Па той бок журналістыкі / А вы ўмееце спыняцца сярод жыццёвай мітусні?!


Бывае, еду ў метро – і прыгадваю Люду @Lapka з яе жыццёвымі назіраннямі. Бо сама гэтак жа люблю разглядаць людзей. У тэлефон не ўтыкаю – няма жадання. Ля кампа і так усе дні. Ды яшчэ ўвечары магу ў ноут залезці. Словам, проста адпачываю, назіраю, разважаю.
... Дзяўчынка–школьніца нетаропка  зайшла ў метро ў вагон цягніка, прысела на вольнае сядзенне. Дастала з торбачкі… Не, не тэлефон… Кнігу! Звычайную папяровую кнігу… І, не звяртаючы ўвагі на цікаўныя позіркі, пачала чытаць. А мне раптам падалося, што вакол яе… няма мітусні, няма людзей. Ёсць толькі астравок спакою. І яна, дзяўчынка, сам-насам з кнігаю.
Як часта мы спяшаемся кудысьці! На працу і з працы, у краму, у дзіцячы садок, школу, універсітэт… Абганяем адно аднаго ледзь не бегма, часцяком штурхаючы і нават не просячы прабачэння… Нам жа няма калі! Як быццам гэта ўсё растлумачвае… Ускочыць менавіта ў гэты цягнік, дагнаць менавіта той аўтобус, у якім ужо зачыняюцца дзверы… Здаецца, рух – гэта жыццё. Але ад такой напружанасці ўвечары сапраўды адчуваеш сябе лімонам, з якога выціснулі сок. Ці не так?!
Не, усё зразумела! Часцяком наш час разлічаны проста да секунды. А ўстаць раней… Не заўсёды хочацца, не заўсёды атрымліваецца. Нават калі тое «раней» – гэта ў літаральным сэнсе пяць хвілін. Затое калі больш-менш па часе ты паспяваеш… Якая ж гэта асалода – не бегчы на працу, а нетаропка прагуляцца. Круцячы галавой ва ўсе бакі, заўважаючы шмат цікавага… Параўноўваючы хуткаплыннае жыццё сталіцы з размераным жыццём свайго правінцыйнага гарадка.
У нашым Чэрвені, напрыклад, рэдка калі ўбачыш сароку. А тут, у Мінску, у раёне Каменнай Горкі іх – процьма! Такія цікавыя! Аднойчы заўважыла ў кустах нават дзве пары: дзве сарокі і два галубы. Яны засяроджана штосьці шукалі (і знаходзілі!) пад снегам.
А яшчэ па дарозе звычайна бачу адну і тую ж (???) варону. Ну, гэта са смехам – адну і тую ж. Але гэтая чорная птушка з вялікай дзюбай… увесь час нешта есць! Вось практычна кожную раніцу снедае ў адзін і той жа час, калі іду міма. Уяўляеце?! А колькі ўсяго цікавага можна згледзець за дзень, калі атрымліваецца не спяшацца! І на душы робіцца так спакойна і прыемна… І настрой такі… засяроджана-разважлівы.
Памятаю тыя жыццёвыя гісторыі, калі дарослыя дзеці, якія займаюцца разумовай працай, скардзіліся сваім бацькам ва ўзросце, як яны стамляюцца за дзень. А тыя шчыра не разумелі: ад чаго ж яны стамляюцца?! У агародзе ўвесь светлавы дзень без перадыху не шчыруюць… Падсобную гаспадарку не даглядаюць… Як можна стаміцца ад разумовай працы?! А вось можна! Я, напрыклад, на сабе, бывае, гэта адчуваю. І нават думка раз-пораз прыходзіць у галаву: «Лепей бы вагон з чымсьці там разгрузіла б, чым вось гэта..» А вам такое знаёма?!
Што датычыцца ўласнага астраўка спакою сярод жыццёвай мітусні, дык адшукаць яго кожнаму з нас цалкам рэальна. Трэба толькі захацець. Зразумець, што тыя хвіліны развагі патрэбныя і карысныя. Яны дадуць не толькі душэўны спакой і, у рэшце рэшт, душэўнае здароўе, але і новыя сілы для наступнага старту ў вірлівае жыццёвае мора!
У мяне апошнім часам гэта пачало атрымлівацца мімаволі. Відаць, арганізм сам патрабуе – і сам пераключаецца... А ў вас?! Бывае?!

Фота з сеціва. Мне здаецца, вельмі адпавядае думкам і адчуванням.






