветак прыбрана ўжо. Але на некаторыя яшчэ можна і палюбавацца.
 

 

Апошняя малінка схавалася і лісточкам накрылася! А я яе знайшла! 

Традыцыйна ўражваюць суніцы. Яшчэ зялёныя. Адначасова цвітуць і спрабуюць выспельваць ягады. Суніцы -- чэмпіёны!
 


... Зрабіўшы ўсё запланаванае на сёння, рухаемся да прыпынку аўтобуса. На нашай вуліцы вось такая каліна прыгожая ў людзей расце. Калісьці і ў нас былі шыкоўныя кусты-дрэвы, а тады захварэлі, на жаль. Тут жа -- во якія вітаміны!
 
А, і яшчэ пра тое, у каго сёння няма выхаднога.  
Прадуктовыя крамы -- зразумела. У адной сустракаю знаёмую, якая са смехам распавядае, што забылася пра "чырвоны дзень календара". Самой-то на працу, таму для яе дзень будзённы. Вось і будзіць сына: "Ты на працу праспіш!" А той: "Мама, якая праца? Выхадны!" Пасмяяліся, прыгадалі, якое свята было ў маленстве...
Зайшлі ў аўтобус ехаць на дачу яшчэ, глядзім -- а з намі едзе кантралёр. Праўда, білеты на гэты раз не правяраў, назіраў за дзеяннямі кандуктара.
На даху прадстаўніцтва Белдзяржстраху, чый будынак грунтоўна так рамантуецца, таксама людзі сядзяць...
Пра камунгасаўцаў напісала ўжо -- зразумела...
На адным з аўтобусных прыпынкаў нарэшце (!!!!) робяць дах, зашываюць оргшклом (здаецца) сценкі. Назад едзем -- прыгажосць!
А яшчэ нам -- сюрпрыз! Туды ехалі на мале-е-е-нькім аўтобусіку. Ну, традыцыйна ж такі ў выхадныя даюць. А назад да нас прыехаў... аўтобус сярэдніх памераў, дастаткова прасторны і камфартабельны. Сюрпрайз!!! Прыемны!!! Звычайна ўсё наадварот. Едзеш раніцай у дзень будзённы на вялікім, увечары -- ужо на сярэднім ці малым. 
Дужа зацікавіў адзін з пасажыраў аўтобуса. Хлопчык, маленькі ростам, едзе адзін... Але настолькі цікаўны і дасведчаны! Спрабаваў папытацца ў вадзіцеля, калі два наступныя рэйсы. Падключылася кандуктар. Але ён сам ёй выдаў час. Аказалася -- правільны.
Далей -- болей. Спытаўся, што ў нас за ГрОдна ў раёне. А ў нас -- вёска ГраднО. Патлумачылі яму розніцу. А тады пачулі: "О, самая далёкая вёска -- ГраднО. Не. Глухое яшчэ далей". І гэта -- праўда! У свой час была і там, і там. З кандуктарам у адзін голас: "Адкуль ты ведаеш?!" А ён далей разважанні выдае. Ды такое маўленне прыгожае, чыстае. У мяне вочы былі па талерцы! 
А ён кліча кандуктара і паказвае... карту Чэрвеньскага раёна ў аўтобусе! Во смеху было!!!   
Але ж які кемлівы! Хто? Чый? Адкуль? Невядома. Але настолькі захапіў і зацікавіў!!!
Яшчэ падчас знаходжання на дачы адказала на тэлефанаванне братавай жонкі. Яна спыталася, ці дома мы. Маўляў, апенек завезлі б. Сказала, што будзем пасля чатырох.
Мой няўрымслівы брат, заўзяты грыбнік, сёння, 7-га лістапада, назбіраў у лесе апенек! Так што мы таксама з грыбамі!!!
 
Ну, а дома зараз -- вось такая прыемнасць для вачэй!
 
 А якім выдаўся ваш дзень 7-га лістапада?! 
  • aksinia, 07.11.2018 20:29 #
    +1
    1
    Ноябрьский букет - шикарный! А мы ходили на детский праздник. Конкурсы, призы, мыльные пузыри, живая музыка. Два часа пролетели незаметно. Потом кафе и прогулка по городу. Погоде - респект!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 20:31 #
      +1
      1
      Дзякуй! Ой, якія ж малайцы і арганізатары, і Вы!!!! Чакаю фотааповеду!!!!! 
      ответить на комментарий
      • aksinia, 07.11.2018 20:33 #
        +1
        1
        Уровень аниматоров был высоким, поэтому практически всё снимала на видео, чтобы сохранить атмосферу. Поэтому фоток, как таковых, очень мало. Но что-нибудь да будет. Спасибо.)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.11.2018 20:36 #
          +1
          1
          Відэа -- таксама цікава!!!  
          ответить на комментарий
          • aksinia, 07.11.2018 20:38 #
            +1
            1
            Там много других детей, а поскольку нет согласия их родителей, то боюсь, Сонейка, эти видео годятся только для личного пользования.  А так бы я с радостью, конечно же)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 07.11.2018 20:40 #
              +1
              1
              Аа-а-а-а, зразумела. Вы сапраўды маеце рацыю... Тады-ы-ы-ы-ы-ы... Спадзяюся на фота!    
              ответить на комментарий
  • Nayana, 07.11.2018 20:32 #
    +1
    1
    Примерно как и 3 октября, 24 сентября и 11 мая любого года, начиная с 2011    
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 20:38 #

