Па той бок журналістыкі / Вадзіцель -- гэта гучыць...?!

А давайце пагаворым пра прадстаўнікоў вось гэтай прафесіі... Штосьці шмат за апошні час назбіралася назіранняў і ўражанняў. Тым больш, што ўчора атрымалася незабыўная паездка...
Цікава, ці ёсць нейкі кодэкс вадзіцеля? Спіс таго, што ім рабіць забаронена? Хто-небудзь ведае? Я проста не вывучала гэтае пытанне, па праўдзе. Калі ён ёсць, дык чаму выкананне не правяраюць з такой жа настойлівасцю, як выдачу кандуктарам білетаў у нашым гарадскім транспарце?! А калі няма, дык чаму яго... няма???
Я зараз выключна пра свой раён распавядаю, пра горад, прыгарад і міжгорад. І што бачу са станоўчых прыкладаў? Значыць, сярод службовага транспарту, які забірае і развозіць людзей у многія арганізацыі-прадпрыемствы Мінска і не толькі, асабіста для сябе выдзяляю аўтобус аэрапорта. Летам проста заліпала позіркам на вадзіцелях у белых кашулях з доўгім ці кароткім рукавом. Такія ўсе акуратныя, падцягнутыя... Ну прыемна ж паглядзець! Як кажуць, фірма трымае твар!
Сваёй адказнасцю, акуратнасцю, дакладнасцю, абсалютна прафесійным ваджэннем вельмі вылучаўся наш любімы маршрутчык Андрэй Баброў, які, на жаль, скончыў дзейнасць у гэтым накірунку. Проста не далі сумленнаму чалавеку працаваць!!! Колькі мы з ім ездзілі ў Мінск і Бараўляны -- ну проста бездакорна! Прыгадваем з цеплынёй і з вялікім шкадаваннем, што гэта ўсё скончылася...
Ну-у-у-у-у... І ўсё, здаецца. А цяпер -- пра адваротнае. Няўжо вадзіцелям аўтобусаў сапраўды дазваляюць паліць у транспарце??? Няўжо самі вадзіцелі сапраўды думаюць, што калі яны руку з цыгарэтай высоўваюць у адчыненае акно, дым не ідзе ў салон?! Ідзе, яшчэ як ідзе. А чаму я за свае грошы павінна рабіцца пасіўным курыльшчыкам??? Не разумею. Свежы прыклад -- пісала нядаўна, першая тэставая паездка па маршруце Чэрвень-Бараўляны... Эх!!!! А колькі я папаездзіла ў Мар'іну Горку з такімі курцамі за рулём!
Наступнае ўлюбёнае вадзіцеляў гарадскога маршруту і вадзіцеляў маршрутак -- музыка... Не, не так... МУЗЫКА!!!!!! Не ўсе і не заўсёды сядзяць у транспарце з навушнікамі і слухаюць сваё ці проста тыцкаюць у тэлефон... Таму гэтая музыка проста выносіць мазгі. Бо бывае такі канал радыё альбо такія запісы, што мозг проста адмаўляецца іх успрымаць!!! Вынік паездак -- ага, тыя самыя вынесеныя мазгі і дзікі галаўны боль. Аднойчы ў маршрутцы не вытрывала -- падышла да вадзіцеля і папрасіла прыкруціць гук, бо, маўляў, мазгі зараз выскачаць праз вушы! Ён прыкруціў, вядома ж... Але з такім выглядам... Маўляў, што тут такога? Што ты прыдзіраешся???? Пра гарадскі транспарт і аматараў гучнай музыкі за рулём пісала таксама...
І яшчэ апошнім часам у маршрутках з'явіліся такія асвяжальнікі паветра... Я называю іх коратка: "ванючкі". І зусім не па-чэшску (як гэта таму духі??? Ваняўкі???)