Па той бок журналістыкі / Яшчэ жывая была ёлка ў Чэрвені...

Вось цяпер спецыяльна акцэнтую ў загалоўку, пра які час пішу... Хаця пра саму ёлку будзе толькі крыху. Фотка ёсць, але таксама не стаўлю. Проста пра тое, што яшчэ 14-га снежня ўвечары ўразіла ў горадзе... Таму і выправіліся на прагулку 15-га... І што падзенне той самай няшчаснай ёлкі 16 снежня, атрымліваецца, усё перакрэсліла... А шкада...
... Як заўсёды, з цяжкасцю дабіраючыся дахаты ў пятніцу, еду на аўтобусе да цэнтра горада. Адтуль дадому яшчэ 20 хвілін пехам. Выварочваю з-за вугла, каб ісці ў накірунку гарадскога сквера і плошчы – і захоплена войкаю! Ого! Колькі ўсяго ўжо да Новага года з’явілася там! Яшчэ ніколі Чэрвень такога не бачыў! І ўсё ўжо ззяе-пераліваецца... Не чакаючы нават пачатку навагодніх святаў – каталіцкіх Каляд.

 
 
Абсалютна не распешчаныя за савецкім часам у нашым правінцыйным гарадку святочнымі ўпрыгажэннямі на плошчах і вуліцах, а тым больш – на вокнах і падворках прыватных дамоў (калі і сабе, і людзям) цяпер мы ўжо дзесьці і не здзіўляемся, калі тое бачым. Але ўсё ж ёсць, ёсць месца шчыраму захапленню!
Напрыклад, наш горад значна прыгажэе ў снежні ўсяго толькі некалькі апошніх гадоў, калі мясцовы райвыканкам пачаў лвдзіць конкурс на лепшае ўпрыгажэнне будынкаў і прылеглых тэрыторый устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый. І некаторыя так актыўна да яго падключаюцца! З кожным годам прыдумляючы ўсё больш і больш кампазіцый. Таму мы з мамай з вялікай ахвотай прагульваемся па перадсвяточнаму вечароваму Чэрвеню. А я яшчэ і з фотаапаратам.
 Але звычайна такія прагулкі ладзім пасля 25 снежня. А тут – вечар 15-га. Ідзём мэтанакіравана туды, дзе я ўбачыла штосьці новенькае. На жаль, не атрымалася ахапіць усю панараму, якая так мяне ўразіла 14-га. Таму штосьці пакажу па частках.


Абсалютнай нечаканасцю сталася вось такая кампазіцыя ля будынка адной з крамаў у цэнтры горада. 

 
І яна таксама паўстала перад маімі вачыма 14-га снежня раптоўна. І я спынілася і залюбавалася. Пачула ціхенькія навагоднія мелодыі. І так мне гэта нагадала калядны Львоў, дзе звычайна ўстаноўлены палаткі, праўда, з кампазіцыямі на біблейскія тэмы!
 А ў нас вось такую навагоднюю зрабілі. Да года Свінні, вядома ж. Уявіце сабе: вечар, рэдкія прахожыя, а то і нікога на вуліцы. І раптам – такая палатка, з музыкай... Як жа хораша і прыемна! Не, ну вы толькі зірніце на гэтую Хаўронню! Проста немагчыма не ўсміхнуцца!

 
Спадабалася, як упрыгожылі будынак стаматалогіі – адзін з тых нямногіх старажытных, які захаваўся ў нашым Чэрвені і чый гістарычны воблік яшчэ не паспелі змяніць.
 
– Ой, зірні, Дзед Мароз не на аленях едзе, а на зайцах! – раптам выгукнула мама.
Прыгледзелася, павялічыла...
І мой гучны смех разнёсся па плошчы! А-ха-ха, і праўда, тыповыя зайцы! Праўда?!

 
Ля прыгожых аленяў і зялёненькага дрэўца проста заліпла. Ну такое ж усё класнае! Бачна, што зроблена прафесійна. У сэнсе, яўна набыта, а не сваімі рукамі...

 
Ля гэтых кампазіцый з задавальненнем фатаграфаваліся і малыя, і дарослыя.
А вось ёлка чамусьці не ўразіла... Як мне падалося, у мінулым годзе была больш прыгожая.
Яшчэ мэтанакіравана завіталі да будынка Чэрвеньскага лясгаса, дзе, апрача адмыслова ўпрыгожаных вокнаў, спадабаўся снегавік на ганку і ялінка.

