Па той бок журналістыкі / Маршруткі: 2 у 1

Цікава будзе пачуць вашае меркаванне, сябры, наконт сітуацыі, якая здарылася не так даўно... Вось у мяне якоесьці дваістае пачуццё...
...Вечар. У маршрутцы з Мінска, як звычайна апошнім часам, як бы ні хваліў сябе перавозчык-аднаасобнік на розныя лады, вольных месцаў няма. Еду стоячы, бо ехаць трэба. І так жа дома а восьмай вечара. А калі пачакаць... Па-першае, ніякай гарантыі, што ў наступнай машыне будуць вольныя месцы і што некантралюемы натоўп (чарга на асноўным месцы пасадкі -- тралейбусным коле??? не, не чулі) цябе не стопча. Таму і стоячы. Ля метро заходзіць знаёмая. 
Як мы і меркавалі, у Смілавічах выйшлі людзі, і мы ўладкаваліся на сядзеннях. Вось жа загадка!! Да Смілавічаў ходзяць свае маршруткі і вельмі часта -- аўтобусы. Але не!!! Смілаўчане плішчацца ў нашу маршрутку. Яны ж да Смілавічаў на ёй даедуць. А вось мы на іх транспарце да Чэрвеня -- фіг! Справядліва?! Куды там!!! Чарговы касяк перавозчыка. Але ці ёсць яму да гэтага справа?! Маышна забітая, грошыкі ў кішэню ўпалі. І ўсё ОК! А пасажыры... Яны ж не людзі... Свінні-капілкі... 
Значыць, не паспелі мы ўладкавацца на сядзеннях, як вадзіцелю пачаліся тэлефанаванні. Ага, з мабільнікам за рулём. Можна падумаць, за гэта шмат каго аштрафавалі...
З размовы разумею, што дзесьці сапсавалася маршрутка. Гэтае "дзесьці" аказалася даволі блізка -- непадалёк ад вёскі Валевачы. Прыгадала, як калісьці ў аўтобусе аўтапарку там увосень мерзлі. Нейкае месца... благое...
Вадзіцель сапсаванай маршруткі пытаецца, колькі ў салоне месцаў. Першыя пасажыры займаюць пару-тройку вольных. Ад іх даведваемся, што маршрутка іх забітая, адзін чалавек стаяў.
І тут наш вадзіцель кажа:
-- Давай усіх!
І ДА НАС У САЛОН СТОЯЧЫ ПАЧЫНАЕ ГРУЗІЦЦА ЯШЧЭ АДНА МАРШРУТКА!!!!!!!
Людзі стаяць на нагах адзін у аднаго. Не ведаю, ці ўпіхнуліся ўсе, ці хтосьці застаўся. Апрача капітана карабля, які тоне... У сэнсе -- вадзіцеля сапсаванай маршруткі.
Адчуваю, як сумкі адной з жанчын б'юць мне па нагах. Прапаноўваю дапамогу -- і забіраю тыя сумкі на калені. Так ямчэй. Жанчыне -- ехаць без іх і мне -- без біцця па нагах.
Машына едзе паціху. Але цягне двайны груз. Цягне. У салоне практычна поўная цішыня. Не ўзнікае ніхто! Ні тыя, хто едзе стоячы, а над імі навісаюць і ледзь не на калені садзяцца. Ні тыя, хто стаіць так цесна, што палец паміж імі не прасунеш...
Не ведаю, колькі яны замярзалі ў той маршрутцы ці на вуліцы. Не хацела б апынуцца на іх месцы, хаця і здаралася. Людзей шкада. Але... Я ж здагадваюся, што калі б не дай Бог што, мерзлі б ужо ДЗВЕ маршруткі.
Вадзіцель даехаў вельмі акуратна. Я б сказала -- бездакорна. Яшчэ, завярнуўшы ад горада, такі праехаліся па маршруту, каб завезці людзей у Астравы і Сельгастэхніку.
Калі ў салоне больш-менш зрабілася вольна, мая знаёмая сказала:
-- А своечасова мы селі!
Ага... Інакш не ведаю, як бы прыціснулі нас тыя, хто прыйшоў з іншай маршруткі.
А цяпер -- увага! Пытанне!!!!! Што вы думаеце пра гэтую сітуацыю? Правільна зрабіў вадзіцель ці не?! Па закону і па-чалавечы?!
  • Nayana, 23.12.2018 15:57 #
    +3
    3
    Учитывая зиму, правильно... 
    ответить на комментарий
  • Lapka, 23.12.2018 16:11 #
    +2
    2
    Было бы тепло, другое дело, на месте водителя поступила бы также.
    ответить на комментарий
  • Ayrlily, 23.12.2018 16:12 #
    +2
    2
    Лучше плохо ехать, чем хорошо идти
    ответить на комментарий
  • aksinia, 23.12.2018 16:22 #
    +3
    3
    В тесноте, да не в обиде.
    ответить на комментарий
  • elina, 23.12.2018 16:29 #
    +1
    1
    Смотря что гласит техника безопасности. Если это недопустимый перегруз  и угроза жизни всем пассажирам, то плохо поступил. Руководство должно было выслать другой транспорт на замену. Если это единоличный ИП-перевозчик сломался, вызвал бы другую пустую машину и оплатил бы сам, чтобы не подвергать опасности никого.  А если такой перегруз предусмотрен техническими характеристиками, то вполне допустимо.  От мороза никто не умрет, а от двойного перегруза занести может так, что похороны дороже.
    ответить на комментарий
  • batleya, 23.12.2018 17:12 #
    +2
    2
    Усё правільна зрабіў .Раз так паступіў, то быў упэўнены ў машыне, інакш, мне здаецца, наўрад ці рызыкнуў бы! 
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 23.12.2018 17:15 #
    +1
    1
    Ага... Цікава... Толькі, мабыць, трэба ўдакладніць. Машына -- звычайная маршрутка. Колькі там месцаў у тым мікрааўтобусе для сядзення? 17-18? Не больш. Вось такая машына, невялікая. На борце апынулася чалавек 35...
    ответить на комментарий
    • batleya, 23.12.2018 17:22 #
      +1
      1
      О, тады гэта адназначна рызыкоўны крок! Можа было б лепш тады выклікаць яшчэ адну машыну! Але ўсё абышлося і добра! Дзякаваць Богу!
      ответить на комментарий
  • june-V, 23.12.2018 17:42 #
    +1
    1
    Па-чалавечы, кіроўца, можа, і правы. Па правілах тут могуць быць пытанні, звязанныя з бяспекай пасажыраў. Ўвогуле, маршруткі як від грам. транспарту самі па сабе  з пункту гледжання непаўнацэнныя. Гэта і фізічныя адрозненні ад паўнавартаснага аўтобусу, тым болей міжгародняга, і ўзровень арганізацыі бяспекі руху і кантролю за ім. 
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 23.12.2018 20:15 #
    +1
    1
    Твае артыкулы з рэалій жыцця нагадваюць....некалі чытаў  публікацыі Алены Малочка. Была такая журналістка. Праўда, зараз набраў ...яна больш на расейскай мове піша. Яшчэ адна ёсць, але забыў. Я ж цяпер па вушы ў глабальных праблемах, аж зямных адарваўся зусім.Дзякуй табе, за тое, што не даеш забываць, як у адной песні ...ммм. "не забыць, як завуць суседа,  і адкуль на стале тваім бохан свежага хлеба пахучы...і дома бываць не госцем..."   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 23.12.2018 20:22 #

