Па той бок журналістыкі / "Ёлкі" прагледжаны ўжо!!! :))))

Хто не любіць гэты фільм, калі ласка, міма! Не чытаем... Я да тых, каму таксама падабаецца...
Вось і схадзілі мы на "Ёлкі апошнія". Учора... 23 снежня... У кінатэатр. І тое, што прагучала напрыканцы, абнадзейвае... Можа, усё ж не апошнія... Хаця і зусім іншая гісторыя... Але як трэба  нам такія, кранальныя і праўдзівыя!
Ні разу не кінакрытык. Ды, мабыць, і не атрымалася б ім стаць. Бо не люблю крытыкаваць творы мастацтва. Мне звычайна падабаецца ўсё!
А вось пра кінатэатр наш чэрвеньскі пару слоў скажу... Так, добра, што і крэслы замянілі, і гук такі, і якасць... Але ж ХАЛОДНА!!!! Так, гэта ўжо фішка Чэрвеня, атрымліваецца. Марозіць людзей усюды і заўсёды... Кашмар нейкі! Прыбегла дахаты, перабіраючы адубелымі нагамі. А там... Гарбата з малінава-чарнічным варэннем, чайную лыжачку бальзаму туды... Сагрэліся ногі момантам!!!
М-да... Відаць, сапраўды, як і казала мая пляменніца, наступным разам трэба браць з сабой тэрмас з гарбатай...
Значыць, пра "Ёлкі"... Фота з сеціва.

 
...А ў нас традыцыя! Кожны год напрыканцы снежня мы... ходзім у кіно – глядзець «Ёлкі»! Дакладней, такую традыцыю некалькі гадоў таму завялі мой брат і яго старэйшая дачка. А я ўжо далучылася.
Фільм хто хваліць, а хто крытыкуе... Для кагосьці без яго ўжо і Новы год не свята... Як для аматараў «Іроніі лёсу» са стажам. Кожны мае права на сваё меркаванне. Але я проста няшмат ведаю такіх сучасных фільмаў, якія б краналі душу і выклікалі слёзы на вачах.

 
Сама я гэтую серыю фільмаў пачынала глядзець не з першага, а з трэцяга, здаецца. Гэта пасля прыахвоцілася ўжо. А паколькі апошнім часам добра так узяліся за пірацкія копіі і аўтарскае права... Дык у нармальным разрашэнні і з нармалёвым гукам «Ёлкі»  напрыканцы снежня можна паглядзець толькі ў кінатэатры.
У мінулым годзе разам з намі яго глядзела яшчэ адна дзяўчына – 4 чалавекі ва ўсёй зале чэрвеньскага кінатэатра. Сёлета нас, гледачоў, было пяцёра. А шкада... І яшчэ цікава, што на ўсіх афішах напісана, што фільм у кінатэатрах сёлета з 27 снежня. А мы яго паглядзелі ўжо 23-га...
Вядома ж, не буду пераказваць сюжэт. Толькі калі дзесьці пра фрагменты напішу. У асноўным жа – пра ўласныя ўражанні. Дык вось «Ёлкі апошнія» – фільм вельмі добры. Фільм пра веру, надзею і любоў. Пра чалавечыя адносіны. Пра каханне і вернасць. Пра тое, што трэба ўмець дараваць.

 
У гэтыя перадсвяточныя дні нават самы вялікі скептык у глыбіні душы верыць у цуд. І цуды сапраўды адбываюцца. І самі па сабе, і калі хтосьці стварае іх для іншага сапраўды сваімі рукамі... Галоўнае – верыць. У цуды, у іншых і ў сябе.
А яшчэ фільм – пра душэўнасць. Пра тое, можна адмаўляцца ад многага, толькі каб камусьці стала цёпла, хораша і прыемна. А мы ў большасці сваёй у рэальным жыцці ўжо так навучыліся стрымліваць парывы сваёй душы... З-за таго, што могуць няправільна зразумець, не прыняць нашага дарунку... Нам могуць адмовіць, і гэтага так баімся! Хаця што можа здарыцца ад звычайнай адмовы? Ды нічога кепскага. Усе застануцца жывымі і здаровымі...
Калі чалавек чымсьці моцна пакрыўдзіў, нават калі здрадзіў, усё ж трэба даваць яму яшчэ адзін шанц. На выпраўленне. І ў «Ёлках апошніх» гэта таксама паказана вельмі яскрава. Любы чалавек не павінен заставацца адным і адзінокім... Асабліва ў навагоднюю ноч...