... А ў самым прамым, заганным сэнсе слова!!! Адна з іх, чый пах я вызначыла як "хімічны ванілін", мяне проста паклала. Ледзь не званітавала, пакуль прыехала ў Мінск. Там вывалілася ля метро і хвілін 15 хадзіла па халоднаму паветру, каб вярнуцца ў прытомнасць. На маё здзіўленне, у мяне натуральна дрыжэлі і падкошваліся ногі! Першы раз такое адчуванне, далібог. А страўнік, здаецца, звярнуўся ў камок і спрабаваў выскачыць -- таксама на вуліцу, праветрыцца. Назад ехала на іншай машыне, але -- з той жа ванючкай!!! Мабыць, ім масава закупілі. Таксама ледзь даехала. Спыталася ў вадзіцеля, што за гадасць у яго вісіць -- і ў адказ атрымала цалкам недаўменны позірк. Маўляў, ты пра што ўвогуле??? Вынік паездкі ў Мінск -- страўнік моцна ціснуў цэлы тыдзень. Таблеткі не дапамагалі. Думала -- давядзецца ісці здавацца ў паліклінку. Добра я з'ездзіла за свае грошы, так?
Наступным разам іншая ванючка была -- штосьці накшталт духоў "Чырвоная Масква", але пах вастрэйшы... Думала -- ну можа я такая адчувальная. Але разам са мной ехала сяброўка дзяцінства. І яна ж пасля, калі выйшлі, першая пра гэта загаварыла!!!
Ой, а ўчора ўвогуле была не паездка, а ПЕСНЯ!!!! Зрэшты, туды даехала нармалёва, усё ў парадку. Музыка не грыміць, ванючка не ваняе... І нават не стоячы, а седзячы на час 8.30. Дзіва!!! А назад... Напачатку таварыш нападпітку на аўтастанцыі яшчэ ў чаканні маршруткі ўсё прабачэння прасіў. Што выпіўшы... Быццам бы і знаёмы... Я пасля яго прыгадала -- адзін час таксама быў маршрутчыкам. У маршрутцы, якая пад'ехала, быў вадзіцель з нашага горада. Я яшчэ ўзрадавалася -- свае людзі... Ага... Той сеў да яго на пярэдняе сядзенне... І панеслася! Не, спачатку размовы як размовы... Тым больш, што я сама ўваткнулася ў тэлефон і на іх не зважала. А калі закончыла перапіску... Яны якраз перайшлі на мацюкі. Прычым абодва... Я не паверыла сваім вушам!!! Слухала-слухала, а тады вызверылася: "Можа, хопіць ужо? Абодвум? Вушы ў трубачку скруціліся!!!" Праўда, мужчына нападпітку сказаў сваё кароннае "прабачце!" ў соты раз. Вадзіцель прамаўчаў... А што тут такога, праўда??? У маршрутцы -- тры пасажыры. ПАЦЕРПЯЦЬ!!! Ён жа тут гаспадар і кароль!!!
Мацюкацца, праўда, перасталі. Ну можна ж размаўляць нармалёва? Можна!!! Называю вадзіцелю наступны прыпынак (а маршруткі цяпер, напісана, спыняюцца толькі на прыпынках па гораду) -- іі-і-і-і-і-іі... Мы ляцім міма!!!! "Мерсі", -- кажу. Па тармазах. Я выходжу... Незабыўная паездка, праўда!
А ўлічыўшы, што ў бліжэйшы час ездзіць я буду часта... Назіранняў, думаю, дадасца.
Хтосьці скардзіцца, што падчас паездкі вадзіцелі тырчацьу Вайберы альбо актыўна размаўляюць з дзяўчатамі-пасажырамі побач. Ну, ёсць і такое, таксама назірала... Так, хочацца, каб вадзіцель не адцягваў увагі ад дарогі. Тым больш, што да нас зараз такія туманы прыйшлі... Але ж я ім не начальнік, вадзіцелям...
А якія ў вас назіранні за прадстаўнікамі гэтай прафесіі? Прычым, заўважце, я рабіла гэта не спецыяльна. Мімаходзь атрымліваецца... А калі раптам музыка не грыміць, ванючка не ваняе, ляжачых паліцэйскіх праязджаем акуратна, рэзка не тармозяць і г.д. - "Які добры вадзіцель!" -- думаю захоплена. І заўсёды дзякую пры выхадзе...
  • Ayrlily, 09.11.2018 14:01 #
    +1
    1
    сочувствую Вам. На маршрутках не езжу, ничего не скажу. Бывает на троллейбусе подъезжаю, когда сижу, хочется пристегнуться, пару раз чуть не улетела от резкого тормоза)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:02 #

