Па той бок журналістыкі / Маршруткі -- наша ўсё!:)) 14 лістапада

А я вось прыдумала яшчэ адзін "серыяльчык" -- пасля ацяплення. Да слова: зараз мая батарэя... астывае... Чакай мяне, тут.бай!!!  Капец ізноў падкраўся непрыкметна...
А паколькі цяпер я курсірую паміж сталіцай і родным горадам... Ёсць сэнс пісаць пра назіранні і ўражанні падчас паездак. Не для таго, каб на нешта ці некага паскардзіцца і дабівацца справядлівасці. Яе ў нас (маю на ўвазе свой горад!!!) не даб'ешся ніколі, хто б там што ні казаў. Таму пішу проста свае думкі...
Значыць, паа-а-а-а-а-а-ааехалі! 
Серада, раніца. Маршрутка акуратная
А шостай выглядаю ў акно...Оо-о-о-о, тое, што абяцалі! Дождж і лужыны па калена... Уу-у-у-у-у... Парасон бяру ў сумку. Праз некаторы час малюнак за акном мяняецца. Дождж зусім рэдкі і лужыны сцягваюцца. Кантрольны позірк у акно перад выхадам з дому ля сямі раніцы... Вау!!!!! СНЕГ!!!!!!!!!!!!!!!! Та-а-а-кі снегапад -- вачам не веру!!! Мяце і мяце! Цяжкі, мокры... Бр-р-р-р-рр... Вырашаю парасон не раскрываць. Усё ж снег, а не дождж. Вазіся тады з тым парасонам. Не растаю, не Снягурка! А колер пухавічка хутчэй дзедмарозаўскі -- чырвоны. Агонь!!!   
Хуценька нясуся да прыпынку (пяць хвілін хады), даю нырца пад навес. Я сёння першая. Але гэта нічога не значыць: нахабная моладзь усё роўна зашчэміцца ўперад!   
Аўтобус, які вязе людзей на працу ў аэрапорт, ад'язджае, саступаючы месца аўтобусу гарадскому. Неўзабаве павінна прыйсці маршрутка. Толькі таксама калі не міма. Бывае, набітая пасажырамі, праскоквае не спыняючыся. "А снег... мяце-е-е-е-е-е, а снее-е-ег мяце-е-е-е-е-е-е..." Гэта я спяваю ў думках "А сне-е--еег идет...", толькі на беларускі манер!   
Але вось і маршрутка. Пачатак восьмай. Трэба зараней выходзіць пад той снег, калі хочаш залезці. Так, бачу, што адзін чалавек ужо стаіць унутры. Хлопец, які прыйшоў амаль апошнім, заходзіць першым -- хто б сумняваўся?! Дзяўчат адціраю плячом: я для чаго прыйшла зараней і мерзла??? Сёння вельмі нязручна ехаць стоячы: цяжкія пакет і сумка. Але нічога не зробіш. Перакладваю з рукі ў руку... Бо невядома, ці паедзе наступная маршрутка... А я спазніцца не магу...
Хлопцы ў салоне і стоячы ўтыкаюць у тэлефоны. Хто да чаго прывык.
Яшчэ пры ўваходзе заўважыла, што вадзіцель нас вязе добры, мне падабаецца яго манера язды (ужо ж трохі вадзіцеляў ведаю, хаця пакуль і не ўсіх). Музыку робіць ледзь чутна, ляжачых паліцэйскіх праязджае акуратна. А галоўнае -- не гоніць!!! Што пры сённяшнім снезе на дарозе і зверху з неба вельмі каштоўна! Апрача таго, што стаяць няёмка, яшчэ і традыцыйна горача. Але нічога... Зараней настройваю сябе на цяжкасці... Усё роўна варыянтаў дабрацца ў гэты час да сталіцы больш няма. Свае маршрутчыкі, у якіх была зручная функцыя запісу і тым самым -- гарантыі, не ездзяць, толькі фірма...