 
  • Elena-Leopold, 13.12.2018 15:51 #
    +1
    1
    Да) Могу, умею, практикую. Но есть небольшая побочка - бывает, прохожу нужный поворот, проезжаю свою остановку, спотыкаюсь обо что-нибудь, ворон считая)))) Как-то так "спынілась", что уснула на лавочке в парке, аж патруль разбудил)))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.12.2018 15:53 #
      +1
      1
      Ну здорава, што ўмееце!!!  Толькі трэба, значыцца, цяпер яшчэ навучыцца "пабочку" прыбіраць... А то патруль -- гэта сур'ёзна!!!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 13.12.2018 15:52 #
    +1
    1
    Про вагон - очень знакомо(( как раз сейчас об этом думала))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.12.2018 15:53 #

        Ну вось...
      ответить на комментарий
  • Rimma, 13.12.2018 16:27 #
    +1
    1
    Люблю спокойно прогуляться и поразмышлять, но все реже и реже это делаю(((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.12.2018 16:27 #

      Ой, трэба часце-е-ее-ей...
      ответить на комментарий
  • Nayana, 13.12.2018 19:24 #
    +1
    1
    часто в метро вижу людей с книгами))) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 10:14 #

      У Маскоўскім?!
      ответить на комментарий
      • Nayana, 14.12.2018 10:26 #
        +1
        1
        В Минском тоже))) просто я сейчас в нем реже
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2018 10:28 #
          +1
          1
          Я памятаю, што радзей... Насамрэч і я даволі часта бачу... Людзей рознага ўзросту. А сёння ў душЫ рагатала з мужчын ва ўзросце з тэлефонамі, якія такім шыро-о-о-о-оокім жэстам праводзілі пальцамі па экранах ды тыцкалі туды з усёй сілы! Але ж -- прасунутыя!!!!
          ответить на комментарий
  • batleya, 13.12.2018 21:58 #
    +1
    1
    Калі ў Мінску - абавязкова з кнігай! Аднойчы ў метро  падсела дзяўчо і спытала якую кнігу чытаю!)) А на працы - сыходжу ў парк (карыстаюся пасадай)) і сяджу на лаўцы!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 10:15 #
      +1
      1
      Ого! Яшчэ адно супадзенне! Не тое, што ў метро з кнігай (я не чытаю ў транспарце наогул), а тое, што чытаць любіце! Я таксама!  А дзяўчынка, пра якую я пісала, дарэчы, чытала праграмную літаратуру: "Бацькі і дзеці"!
      ответить на комментарий
  • krem, 14.12.2018 08:03 #
    +5
    5
    Я редко. Нет прогулок почти в моей жизни. Работа дом. А в этом году был чудесный день. Думаю воспоминание о нем останется со мной надолго. К нам приезжали гости и мы повезли их посмотреть Брестскую крепость. После экскурсии по территории все пошли в музей. А я не пошла. Я была там уже и жуткие подробности истории первых дней войны, это совсем не то что хотелось услышать в теплый и тихий сентябрьский денёк. Сначала я просто сидела на лавочке а потом не выдержала и прилегла. Это было такое счастье. Теплое но не жаркое сентябрьское солнышко,колышатся ветки ели над головой, вдалеке слышно как играет духовой оркестр, редкий человек пройдет мимо, удивлённо покосившиеся, кто это тут разлёгся на лавочке. Жучки жжужжат, птичкии щебечут о своем. Я немножко думала, немножко дремала. Когда мои вышли из музея казалось время пролетело секундой. Не знаю как остальным а я из крепости вышла счастливым и отдохнувшим человеком с наилучшими воспоминаниями от ее посещения.)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 10:16 #

      Цудоўная гісторыя!!!! І я Вас разумею...
      ответить на комментарий
    • Elena-Leopold, 14.12.2018 10:25 #
      +2
      2
      Мне сначала как-то неудобно было укладываться на лавочках, но, однажды, так ноги устали, что решилась)) А потом вошла во вкус!))) теперь у меня даже любимые "лежаночки" в разных парках есть)))))))
      ответить на комментарий
      • krem, 14.12.2018 10:35 #
        +1
        1
         "По газонам не ходить!" впитано с молоком матери. Может поэтому лица у нас такие вечно угрюмо-озабоченные, по сравнению с людьми, которым не надо преодолевать внутренний барьер и страх перед милицией, для того, чтобы вытянуть ножки и подставить моську солнышку в общественном месте.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2018 10:39 #