      Дзякуй! О, так! Тармазіць рэзка ўсе ўмеюць... Добра, што не часта прымяняюць...
      ответить на комментарий
  • batleya, 09.11.2018 14:21 #

    Наездзіўшыся па камандзіроўках сустракаў усялякіх ! Камусьці ветліва заўважаў наконт папярос у салоне, каму і рыкнуць прыходзілася, праўда такіх выпадкаў было два: адзін таварыш мацюкамі гнуў, другі дзяўчыне спакою не даваў . Але большасць- сапраўдныя профі!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:22 #
      +1
      1
      Шанцуе Вам... З большасцю...
      ответить на комментарий
      • batleya, 09.11.2018 19:38 #
        +1
        1
        Так і ёсць!)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 21:53 #

          Ну здорава тады!!!
          ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 09.11.2018 14:21 #
    +4
    4
    Ну просто там ребята такие работают... Нет ни образования толком, ни тем более воспитания, такая вот социальная прослойка. Умеют только баранку крутить, этим и зарабатывают на жизнь... Их же специально никто не учил азам работы в сфере обслуживания)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:23 #

      Думаю, Вы маеце рацыю. Дык вось і крыўдна, што сфера абслугоўвання замест развіцця наадварот коціцца назад. А як у Эльзасе з гэтым? Якія ў Вас назіранні?
      ответить на комментарий
      • ProstoOdinChelovek, 09.11.2018 14:33 #
        +2
        2
        Я редко пользуюсь общественным транспортом, но то что видела: водители предельно вежливые, чистые в форменной одежде, первыми здороваться с пассажирами, входящими в салон и прощаются, желают хорошего дня выходящим)))  Знаю ещё, что чтобы стать водителем знаменитого лондонского такси, надо учиться 2 года в специальной школе и сдавать экзамены...  В рб кажется напрочь забыли, что таксисты и все эти маршрутчики это сфера услуг и работа с людьми, там получается это просто человек, способный крутить баранку, печально...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 14:38 #

          Ого! Як цікава пра вадзіцеляў!!! Дзякуй!!! Яшчэ і вітаюцца, і развітваюцца, і жадаюць. Фантастыка, ну праўда!!!  Скажы каму з беларускіх вадзіцеляў (я не пра таксі -- не езджу), дык пакруцяць пальцам ля скроні. Маўляў, я цябе вязу, а ты маўчы. Не падабаецца -- ідзі пешшу... Вось і ўсе аргументы... 
          ответить на комментарий
  • Lapka, 09.11.2018 14:50 #
    +1
    1
    У нас на 1109 есть очень интересный товарищ. направление его разговора очень трудно понять) И болтает он без умолку, как заводной. Хотя и здоровается и прощается, и спасибо- пожалуйста. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 14:54 #

      А гэта што за транспарт? Аўтобус ці маршрутка?  Але ж і вітаецца, і развітваецца... Я так разумею -- у адказ? Ці першы? Хаця нашы і ў адказ могуць прамаўчаць...
      ответить на комментарий
      • Lapka, 09.11.2018 14:54 #