Едзем спакойна. Сачу за гадзіннікам на відэарэгістратары. Бачу, што едзем ужо каля 35 хвілін. Гэта значыць, што не заязджалі на прыпынак у г.п.Смілавічы (на паўдарозе да Мінска)?!. Мабыць, што перапоўненая машына... Але тут... А куды гэта мы паварочваем??? Аа-а-а, вось яны, Смілавічы! Мы проста даўжэй сёння едзем... Не-не, гэта проста выдатна, што даўжэй -- пры такіх-то ўмовах надвор'я! Сёння ж -- дзень бляхара, ё-маё, па ўсім відаць, будзе...
І тут здараецца... цуд. З сядзення амаль ля мяне выходзіць таварыш у Смілавічах!!! І пакуль дама, якая бліжэй, азіраецца на сядзенне, я на яго плюхаюся!!!    Ну прабачце!!! У мяне цяжкія сумкі сёння!  Далей еду з камфортам... У выніку прыязджаем не за 50 хвілін, а за 1 гадзіну 5 хвілін, здаецца. Яшчэ раз паўтаруся: і дзякуй Богу!!!! А вадзіцелю -- вялізны проста РЭСПЕКТ!!!! Даехаў БЕЗДАКОРНА!!!
Серада, вечар. Маршрутка "Дыскатэка 80-х"!
Калі нідзе не затрымліваецца і не спыняецца транспарт, да адыходу маршруткі перад 19.00 я паспяваю. Ужо трэці дзень залятаю ў яе за тры хвіліны да адпраўлення!!! На шчасце, на гэты час вольных месцаў хапае. Таму калі якая затрымка, буду лавіць яе не на аўтастанцыі, а ля метро. Павінна злавіць і сесці! Місія выканальная ва ўсе дні, апрача пятніцы. Яшчэ не ездзіла, але дрэнна зараней. Кажуць, у пятніцу ўвечары на маршрутку на Чэрвень на аўтастанцыі стаяць чэргі чалавек у 40!!!   А мне якраз трэба будзе затрымацца па справах і прыехаць у самы запатрабаваны ў пасажыраў час.
...Залятаю я ў маршрутку, плюхаюся на сваё любімае месца ззаду. Чаму яно любімае? А ўчора адна жанчына мажнага целаскладу добра так абапіралася ўсім целам на маё плячо. А сядзела я, едучы ў Мінск, на другім радзе сядзенняў. Не, я таксама абапіраюся, калі еду стоячы. Але!!! Гляджу, каб не закранаць чалавека, які сядзіць у крэсле! Жанчына ж і за валасы мяне падзёргала некалькі разоў... А калі я хвілін дваццаць прымала на сваё плячо ўсю яе вагу памерам у цэнтнер, з размаху... Зразумела, што паварушыць правай рукой не змагу. А яна-то ў мяне працоўная. Таму давялося нахіліцца ўперад і ехаць у позе "зю" (а чалавек нічога і не зразумеў!). Праўда, хутка пасля гэтага яна села на сядзенне наперадзе, і я распрамілася. Але ад заціскання шыйнага пазванка мяне гэта не выратавала, і я ўчора памірала ад галаўнога болю, пакуль ні вярнулася дахаты пасля васьмі вечара і ні намазала пазванок і "наваколле" "Кетапрафенам". Адпусціла амаль адразу.   
Дык вось увечары сёння я ехала з камфортам. Выбіраю цяпер па магчымасці сядзенне ззаду, бо там ніхто не зможа на мяне абаперціся!!!    Нават на вольнае сядзенне наперадзе павесіла сумку на рамяні.
А яшчэ да таго, як паехалі, вадзіцель уключыў радыё. Гучна. Але вось добра, што супаў з настроем той канал "Мелодыі стагоддзя". Гэта вам не "Новае радыё" з яго найноўшымі песнямі, ад якіх мазгі выцякаюць праз вушы!!!    Гэта "Дыскатэка 80-х"! ВАУ!!!! 