          У гэтым плане сапраўды зайздрошчу замежжу, дзе ў любым парку натоўпы людзей на тых жа самых газонах, у парках, вольна так пачуваюцца. Сапраўды, усё для людзей... У свой час дужа ўразіла гэта ў Парыжы... Зрэшты, у Пецяргофе бачыла тое ж самае...
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 14.12.2018 10:52 #
            +1
            1
            У нас тоже можно спокойно на газонах сидеть и лежать. 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.12.2018 10:55 #

              Не ведаю... Я таго спакою і звыкласці ў гэтым, па шчырасці, не адчуваю... Быццам бы і жаданне ёсць... паваляцца... Але ж у нас сапраўды не прынята...
              ответить на комментарий
              • Elena-Leopold, 14.12.2018 11:02 #
                +1
                1
                Так это ж дело в самих "нас")) Кто хочет - и лежит, и сидит, и ничего ему за это не бывает))) В центре на Немиге возле Свислочи летом - уйма народу на травке отдыхает. А уж в парках и подавно!)))
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 14.12.2018 11:03 #

                  Але ўсё роўна ў нас не так гэта даўно і не так вольна, як за мяжой! Што, у савецкі час дазвалялі на траўцы павяляцца??? Ага, зараз жа! Дзядзькі-міліцыянты пад рукі -- і куды трэба!!!
                  ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 14.12.2018 10:53 #
            +1
            1
            Но я этого не делаю только потому что боюсь клещей) Поэтому - лавки моё всё)))) 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.12.2018 10:56 #

              Аха!!! Кляшчы -- гэта АРГУМЕНТ!!!
              ответить на комментарий
        • Elena-Leopold, 14.12.2018 10:49 #

          Ой, а я милицию вообще не боюсь и не боялась никогда. У меня с ней исключительно положительный опыт общения имеется)) я мимопроходящих стеснялась)) а сейчас пофиг стало, в этом смысле для меня старость - в радость)))))) 
          ответить на комментарий
          • krem, 14.12.2018 11:02 #
            +1
            1
            о нет, я боюсь. Не раз наблюдала их "охоту" за подвыпившими работягами. Сама платила штраф за переход дороги в неположенном месте. Сосед недавно рассчитался с государством, за фликер , даже не за его отсутствие, а за то, что он был, но съехав с рукава, попал под манжет и был не виден. Короче я когда этих ребят с дубинками вижу, сразу хочется вытянуться по стойке "смирно", и уж точно не на лавочке прилечь.
            ответить на комментарий
            • Elena-Leopold, 14.12.2018 11:04 #

              Я не знаю... У меня, наоборот, в любой непонятно ситуации сразу обращаюсь к ним))) Хоть дорогу спросить, хоть пожаловаться))))
              ответить на комментарий
              • krem, 14.12.2018 11:08 #
                +1
                1
                Может это от того, что ты идеальный гражданин и у тебя всегда фликер на месте.)))  А может от того. что столица все же всегда либеральнее райцентра в плане лояльности к "шаг вправо-влево" граждан.
                ответить на комментарий
                • Elena-Leopold, 14.12.2018 11:23 #

                  У меня вообще фликера нету) А в остальном идеальный, наверное, да))) Было бы здоровье покрепче, напросилась бы в ДНД))
                  ответить на комментарий
                  • krem, 14.12.2018 11:28 #
                    +2
                    2
                    В ДНД и напрашиваться не надо. Обяжут.)))  Приезжай ко мне в гости, через неделю, заплатив 2 базовые штрафа, первое, что ты будешь проверять выходя из дома, наличие фликера.)))
                    ответить на комментарий
                    • Elena-Leopold, 14.12.2018 11:30 #

                      Ой, мне нельзя штраф))) Меня ж депортируют))) У вас что, так всё сурьёзно? Я к маме когда езжу, меня там ни разу никто не останавливал в райцентре...
                      ответить на комментарий
                    • Elena-Leopold, 14.12.2018 11:35 #

                      Дина, я враль)) Сейчас решила проверить - у меня на рюкзаке есть нашивки светоотражающие))) Они считаются? Правда, я зимой с рюкзаком редко хожу, неудобно))) Но к тебе с ним поеду, если что)))
                      ответить на комментарий
                      • krem, 14.12.2018 11:53 #

                        бери по любому!
                        ответить на комментарий
                        • bizzar, 14.12.2018 11:59 #

                          У меня собственная база для расследований, я работаю один, памяти ребят, погибших в Чечне. Но любое кольцо ресурсов, конечно, приветствуется. С внешним выходом.
                          ответить на комментарий
                        • Elena-Leopold, 14.12.2018 12:02 #

