Па той бок журналістыкі / Хвосцік?! Лісцік!!! :)))

Эх, і ні таго на фотцы, ні другога! Ведаю ж, што ўсё трэба рабіць своечасова... Але часу як не было вольнага, так яго і няма... Не дачакаўся фотасесіі мой... мандарын.
Мне тут напярэдадні Новага года дзіва патрапілася. Хаця прадаўшчыца прыватнай крамы нахвальвала свае мандарыны (а ў нашай цьмутаракані, усе ж ужо ведаюць, асаблівага выбару няма. І іх, свежых, таксама), а прынесла я мандарыны дахаты, выклала... І заплакала... Некалькі штук за пару дзён выкінула -- безнадзейныя проста. Паелі таксама добра. Але... То салодкі, то кіслы. Змяшана ўсё. Па адным кошце -- 3.50. Ага. Не самы маленькі.
Неяк у сярэдзіне снежня яшчэ ў "Кунцаўшчыне", што побач з працай, з каляжанкай атрымалася купіць свежых-свежых мандарынаў. Самі выбралі. Па 2.99. І струшчылі з задавальненнем.
Эх, люблю мандарыны! Асабліва ўзімку. Хаця мой знаёмы доктар кажа, што цытрусавыя якраз-такі ўзімку -- не варыянт. З'едзеныя, яны яшчэ больш ахалоджваюць арганізм... Ну-у-у-у... Не ведаю, неяк не заўважала такога эфекту. Дакладней, ён мне ніколі не замінаў.
Дык вось сярод таго мноства навагодніх мандарынаў парадаваў мяне толькі адзін. З хвосцікам. Цьфу ты! З лісцікам! Сапраўдны лісточак. Зялёны-зялёны! Быццам толькі з галінкі мандарынчык.
Яшчэ ж і паклала яго асобна. У надзеі сфоткаць. І... За-а-а-а-а-асыхае ўжо лісцік. Трэба хаця б мандарын з'есці. Ён быццам бы самы трывалы атрымаўся з усіх... 
  • batleya, 04.01.2019 22:17 #
    +1
    1
     Вось Вам лісцікі з цікавай інфармацыяй!))  (фота з Сеціва) https://www.liveinternet.ru/tags/листья%20мандарина/   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.01.2019 22:20 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую!!!    Мой у параўнанні з імі сіротка... Але ж ён мой!!!  А як аматар народных рэцэптаў -- пра карысць мандарынаў і іх скуркі ведаю, вядома ж!   І скуркі мы сушым даўно! Але дзякуй! Яшчэ ёсць рэцэпт дражджавога пячэння "Ружы" з цэдрай мандарынаў змолатай! Калісьці чаа-а-аста пякла... 
      ответить на комментарий
      • batleya, 04.01.2019 22:26 #
        +1
        1
        Хацелася хоць чым парадаваць!))) А яшчэ ў гарэлку кідалі, каб пах быў добры!)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 04.01.2019 22:29 #
          +1
          1
          Дзякуй!!!!! А яшчэ на мандарынах (не скурцы!!!) гарэлку настойвалі!!!    Ой, дзе тут наш спец па гэтай справе??? Няма-а-а-а...  А яшчэ ў шафу змяшчалі высушаныя скуркі -- ад молі і каб вопратка пахла прыемна!      Я ж кажу: люблю мандарыны ва ўсіх іх праявах!!!    
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}