Так і кацілі. Музыка на ўвесь салон гучна, я на сваім сядзенні ледзь не падскокваю ў такт... Круцяк!!!! Кураж!!!    Весела-а-а-а-а-а-а!!!! Ажно цікава было б паглядзець збоку, як маршрутка праносіцца міма людзей. Ці чуваць звонку музыка, як бывае з аўто?! Я палову дарогі нават вочы не заплюшчвала! Толькі што не падпявала!   
Святло пераключылі ў салоне на сіненькае такое, неонавае. І раптам, калі я ўсё ж вочы прыплюснула, пачула... шамаценне газеты! Зірнула -- мой сусед па раду сядзенняў наблізіўся да крыніцы святла і... газету гартае!!! Я раз зірнула, другі... Ён расцаніў увагу па-свойму і... прапанаваў газету мне!!!!    Засмяялася, сказала, што проста зацікавілася, што ён робіць.
Выязджалі з Мінска ў дождж -- добры такі. У Смілавічы завярнулі -- такое ж надвор'е... Расплюшчыла вочы на 3/4 шляху, ля Валевачоў... ШТОО-О-О-О-О-О????? СНЕЕЕЕЕЕЕЕГ???????? Вау!!!!! Ды такім слоем!
Сон знік адразу! Астатак шляху заліпала ў акне! Маршрутка заязджае ў пасёлак Сельгастэхніка, за якім у нас дача. Ой-ёй! На дрэвах таўшчэзны слой снегу, на дарозе, што вядзе да дачаў.... Рамантыкаа-а-а-а!!!! А каб яшчэ і не мокры... Зрэшты, сёння ўначы нябесная канцылярыя абяцала марозіку падкінуць. Я ім веру... 
Выйшаўшы на сваім прыпынку, парасон усё ж разгарнула. Снег мокры, але значна камфортней, чым раніцай, ісці. Ветру няма. А снег ціха і спакойна падае зусім адвесна на зямлю... Праўда, лужыны такія на шляху, што трэба шукаць "перашэек", каб пераступіць. А для гэтага абыходзіць на некалькі метраў укругавую... Ага, у нас дарогі -- для людзей...
Вось хтосьці згортвае з лаўкі снег і лепіць сняжок. Так, таўшчыня дазваляе ўжо... Эх, каб ён быў усё ж сухі, я б папіла дома гарбаты і на прагулку б яшчэ выправілася. А так -- не-е-е-е-е...
І ўсё роўна... Як жа я люблю першы снег! Тады настрой такі... летуценна-рамантычны...  Чаго і вам, шаноўныя сябры, жадаю! 
  • Elem, 15.11.2018 10:29 #
    +1
    1
    люблю снег але у нас плюс 9)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.11.2018 10:30 #

      Ого! Фактычна гарачыня!!!
      ответить на комментарий
  • batleya, 15.11.2018 20:06 #
    +1
    1
    Ооо, у людзей снег!!! А у нас людзі па грыбы лётаюць пасля работы!))) А "серыяльчык" і сапраўды класны!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.11.2018 21:12 #

      Оо-о-о-о, у людзей грыбы!!!    Дзякуй за такую ацэнку!!!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 15.11.2018 20:50 #
    +1
    1
    Чым раней маршруткі прыбяруць с дарог і вуліц - тым лепш. Гэта нядобрая прыкмета адсталых краінаў.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.11.2018 21:12 #

      ОК! Я зусім не супраць, каб ты штодня вазіў мяне на працу і дахаты на машыне! Пачынаем з панядзелка???????
      ответить на комментарий
  • Lapka, 15.11.2018 21:05 #
    +1
    1
    А разве в маршрутке можно ехать стоя?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.11.2018 21:13 #

      І нават трэба! Бо інакш -- ніяк... На жаль...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}