        маршрутка
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 14:54 #

          Зразумела.
          ответить на комментарий
      • Lapka, 09.11.2018 14:54 #
        +1
        1
        Первый, все первый, и разговаривает часто сам с собой, там слово вставить некуда))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.11.2018 14:56 #
          +1
          1
          Ну здорава, што вітаецца першым... А што размаўляе сам з сабой... Ну, прыемна ж пагаварыць з разумным чалавекам!!!    
          ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 09.11.2018 14:58 #
    +1
    1
    Очень-очень редко пользуюсь маршрутками, благо, есть такая возможность. Давно, когда они только стали массово появляться, хватило такого же негатива - курение в салоне, гонки "опереди соперника", блатные-хороводные и пр. Лучше подожду и потрачу больше времени, добираясь с пересадками.  А от вонючек я и помереть могу, если организм решит, что ему запах не нравится. Недавно из-за духов пришлось из троллейбуса выскакивать и следующий ждать (хотя запах был очень даже приятный))).
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 15:02 #
      +1
      1
      Дык а ў нас варыянтаў няма. Калі трэба ехаць па часе. Маршруты з аўтавакзала не такія частыя, едуць доўга. І да аўтавакзала нашага мне ісці паўгадзіны!!! Оо-о-о-о-о-, аказваецца, я не адна адчувальная да ванючак! Хаця не алергік, не астматык... Абсалютна... І Вам спачуваю ў гэтым плане...
      ответить на комментарий
  • june-V, 09.11.2018 18:20 #
    +1
    1
    Сам не палю, але, як разумею, калі чалавек паліць, то ён ўжо закладнік сваёй звычкі. Ну, а разам з ім і тыя, хто дзеляць адну прастору з ім. Пэўна, калі вадзіцель адчувае патрэбу, ён будзе гэта рабіць за рулём, бо на канцавых пунктах той магчымасці можа і ня быць. Можна (ці, нават, трэба) і паскардзіцца. Але, калі прыкінуць колькасць палячых вадзіцеляў у адным асобным аўтапарку, а таксама тую абставіну, што на іх месца ня шмат хто пайдзе, каб круціць баранку, устаючы кожны дзень часоў у 3-4 раніцы...)) Увогуле, сфера тых жа міжгародніх і прыгарадных перавозак якасна прасела. Дастаткова узгадаць тыя ж маршруткі, якія шмат дзе выціснулі нармальныя аўтобусы...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 21:46 #

      Прывітанне! Мы, здаецца, раней не стасаваліся?! Дзякуй за камент! Асобная падзяка -- за беларускую мову. Прыемна! А за тое, што не паліце, яшчэ рэспект Вам і ўважуха!!! Паважаю мужчын, якія не паляць і якія ўмеюць гатаваць. На жаль, і першых, і другіх сустракаю нячаста... Ніколі не паліла, таму мне цяжка зразумець такую залежнасць. Бывалі, праўда, іншыя залежнасці, але пераадольваліся хутка. І на навакольных, заўважце, яны ніякім чынам не ўплывалі. Таму такіх закладнікаў асабіста я не шкадую і сапраўды лічу, што маю права патрабаваць не паліць пры людзях у аўтобусе! Я вельмі шкадую онкахворых, якіх усё большае вакол... Во гэта жах, такая хвароба!!! А не залежнікаў ад цыгарэт, прабачце за катэгарычнасць. Наконт прасядання сферы -- згодна з Вамі на ўсе 100%!!!! І не толькі маршруткі выцяснілі аўтобусы, але і маршруткі фірмаў выцяснілі нашых маршрутчыкаў. І яшчэ той закон... А ў нас подпісы, між іншым, збіралі ў абарону нашых. І што??? А нічога... І маем мы зараз тое, што маем...
      ответить на комментарий
      • june-V, 12.11.2018 18:40 #
        +1
        1
        Прывітанне!) 
        А за тое, што не паліце, яшчэ рэспект Вам і ўважуха!!! Паважаю мужчын, якія не паляць 
        У гэтым нічога такога няма). Проста ў свой час прайшло міма. Што тычыцца грам. транспарту, мяркую, справы будуць хутчэй пагаршацца - пад нагодай неабходнасці скарачэння бюджэтных стратаў гэтую сферу будуць якасна апускаць уніз. 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2018 22:09 #

          Сумны Ваш прагноз... Улічваючы, што транспарт мне цяпер патрэбны штодня...  Уу-у-у-у-у-у....
          ответить на комментарий
          • june-V, 12.11.2018 22:27 #
            +1
            1
            Хацелася б лепшага... Калі хаця б такія будуць, , то будзе нядрэнна.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.11.2018 22:44 #

                 Здзівілі!!!! Так, нядрэнна, каб вадзіцелям аўтапарка №20 яшчэ забаранілі паліць падчас паездак!!! Кіроўцам вось такіх аўтобусаў...
              ответить на комментарий
  • Rimma, 09.11.2018 21:19 #
    +1
    1
    Тоже не люблю вонючки в маршрутках, но больше всего не люблю лихачей. А по моему маршруту несколько таких водителей, что мама дорогая, несутся как на пожар. Стараюсь не садиться на передние места, где видна дорога, потому что их вождение и ситуации на дорогах могут немало седых волос прибавить.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.11.2018 21:52 #