 
Прыйсці сваім сямействам да чужога сталага чалавека, якому ніяк не даруе ўласны сын, і прапанаваць яму: «Будзьце нашым дзедам! Давайце разам святкаваць! А калі не адчыніце, мы застанёмся пад дзвярыма...» Думаеце, такое бывае толькі ў фільмах??? А я веру, што і ў сапраўднасці. І так кранальна пастаўлена сцэна, што слёзы градам... І хочацца прамаўляць на ўвесь свет: «Не крыўдзіце сваіх састарэлых сваякоў!»

 
«Эх, мабыць, не засталося на свеце сапраўднага сяброўства, сапраўднага кахання!» – часцяком уздыхаем мы, не робячы нічога для таго, каб самім падтрымліваць гэтыя пачуцці... А сапраўдны сябар – гэта той, каго проста немагчыма адпусціць за тысячы кіламетраў... А сапраўднае каханне – зусім не да знакамітасцяў – яркіх, заваблівых, але ўжо чыіхсьці мужоў і жонак у рэале, а да таго, хто побач з намі...
Вось такія яны, гэтыя «Ёлкі»... Прымушаюць перажываць, смяяцца і плакаць, задумвацца над сваімі ўчынкамі. Яны робяць нас, гледачоў, хаця б трошачкі чысцейшымі душой. Сапраўдная магія кіно... Навагодняя...
А вы паглядзелі ўжо "Ёлкі"?  




 
  • aksinia, 24.12.2018 16:19 #
    +1
    1
    Смотрела только один фильм из всех этих серий. Первый, если не ошибаюсь. Но после такого отзыва, похоже, посмотрю и остальные)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.12.2018 19:11 #
      +1
      1
      І цікава тады будзе паслухаць Вашыя ўражанні-меркаванні!  
      ответить на комментарий
  • Lapka, 24.12.2018 16:34 #

    Не люблю кинотеатр)1
    ответить на комментарий
  • winner, 24.12.2018 20:05 #
    +1
    1
    Мы обычно ходим в начале года, иногда и 1 января. Надеюсь и в этом, т. е. следующем получится.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.12.2018 21:39 #

      О, таксама цікавая традыцыя! 
      ответить на комментарий
  • Skazka, 24.12.2018 20:24 #
    +1
    1
    Вообще ни одной части не смотрела. Может, в этом году...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.12.2018 21:40 #

      Тады -- прыемнага прагляду! 
      ответить на комментарий
  • Morgenstern, 24.12.2018 22:22 #
    +1
    1
    Не смотрела, но после этого поста хочу посмотреть.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.12.2018 22:24 #

       А паспрабуйце! Раптам сапраўды спадабаецца. Асабліва гэтыя, апошнія "Ёлкі". І перадапошнія -- таксама. Рэальна плакала ў некаторых месцах. Ну, і смешных эпізодаў таксама мора! 
      ответить на комментарий
      • Morgenstern, 24.12.2018 22:27 #
        +1
        1
        Дзякуй, Сонейка! 
        ответить на комментарий
  • batleya, 25.12.2018 01:00 #
    +1
    1
    Хм)) Прыйдзецца такі паглядзець!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 10:25 #
      +1
      1
      Аа-а-а-а, і Вы не глядзіце???     
      ответить на комментарий
      • batleya, 25.12.2018 11:42 #
        +1
        1
        шчыра кажучы, не глядзеў!))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.12.2018 21:59 #

             
          ответить на комментарий
  • poker-face, 25.12.2018 10:24 #
    +1
    1
    Мне нра!!!! Я пока помледние не смотрела.надо глянуть
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 10:25 #

      О, ну, супер! Зірні!  
      ответить на комментарий
  • annett, 25.12.2018 12:12 #
    +1
    1
    Яшчэ не глядзела, але абавязкова пагляджу. Таму шта абажаю гэтыя фiльмы и гэтых акцёрау! Кожны год переглядаю)))) сапрауды як Iронiю лёсу некалi :)))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 21:59 #

      Класна!!!! Сястра-а-а-а-аа!      
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}