 
Ну, а завяршыць нашу прагулку вырашылі ля алеі касманаўтаў, закладзенай падчас прыезду сёлета нашага земляка, трэцяга касманаўта-ўраджэнца Беларусі, Героя Расіі Алега Навіцкага і яго калег. Там, сказала знаёмы бібліятэкар, штосьці такое... сучаснае зрабілі.

 
І сапраўды, цікава як атрымалася. Яшчэ і там здзівіліся эфекту нечаканасці: алені... ціха і сінхронна паварочваюць галовы ўправа-ўлева! Вось вам і «касмічныя» тэхналогіі!
Спадзяюся, да Новага года ў Чэрвені з’явіцца і яшчэ што-небудзь – у дадатак да ўбачанага. І хаця я засталася пры сваім меркаванні, што такое ўпрыгажэнне на пачатку-у сярэдзіне снежня яшчэ ранавата, ранавата... Але задавальненне мы ўсё ж атрымалі! 
А што адмысловага з’явілася да Новага года ў вашых населеных пунктах?!






  
  • aksinia, 17.12.2018 23:48 #
    +2
    2
    У нас в этом году на площади, где главная ёлка, тоже такой шар-беседку, как у Вас на первом снимке, установили. И скамейки ещё в ней поставили. Фоток, вангую, будет в инсте в этом шаре видимо-невидимо))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.12.2018 10:26 #
      +1
      1
      У нас карэту яшчэ не дарабілі!!! А там лавачкі таксама! І я ж хачу сфоткацца!!!!  
      ответить на комментарий
  • batleya, 17.12.2018 23:57 #
    +3
    3
    Прыгожа і хораша - сапраўдны святочны настрой адчуваецца. А ў нашым Міры нібы яшчэ спяць у сэнсе ўпрыгожвання да святаў!)) А можа і сапраўды яшчэ рана? Вось толькі ў замку елачку ў двары паставілі (на жаль, яшчэ не дайшоў туды!) ды мае навучэнцы ў каледжы фотазоны майструюць!))  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.12.2018 10:27 #
      +1
      1
      О, класна глядзіцеся!!!  Фотазоны -- гэта рэч!!! Малайцы!!!
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 18.12.2018 08:23 #
    +1
    1
    В нас в холле дома поставили очень красивую ёлку, постараюсь сегодня сфотографировать. Ну и на новогоднюю ночь в Дубае анонсирован фейерверк, который в очередной раз войдет в книгу рекордов Гиннесса, но я его не увижу, буду встречать НГ в Минске с родственниками.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.12.2018 10:28 #

      Ого!!! Вы так блізка будзеце!!! У Мінску!!!
      ответить на комментарий
  • rachitsky, 18.12.2018 09:09 #
    +2
    2
    К нам в Витебск шар елочный прикатили из Минска.   И судя по всему катили его 4 года. В Минске вроде в 2014 был.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.12.2018 10:29 #
      +1
      1
      А-ха-ха!!!! Ну трэба ж!!! Штосьці далёка кацілі... Таму і доўга!!! У Чэрвень з Мінска прыкаціць было б бліжэй!!! А ў нас сіроцкі шарык у параўнанні з гэтым...
      ответить на комментарий
      • rachitsky, 18.12.2018 15:00 #
        +1
        1
        сиротский, но не бэушный))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.12.2018 15:02 #

          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 18.12.2018 17:07 #
            +1
            1
            А ета Гомель і з шарыкам....   
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 18.12.2018 17:08 #
              +1
              1
              КРУЦЯК!!!!
              ответить на комментарий
    • Zveroboy, 18.12.2018 14:38 #
      +1
      1
      Осталось и минскую "вифлеемскую" повесить. И то красная пятиконечная, оная вроде как советский реликт....прови-и-инция    
      ответить на комментарий
      • rachitsky, 18.12.2018 15:07 #

        не в звезде, наверное, дело)) а вообще, мне до звезды, какая там звезда))
        ответить на комментарий
      • rachitsky, 18.12.2018 15:11 #
        +2
        2
         
        ответить на комментарий
  • Zveroboy, 18.12.2018 10:57 #

    Дзесьці дыскусія была...гэтых філёлягаў...  Як пісаць, ёлка або ялінка?  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.12.2018 11:00 #
      +1
      1
      Табе ў тэму, уважлівы наш!!! Хоць ГАРШКОМ назаві, толькі ў печ не стаўляй!  Ялінка... Мале-е-е-енькая такая... Метраў 8-10 у вышыню!!!
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 18.12.2018 11:05 #
        +1
        1
        У нас мовы амаль не было ў школе...мае веды па ёй зусім сірочыя... 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.12.2018 11:07 #
          +1
          1
          Ой, сіратаа-а-а-а-а... Алесь, насмяшыў!!! У цябе неблагое валоданне мовай, і думаеш ты практычна заўсёды ў правільным кірунку... Так што... Хвалю!!! 
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 19.12.2018 16:05 #
    +1
    1
    Вось табе і Брэст...а шарыка няма...і што гэта?   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.12.2018 16:06 #