                           
                          ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 14.12.2018 10:37 #

        Кла-а-а-а-а-ас!!!!
        ответить на комментарий
        • Elena-Leopold, 14.12.2018 10:56 #
          +1
          1
          Как-то позавидовала в сквере Якуба Коласа ребятам, которые повесили гамаки и уютно там устроились читать)))
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 14.12.2018 10:56 #

            Ого!!!! Флэшмоб, няйнакш!!!
            ответить на комментарий
  • Bosco, 14.12.2018 10:56 #
    +1
    1
    Я через день хожу в лес на полтора часа. Мозги прочищаю и релаксирую. У меня там уже все знакомые: собачники и их питомцы, дамы, занимающиеся ходьбой, два огромных пса на самовыгуле (я им угощение ношу, а они со мной по безлюдным дорожкам ходят, охраняют), две семьи белок и целый кошачий домик.   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 10:58 #

      Вау!!!! Як класна!!!! Ажно зайздрошчу - па-добраму, вядома ж!!!! Цудоўны рэлакс!!!
      ответить на комментарий
      • Bosco, 14.12.2018 11:02 #
        +1
        1
        А как я завидую по-доброму людям, которые живут совсем рядом с сосновым лесом. ^_^ Кажется, из окна можно сосны погладить.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2018 11:02 #

          Ага, супер!!!!
          ответить на комментарий
  • bizzar, 14.12.2018 11:11 #

    Обязательно выложу медиакит, кроме баннеров, конечно. Может быть можно "подняться" журналисту на услугах, таких как написание заказных статей и рассылка пресс-релизов? Всякие усилия по поддержанию в порядке нашего "лифта" должны быть как-то компенсированы. Конечно, с такой компенсацией должны считаться, это разумеется. Может быть даже по отдельной ссылке, чтобы не заниматься уродской коммерциализацией. В то же время, надо понять, что за "безбилетниками" гоняются спецслужбы, и выглядят они как бедняки.
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.12.2018 12:36 #

    Адсутнасць сарок - гэта безумоўна, грозны сімптом экалагічнай катастрофы. У;фізіяноміі манекенаў са шклянымі вачыма ўжо даўно не прыглядваюся. І ў кнігі, якія ляжаць у лялек на каленях - таксама. Бо і так ведаю, што за  творы яны "чытаюць"  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 12:37 #
      +1
      1
      Вось усё ты ведаеш...І нічога табе не цікава????Ой-ёй!!!!!
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 14.12.2018 12:39 #

         Ну вядома ж, цікава, Гэта я так ляпнуў, каб справацыраваць цябе на дыялог.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2018 12:40 #

          Ах ты ж!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 14.12.2018 12:41 #
            +1
            1
            Мне ў школе дражнілі "вожыкам"  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.12.2018 12:44 #
              +1
              1
              Ага... Вожык!!! Без галавы, без ножак!!!!
              ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.12.2018 12:44 #
    +1
    1
    А чаму ў рэпартажах пішуць "фота з адкрытых крыніц?". Нібыта апраўдваюцца, што не аўтарскае, каб не падумалі, што скралі? Вось і ў цябе:  "фота з сеціва"  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2018 12:45 #

      Дык закон аб аўтарскім праве сапраўды ніхто не адмяняў... Толькі ў нас у Беларусі ён пакуль дрэнна працуе... Адчула на сваёй скурцы, і не раз... Увогуле-то, крыўдна... Як кажуць, не прэтэндую на грошы, але ж укажыце!!! Крыніцу!!!
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 14.12.2018 12:54 #
        +1
        1
        Чытаў...асабліва могуць уваліць за тыя фоткі, якія памечаны знакам сайта. Забараняецца не толькі абразаць, але нават і кадрыраваць...І ўвогуле, на некаторых рэсурсах забаронена ўсё і з гіперссылкай, акрамя частковага цытавання. А мне здаецца - многа абмежаванняў, і яны ж самі сябе заганяюць у гетта. На Захадзе на гэта пляваць хацелі...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2018 12:55 #
          +1
          1
          Так, ты маеш рацыю... Я з табой згодна!
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 14.12.2018 13:02 #
            +1
            1
            Калі я буду міністрам інфармацыі, то дарую вам поўную свабоду. Інвестыцыі ў газеты пасыпяцца залатым дажджом. Чорную ікру будеце чэрпаць лыжкамі  на свецкіх прыёмах і презентацыях.  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.12.2018 13:14 #
              +1
              1
               Засталося толькі назваць дату... Калі гэтае шчасце нам будзе?????
              ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}