      Алесь, ты мяне ўжо другі раз параўноўваеш з той Аленай... Магу цябе запэўніць... Яе -- не чытала. Пішу сама... Проста так здараецца, што не адзін чалавек піша ў адным і тым жа стылі... У мяне, скажам так, дзве сяброўкі-журналісткі падобна пішуць... А за камплімент -- дзякуй!! Прыемна!!!  Чым ты так ужо заняты??? Дарэчы, неяк прасіла цябе паказаць падарункавага кабанчыка. Дзе фотка???
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 23.12.2018 20:33 #

        А....а...гэта жаночая логіка   Я быў ...ммм... заняты.... з бабамі. Толькі што ачухаўся.... Мозх вынеслі. І яшчэ нешта. Здаецца трохі грошай...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 23.12.2018 20:34 #

          Оо-о-о, мяркуючы па напісанаму... Нармалёва з табой сёння не пагаворыш... Шкада...
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 23.12.2018 20:38 #

            Сёння ні палучыцца... Хіба што заўтра на рабоце,...пасля абеду...калі босс, як заўсёды некуды змыецца, ну вядома ж, па важнай справе.  А мы, як заўсёды, пачынаем кожны займацца сваёй асабістай...   
            ответить на комментарий
  • ThinkPad, 24.12.2018 17:27 #

    Все ок, деградируем дальше... 
    ответить на комментарий
  • kalinna, 24.12.2018 18:17 #

    По правилам нет, по человечески да.
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
332 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}