      Не зусім зразумела, але здагадваюся: дзень звычайны?!
      ответить на комментарий
      • Nayana, 07.11.2018 20:45 #
        +1
        1
        я просто с 2011 в декретном)))))))))))) 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.11.2018 20:50 #

          Аа-а-а--аа, Сямён Сямёныч!!!!    
          ответить на комментарий
          • Nayana, 07.11.2018 20:51 #
            +1
            1
            на самом деле, хватает разнообразия и в нем, а я склонна к гиперболам)))))))) Но вот 7.11 ничем эдаким не выделился
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 07.11.2018 20:57 #

              Гіпербалы -- наша ўсё!    
              ответить на комментарий
              • Nayana, 07.11.2018 20:57 #
                +1
                1
                как без них-то простигосподи поэту    
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 07.11.2018 20:59 #

                  А я проста не напісала: нам, паэтам... Гы-гы!!!!   Хаця і збіралася... 
                  ответить на комментарий
                  • Nayana, 07.11.2018 20:59 #
                    +1
                    1
                      жму руку
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 07.11.2018 20:59 #

                      І я ў адказ!!!   
                      ответить на комментарий
  • Lapka, 07.11.2018 20:38 #
    +1
    1
    Ноябрь и ягоды - невероятно! Прошаталась в поисках штор, встретилась с сестрой, приготовила еду на два дня, пылесосила, продавала и раздавала вещи. В общем, Винни-Пух и день забот))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 20:39 #

      Так, ягады і мяне здзіўляюць! Ого, Вы столькі ўсяго зрабілі! Здорава!!! 
      ответить на комментарий
  • Leonid, 07.11.2018 21:14 #
    +1
    1
    у меня был обычный рабочий день
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 21:20 #

      Ага... Значыць, Вы таксама ў спісе "У каго няма выхаднога"... Зразумела... А ў мяне па адчуваннях сёння... субота!
      ответить на комментарий
      • Leonid, 07.11.2018 21:20 #
        +1
        1
        плоха та суббота, за которой четверг )
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.11.2018 21:21 #

             І не кажыце! Толькі вось штосьці падобнае падумала!!! Галоўнае -- не забыцца, што заўтра чацвер!
          ответить на комментарий
  • batleya, 07.11.2018 21:15 #
    +1
    1
    Добры дзянёк у Вас выдаўся і дзякуй Богу!  Вельмі прыгожыя фота з дзеравінамі і малінкай!) А яшчэ графіці "112" нібы з паралельнай рэальнасці!)) А мы сёння з жоначкай сад і двор прыбіралі пасля летніх рамонтаў. Асабліва здзівіў мяне пень, што застаўся ад гадоў колькі назад спілаванай яблыні. Прыйшлося яго карчаваць, дык корні пад сантыметраў 15 у дыяметры! Адчуваю сябе як рудакоп, але стомленнасць прыемная!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 21:18 #
      +1
      1
      Дзякуй!!!! Графіці мы і самі дзівіліся, наколькі якасна ды хутка было выканана! Ого, дык і Вы з жонкай як папрацавалі ўдарна! Так, стомленасць пасля фізічнай працы не пад прымусам прыемная... Я згодна!
      ответить на комментарий
  • krem, 07.11.2018 21:30 #
    +1
    1
    С удовольствием провела бы день лайк ю. Работая руками и на свежем воздухе. Но у меня был обычный рабочий день, правда на редкость спокойный и продуктивный и ещё в честь праздника сокращённый.))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 21:36 #

      Апошняе асабліва прыемна! Значыць, дзень атрымаўся!  
      ответить на комментарий
      • krem, 07.11.2018 22:25 #
        +1
        1
         на 100 % )))
        ответить на комментарий
  • elina, 07.11.2018 22:46 #
    +1
    1
    работала пуще обычного. Еще и за рулем 120 км вечером в тумане.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 23:00 #