      Пра ванючку, на жаль, не пра "люблю" асабіста ў мяне гаворка, а пра нестандартную рэакцыю арганізму. Так адпакутваць са страўнікам тыдзень... Сапраўды, у каментах яшчэ акрэсліваюцца і іншыя праблемы, пра якія я не ўзгадала, але яны ёсць і ў нас! У нас жа практычна ўсе носяцца, бо ў іх графік... І калі я раней часта па працы ездзіла на Уздзеншчыну, назірала тое ж самае ад Мінска.  А хочаце, страшылку раскажу?! На Уздзеншчыну звычайна маршруткі ішлі амаль пустымі з раніцы ў дзень будзённы. І я звычайна садзілася прама за вадзіцелем, з левага боку... Затым у паездках знікла патрэба... І ў хуткім часе даведалася пра жахлівую аварыю з уздзенскай маршруткай, падчас якой ёй... счасала ўвесь левы бок!!!!!! Той, дзе я звычайна садзілася... Людзі пацярпелі, вядома ж... Здаецца, хтосьці і моцна... Мама дарагая!!!!!!! Я доўга не магла апрытомнець...
      ответить на комментарий
      • Rimma, 10.11.2018 18:22 #
        +1
        1
        Вы под счастливой звездой родились)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 10.11.2018 21:38 #
          +1
          1
          Ой, і не кажыце... Не адзін дзеньу думках звярталася...Ну-у-у-у... Шчыра кажучы, не ведаю, да чаго ці каго... А вось анёлу свайму дзякавала...
          ответить на комментарий
  • Carolina, 10.11.2018 14:12 #
    +1
    1
    Согласно правилам перевозок пассажиров, утвержденных постановлением совета министров РБ № 972 от 30.06.2008 года с изменениями, вступившими в силу в этом году, водителю автобуса запрещается курить в автобусе. Вы имеете право пожаловаться на водителя в адрес перевозчика или оставить обращение в его книгу замечаний и предложений. При игнорировании этих требований перевозчиком вы можете обратиться на него в суд.  В соответствии с этими правила перевозка пассажиров стоя запрещена. При наличии доказательств можете обращаться в ГАИ. При наличии доказательств, подтверждающих факт осуществления телефонного разговора водителем во время управления транспортным средством, вы можете передать эту информацию вместе с доказательством в органы ГАИ МВД РБ для принятия мер. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.11.2018 14:27 #

      О, дзякуй вялікі за тлумачэнне! Буду ведаць!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 12.11.2018 22:52 #

    Так, яе не чытаў, а слухаў. І дзесьці на пятай хвіліне ганебна заснуў.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2018 22:54 #

         Ты куды камент уляпіў???
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 12.11.2018 22:57 #

        А хіба гэта так важна?  Мы ж не саміце ў Парыжы.  Галоўнае, каб паразумеліся.  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2018 22:58 #

          Оо-о-о-о-о, гэта штосьці новенькае...
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 12.11.2018 22:59 #

            Нічога асаблівага - звычайная мужчынская логіка. Перад сном...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.11.2018 23:01 #

              Логік!!!!! Ты хоць на пост зірні, а??? Вадзіцеляў абмяркоўваем тут!!!! А ты нешта слухаеш, а не чытаеш!!!
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 12.11.2018 23:03 #
                +1
                1
                Тваю кнігу слухаў...і яшчэ падумаў, якая температура паветра зараз у тваёй кватэры. Падумаў, што гэта важней, чым шафярня. Перажываў. Кашмар.  
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 12.11.2018 23:05 #
                  +1
                  1
                         РЖУ!!!!! Які ты, аказваецца, уважлівы і клапатлівы... Прыемна!  Па гэтым ветры ў кватэры не дужа-то і цёпла. Але батарэі пакуль грэюць (цьфу-цьфу-цьфу!!!). Дзякуй за клопат!!! 
                  ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}