Па той бок журналістыкі / Вы святкуеце сёння?! ВІНШУЮ!!!

Са святам вас, шаноўныя сябры! Усіх тых, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне! Хто мае шчырую Веру ў сэрцы і хто яшчэ толькі да гэтага прыходзіць... Для каго свята звязана не толькі з касцёлам, але і з народным яго праяўленнем -- Калядамі!
Проста цудоўнага ўсім дня, узнёслага настрою! І ўтульнага сядзення ля каміна, і смачнага пячэння, і душэўных размоў, і сямейнай еднасці... Прыемнасці душы і сэрцу... Са святам!!!

 
...Гэтая ноч выдалася па-сапраўднаму светлай – для тых, хто сёння, 25 снежня, святкуе Нараджэнне Хрыстова. Свята, поўнае радасці, любасці і замілавання. З Богам  і верай у сэрцы. І нават тыя, хто далёкі ад гэтага, адчувае штосьці магічнае і таямнічае. І быццам увачавідкі мы назіраем, як святло Віфлеемскай зоркі перамагае цемру...
Памятаю, як раней, у часы праваднога радыё, з задавальненнем слухала службу з Чырвонага Касцёла. Мяне заўсёды прыцягвала тая беларуская мова ксяндзоў з польскім вымаўленнем. І словы, здаецца, пранікаюць прама ў душу. І хочацца быць лепшай і чысцейшай, рабіць толькі добрыя ўчынкі...
Люблю бываць у касцёлах. Розных. Беларускіх і замежных. Сядзець на лаўцы, слухаць арган, ціха думаць пра штосьці сваё, скіраванае туды, у вышыню... Разглядаць святых на абразах, адмысловы роспіс сцен і столі. І сапраўды адчуваць прысутнасць чагосьці невытлумачальнага, але такога добрага і прыемнага сэрцу. І звяртацца да яго з просьбай дараваць здароўе блізкім...
 Неяк не выпадала бываць на святкаваннях Божага Нараджэння ў кагосьці ў хаце. Зрэшты, зразумела. Гэтае свята лічыцца найперш сямейным. Але па існуючых здаўна традыцыях таго, хто 25 снежня завітае да каталікоў па якой патрэбе ці проста так, прымаюць, як самага дарагога госця.
Затое аднойчы мы, карэспандэнт і фотакарэспандэнт чэрвеньскай раённай газеты, рабілі да гэтага дня фотарэпартаж з адной з каталіцкіх вёсак Чэрвеньшчыны – Печышча. Людзей і на той час там заставалася не так ужо і шмат. І не ўсе былі каталікамі. Але тыя, з кім мы пазнаёміліся, сапраўды запомніліся сваімі разважаннямі і аповедамі. Запомніліся на дзесяцігоддзі...
Калісьці атрымлівалася глядзець фрагменты начной імшы з Чырвонага касцёла. Таямнічыя словы, урачыстасць моманту, промні дабрыні – здавалася, усё гэта адчувальна лунае па гэты бок экрана. Невытлумачальна, але факт.
Магчыма, гэта сапраўды голас крыві. У некаторых пісьмовых крыніцах мы знаходзілі ўзгадкі пра тое, што людзі, якія насілі наша прозвішча, некалькі стагоддзяў таму былі каталіцкага веравызнання. Магчыма, нашы продкі. І памяць роду ў гэтыя па-асабліваму светлыя ноч і дзень па таямнічаму зорнаму парталу, які раскрываецца ў нябёсах, дасягае нашых сэрцаў. Інакш адкуль гэтае пачуццё заспакоенасці душэўнай, гэтае адчуванне цуду?!
...Углядаюся ў таямнічае зорнае неба – і, здаецца, чую, як дзесьці пераліваюцца на розныя пяшчотныя галасы срэбныя званочкі. Марознай выдалася гэтая ноч – ноч Божага Нараджэння. Усё па-сапраўднаму, нават надвор’е каталікам спрыяе. Заплюшчваю вочы – і ўяўляю службу ў Чырвоным касцёле. Чаму там?! Бо мне ён вельмі падабаецца. Хаця і давозіцца бываць не часта.
Так прыемна бачыць сапраўдных вернікаў! Якія яны адухоўленыя! І твары іх сапраўды асветлены радасцю ад кранальнасці моманту. А мне чамусьці хочацца нават крыху паплакаць. Ад паўнаты пачуццяў. Асабліва калі глядзіш на дзетак, якія так шчыра моляцца...
У мяне ёсць некалькі знаёмых каталікоў, у рэале і ў сеціве, якіх сёння з задавальненнем павіншую з іх святам. Вось некаторыя проста мімаходзь расказвалі пра тое, як будуць адзначаць, але нават у гэтых сціплых словах чуліся чаканні цуду.
І няхай ён сёння, той ЦУД, тыя таямнічасць і ўрачыстасць моманту, любасць і замілаванне, неверагодная дабрыня паселяцца ў сэрцах усіх, хто з трапяткой душой святкуе Божае Нараджэнне! Моцнай вам веры, шаноўныя, здароўя, шчасця, дабрабыту, усяго самага звычайнага зямнога і ўзнёслага нябеснага.
Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!




 
  • poker-face, 25.12.2018 11:17 #
    +2
    2
    Святкуем!!! )))Усим кахання и Божай милосци!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 21:56 #

      Супер!!! 
      ответить на комментарий
  • batleya, 25.12.2018 11:41 #
    +1
    1
    І мае шчырыя віншаванні ўсім, святкуючым Божае Нараджэнне!  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 21:57 #

      Прыгожа як! Дзякуй!!! 
      ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 25.12.2018 11:42 #
    +1
    1
    Спасибо! И вас с праздником! Весело Рождества!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 21:57 #

      Прыемных святкаванняў Вам!!! 
      ответить на комментарий
  • Lapka, 25.12.2018 17:35 #
    +2
    2
    Не праздную но и не работаю, кто его знает, когда там правильное Рождество)) С праздником!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.12.2018 21:58 #

      А вось гэта правільны падыход! Падтрымліваю!   
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 26.12.2018 16:28 #

    Славім яго!  А я і забыўся, што свята было  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.12.2018 16:29 #

      І што ж гэта ты так???
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 26.12.2018 16:29 Комментарий удален автором блога.
Ответить автору поста
sonejka-ja
332 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}