      Во гэта выпрабаванне!!!!! 
      ответить на комментарий
  • Gina, 07.11.2018 22:51 #
    +1
    1
    Дрэва калiны выглядае вельмi удала на фоне шэрага восеньскага неба!..  I букет такi прыгожы, утульны... У мяне быу хлапатлiвы дзень: дарога з Пiнска у Мiнск, разбор рэчау, прыгатаванне да працоунага тыдня. Iз прыемнага - возь зараз ванна з жасмiнавай пенкай.)
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 07.11.2018 23:02 #

    Дзякуй! Сапраўды, у Вас таксама дзень быў насычаным. А прыемнасць -- вау, здорава!!!  Рэлакс!!!
    ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 07.11.2018 23:05 #
    +1
    1
    Яааагодки!)))  Я сегодня занималась любимым делом - тунеядничала))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 23:08 #
      +1
      1
      Ага, ягадкі!     Ой, як жа я люблю гэтую справу, якой Вы сёння займаліся!!!     
      ответить на комментарий
  • optimistka, 07.11.2018 23:25 #
    +1
    1
    Стандартно последнее время - скандинавская ходьба + медитация! Значит, день удался! Дачки уже нет, о чем сильно грущу...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2018 23:25 #
      +1
      1
      Выдатныя заняткі!!!! Рада за Вас!!! 
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 09.11.2018 14:11 #
    +1
    1
    А что с отоплением теперь? 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:12 #

      З ночы ледзяная батарэя ў мяне, раніцай астыла суседняя...       Такі дубак адчувальны... Хаця тэрмометр яго і не паказвае...
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 09.11.2018 14:25 #
        +1
        1
        ох, когда же оно заработает.. сочувствую..
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 14:28 #

          Шчыра дзякую за спачуванне! Я думаю -- ніколі! Намесніка дырэктара ЖКГ, якому пашчасціла а восьмай вечара нядаўна зафіксаваць тэмпературу плюс 23 у нашай кватэры (было такое тры дні, я не адмаўляюся... Тры дні ўсяго!!! За больш чым месяц!!!), запрашала з раніцы, яшчэ да васьмі, у Вайберы. Прачытаў. Цішыня. А дзясятай патэлефанавала. Ага, сёння будзем у вас рабіць. Кажу: прыедзьце асабіста і памацайце ледзяную батарэю. А то ж вашыя сантэхнікі кажуць, што я падманваю... ОК, а палове дванаццатай. Затым званок: тэрмінова выклікалі, давайце ў 14.00. Так і зараз сяджу, мерзну... 14.28. Цішыня-я-я-я-я-я-я-яя...
          ответить на комментарий
          • Ayrlily, 09.11.2018 14:48 #

             
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 09.11.2018 14:52 #

              Прыйшлі-прыехалі вось... Падзівіўся намеснік дырэктара, што ледзяная батарэя. Нарэшце!!! Больш чым праз месяц -- паверылі!!! Я ў чаканні...   
              ответить на комментарий
  • Zveroboy, 09.11.2018 14:55 #
    +1
    1
    Грыбы пажадана б выкінуць... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:57 #
      +1
      1
      Што такое??? Ты ўжо з'еў перад гэтым галюцынагенных????    Усе вакол носяць, а я -- выкінь пачастунак?! Якраз-такі апенькі мы збіраем і ядзім! Гэта не плюсы-мінусы, курачкі-пеўнікі ды іншыя!!!
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 09.11.2018 14:58 #
        +1
        1
        Як? Ужо з'елі??  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 14:59 #
          +1
          1
               Пакуль не... А што -- цябе ў госці запрасіць??? Ну, я магу!!!   
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 09.11.2018 15:01 #

            Сумненні мучаць...Пласціначкі ў апенек павінны быць беленькія... А яны ўжо чорненькія...Ну, можа не зусім -крышку пацямнелі..... Але ж я такіх баюся...і...выкідваю...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 09.11.2018 15:03 #

              Вымушана цябе расчараваць. Для вельмі запозненых восеньскіх апенек гэта звычайная з'ява. А мой стаж грыбніка пераўзыходзіць твой... Оо-о-о-о-о-о-о... Але прыму камент за клопат, так?!      
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 09.11.2018 15:10 #
                +1
                1
                Канешне, клопат. Калі мая любая цётачка заўважыла, што сабраўся выкінуць амаль цэлае вядро - дык і адабрала. З'елі і без мяне   Перастрахаваўся.
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 09.11.2018 15:11 #
                  +1
                  1
                      Нуу-у-уу, па шчырасці, наконт грыбоў і перастрахавацца я з табой цалкам згодна. І мы так робім. Проста гэтыя абсалютна нармалёвыя. Не лічачы таго, што сабраны 7 лістапада!!!
                  ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
Lea учора ў 19:37
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}