Па той бок журналістыкі / ЗНОЎ-2 і ЗНОЎ па тры: тлумачэнні

Во нагарадзіла ў загалоўку!!!! Сама дзіўлюся... Але ўсё адпавядае сапраўднасці. Пацярпіце крыху, усё расшыфрую...
І -- так! Пост пішацца глыбока пасля 21.00, таму шанц атрымаць за яго хаця б адну дзясятую бала роўны нулю. Не тое каб мне гэта трэба было... Але калі і ў гэтым налічэнні няма справядлівасці... Ніякавата становіцца. Цікавая тут сістэма прасочваецца, пісала ўжо: плюс 2 пасты -- мінус дзясяткі балаў. Ды на здароўе!!!! Бярыце іх сабе -- не шкада!!!
Прабачаюся за такое зусім не лірычнае, але адступленне. На фоне ўсеагульнай несправядлівасці заносіць у бакі...
Значыць, спачатку пра вашыя варыянты ў маім загадкавым пасце пад назвай "ЗНОЎ!!!!!!!!!!!!" 
http://sonejka-ja.bloger.by/102203/ Я па парадку...
Спадарыня @aksinia, Ваша здагадка з той жа серыі, што і сапраўднасць. Толькі тая мая батарэя нармалёва ў гэтым сезоне не грэла і не грэе... Але Вы апынуліся блізка да разгадкі.
Канстанцін @batleya, наконт ёлкі маеце рацыю, ха-ха! Праўда, бачыла новую толькі здалёк. Трэба пайсці пазнаёміцца бліжэй! А ўвогуле, звычайна першы варыянт бывае правільным...  Праверана на сабе! Так што тут -- не пра ёлку...
Оля @tabakerka  -- ТАК! Толькі чаму? І ці толькі ў нашай кватэры?! Адказ: НЕ!   
Спадарыня  @elina, мабыць, уявіла штосьці такое страшнае, што я, прачытаўшы, ажно сама напужалася!!!   
Люда @Lapka, цьфу-цьфу-цьфу!!! Але таксама ўсё можа быць, на жаль... Пакуль настолькі не падвяла, але праехаўшы стоячы ў Мінск пару дзён запар... Сёння паднялася раней і пайшла на ранейшы ж час. Машына напалову пустая, але мне трохі ранавата... Так што выбар, ё-маё... Зрэшты, трэба таксама напісаць асобна... Пра дзве маршруткі ў адной, і што ўсе пра гэта думаюць спытацца... Была такая сітуацыя...
Спадарыня @Morgenstern, вось бачна, што ў Мінск на нашы халодныя святы збіраецеся!     І ўжо ўніклі ў нашу рэальнасць. ТАК!!!
Надзя @Nayana, выдатны проста варыянт, абедзвюма рукамі "за"!!!      Усё правільна, за адным "але"... Загаданы быў не ён. Спадзяюся, Вы самі ўжо ў парадку???
Шчыра дзякую ўсім неабыякавым, хто звярнуў увагу на гэтую маю загадку са шматлікімі клічнікамі.
У нас сапраўды пасля панядзелка, калі я нармалёва паспаць не змагла з-за холаду, ЗНОЎ не было цяпла!!!! Не толькі ў нашым доме, але і ў мікрараёне. Не буду казаць, што ва ўсім -- не ведаю... Але ў бліжэйшых дамах -- так... А чаму тройчы, бо... Увага!!! ЦЯПЛА НЕ БЫЛО Ў СЕРАДУ, ЧАЦВЕР І ПЯТНІЦУ!!!! Можаце сабе ўявіць???? Тры дні запар... І дасведчаныя людзі кажуць, што гэта яшчэ не заканчэнне пакутаў, бо якаясьці там труба цалкам згніла... Ну ведама ж... Мне цікава пачытаць справаздачу, колькі метраў-кіламетраў цеплатрасы, асабліва ПРАБЛЕМНЫХ яе ўчасткаў, было заменена камунгасам сёлета ў парадку прафілактыкі... А таксама  моцна цікавіць, ці ведаюць пра такую жахлівую сітуацыю ў маразы ў абласным камунгасе, Міністэрстве ЖКГ, Камітэце Дзяржкантролю Мінскай вобласці, Мінаблвыканкаме і далей па спісу??? Магу пайсці ў заклад: на парталах пра гэта не напішуць! Гэта ж не ёлка, якая павалілася, -- яшчэ раз сумна зазначу...     
Недарэмна напісала пра дні. Дзесьці ноччу ці пад раніцу ацяпленне падключалі. Бо а шостай я намацвала цёплыя батарэі і трубу з падагрэтай вадой у прыбіральні. У сераду сама дзень мерзла ля ледзяной батарэі, бо была дома па справах... Чацвер і сёння -- мама распавядала па тэлефоне. Дзесьці пасля 9-10 раніцы вырубаюць -- і яшчэ ў 23.00, калі я кладуся спаць, усё ледзяное. Праўда, сёння вярталася ўжо ў трохі прагрэтую кватэру. Пасля 17.00 аднавілі падачу цяпла і падагрэтай вады...
Па градусах... Учора было 14. Зноў бяссонная ноч у кучы вопратцы і пад самай цёплай коўдрай з пледам, з грэлкай у цесных абдымках. Сёння ўжо 16 градусаў. ГРЭЕМСЯ!!!!   
Але проста жах бярэ ад усведамлення, што гэта сапраўды не заканчэнне. Будуць нам бліжэйшыя тры выхадных у холадзе. І Новы год... А чаго яшчэ чакаць?! І ў якім настроі знаходзіцца???
А заўтра ж працоўная субота. Усім -- творчых поспехаў!
  • Nayana, 21.12.2018 23:11 #
    +1
    1
    Мой вариант случается, похоже, чаще, чем у вас тепло. Ужас какой-то
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.12.2018 23:13 #

      Угу...   Самы жахлівы ацяпляльны сезон...
      ответить на комментарий
  • tabakerka, 21.12.2018 23:13 #
    +1
    1
    три дня ... выживет сильнейший? понятно, что раз такие проблемы были с самого начала, то значит что-то окончательно сломалось. То что нужно заменить, нужно купить ... А денег нет и они НЕ появляются только силой (мысли) указа одного большого человека ... Скоро вся наша несчастная страна накроется медным тазиком, так как все у нас держится на Жэстачайшэ указах ...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.12.2018 23:15 #
      +1
      1
      У нас у горадзе выдатна ведаюць, куды і на што пайшлі сёлета грошы... Не буду агучваць тут услых...
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 21.12.2018 23:19 #
    +1
    1
    Капец...сочувствую Вам...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.12.2018 09:34 #

      Дзякуй!
      ответить на комментарий
  • elina, 22.12.2018 01:33 #
    +1
    1
    Невероятно
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.12.2018 09:35 #

      Ага, акурат як перадача пад назвай "Очевидное -- невероятное".
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 22.12.2018 09:03 #

     
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.12.2018 09:35 #

      Угу... І ў мяне такія ж былі вочы... Тры дні...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
332 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}