      Ты пра ХВІГУру???     Здаецца мне, гэта ўвасабляе падарунак... 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 19.12.2018 18:50 #
    +1
    1
    Калі 18-ты сустракалі - шарык нібыта быў  Вось такі...рыхтаваліся да 1000-годдзя. Праўда, ішоў дождж і вакол стаялі лужыны. Тыповая беларусіш-зіма..  https://city-brest.gov.by/открытие-главной-новогодней-елки-гор/.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.12.2018 19:02 #

      Дзякуй, Алесь! Збяром разам калекцыю навагодніх шароў у беларускіх гарадах!!!   
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 19.12.2018 19:09 #
        +1
        1
        А што, ідэя. Каб я быў журналістам, то зрабіў артыкул-агляд абласных цэнтраў аб навагодніх ёлках, інсталяцыях з ілюмінаціямі...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.12.2018 19:10 #

          А так ты хто???  
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 19.12.2018 19:13 #
            +1
            1
            Зараз - аналітык...і... менеджэр...больш паліталогія, у прыватнасці - выбарчыя тэхналогіі, мадам   Па першай базавай прафесіі ўвогуле - біяхімік  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 19.12.2018 19:21 #

              Сур'ёзна?! Як цікава...
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 19.12.2018 19:24 #
                +1
                1
                Цікава, але гэта справа будучыні. Ты ж ведаеш, што тут пакуль што запатрабавана.  Але ж нехта павінен быць піянерам  
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 19.12.2018 19:26 #
                  +1
                  1
                  А-ха-ха... Піянеры юныя... Працяг ведаеш???       
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 19.12.2018 21:00 Комментарий удален автором блога.
                • sonejka-ja, 19.12.2018 21:04 #

                  Панёсся ўжо...    
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 19.12.2018 21:05 #

                    А што? Цудоўны фільм пра Калумба 92 года. Лепшая версія. Экзотыка...  
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 19.12.2018 21:06 #

                      Перачытай, калі ласка, пра што мой аповед, куды ты зараз каменты пішаш???? Шарык лепей давай!! З чарговага горада!!!
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 19.12.2018 21:08 #

                        Аа...я ж забыў, што цябе індыянкі не вабяць... Шарыкі будуць...зараз працую...пасля зайду.... 
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 19.12.2018 21:08 #

                          І я працую...    
                          ответить на комментарий
                          • Zveroboy, 19.12.2018 21:11 #
                            +1
                            1
                            Ага...напрацуеш тут. Ты ж падсадзіла на Дэна Брауна. Кнігу "Інферна" яшчэ слухаю... 
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 19.12.2018 21:12 #

                              "Слухаю"... Лепей бы ты ЧЫТАЎ!!!! А ў нас зараз за вокнамі та-а-а-кі феерверк быў! Супер! Трайны зарад!!!
                              ответить на комментарий
                              • Zveroboy, 19.12.2018 21:16 #
                                +1
                                1
                                Я могу некалькі работ адразу...Праўда, такія і вынікі.   А мне сёння адна знаёмая падарыла кабанчыка ружовага. Капілка такая - кідаеш манетку - а кабанчык спявае. А радасці на цэлы дзень    
                                ответить на комментарий
                                • sonejka-ja, 19.12.2018 21:20 #

                                  А я тым больш і магу, і раблю некалькі... І вынікі нармалёвыя! Вучыся, студэнт!        Ух ты!!!! А пакажы кабанчыка!!!!   
                                  ответить на комментарий
  • pandolya, 19.12.2018 23:22 #
    +1
    1
    Мiлата у вас там!  Падабаюцца усялякiя кiрмашы ды драуляныя хаткi, на жаль, толькi знешне. Затое раздражняюць нязграбныя зоркi на ёлках i тое, што амаль кожны год усё практычна аднолькавае.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.12.2018 23:24 #

      Дзякуй!  А мяне ў дадатак да сказанага табой непрыгожа развешаныя гірлянды раздражняюць...
      ответить на комментарий
      • pandolya, 19.12.2018 23:27 #
        +1
        1
        Вось не разумею: грошы усё роуна марнуюць, няужо нельга зрабiць нешта цiкавае?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.12.2018 23:27 #

          Жадання няма... А, бывае, і ручкі крывыя...
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
batleya
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}