Па той бок журналістыкі / Калядны Львоў -- мая любоў!

Эх, напішу нарэшце і я пра падзеі больш чым двухгадовай даўнасці! І не столькі напішу, колькі фоткі тут выкладу... Як кажуць, прыемна паглядзець, прыемна ўзгадаць...
Даўно збіралася паехаць на каталіцкае Ражство ў якую-небудзь каталіцкую краіну. Дужа ж завабліва выглядаюць яны на фотках і відэа. Асабліва прыватныя падворкі, шчодра ўпрыгожаныя ілюмінацыяй ды не толькі.
Але ўсё неяк не складвалася. І толькі крыху больш за два гады таму -- атрымалася. Паколькі са старэйшай пляменніцай вырашылі ўсё практычна ў апошні момант, дык выбару асабліва не было, і з візамі не паспявалі. Таму што?! Вядома ж, Львоў!
Тур аўтобусны, даволі бюджэтны. Нязручнасцяў хапала. Але паколькі імі даўно загартаваныя... Штосьці прыгадваецца зараз са смехам нават... А штосьці проста забылася. Навошта памятаць? А вось станоўчыя ўражанні са мною і дагэтуль. І я не супраць яшчэ калі-небудзь паўтарыць такую ж перадкалядную вандроўку!
Цікава, што напачатку ў Львове снегу тады практычна не назіралася. Затым ён пачынаў ісці, але досыць мокры... Украінскае надвор'е таксама не хацела рабіцца калядным... Але прыгажосці хапала і без яго...

 
Па мясцовым калядным кірмашы мы стараліся вандраваць штовечар -- да экскурсій альбо пасля... Такое ўжо ўсё было святочнае! Вельмі спадабаўся фруктовы глінтвейн. Менавіта фруктовы! Таксама грэліся ім перыядычна!
А вось гэты здымак атрымаўся такі... цікавы... Выпадкова рэжым пераключыла...
 
Сама не ведаю, што, але штосьці ў гэтым ёсць...
Вельмі спадабалася проста вандраваць па вуліцах у цэнтры Львова і фатаграфаваць усё, што бачылі!


 

 
 
А вось, уласна кажучы, і калядны кірмаш!

 
 
Прыкольныя былі ў ходзе "алкагольнай" экскурсіі дэгустацыі розных напояў! Вельмі цікава аформленыя, і разыгрываліся цэлыя тэматычныя прадстаўленні!!!
 
І ўвогуле, іх мясцовыя артысты -- вялікія малайцы! Экскурсія па начным Львове таксама запала ў душу! І -- эх! Калі гэта можна было так блізка ўбачыць натуральнае фехтаванне! Практычна мушкецёраў! Шкада толькі, што не зазняла гэты момант. А вось фрагменты іншых прадстаўленняў -- так...

 
 
Справа -- наш любімы ўсімі экскурсавод, профі-профі, для сваіх -- Бодзя ці Боня... Багдан Багданавіч...
Яшчэ фоткі...
 
Ой, гэтая майстэрня шакаладу -- суцэльнае захапленне! Здаецца, няма такога ў свеце, што б не было там прадстаўлена. Таму ў падарунак былі набытыя: лыжачкі, гітара, ключ развадны ды шмат чаго іншага!!!
А яшчэ ў Львове нават свая Эйфелева вежа адшукалася...

 
Я такія фоткі таксама стараюся калекцыяніраваць!
Ну, а непасрэдна 25 снежня каталікам усё ж пашанцавала: та-а-акі снег выпаў! І валіў увесь дзень! Так мы і гулялі ў апошні дзень пад снегам, і ад'язджалі ў снег!


А вось гэтыя фота чамусьці падаліся кадрамі з фільма...


 
 
Эх, які ж ты прыгажун, калядны заснежаны Львоў! Так хочацца туды вярнуцца...
 

 
 







 
  • Lapka, 05.01.2019 21:51 #
    +1
    1
    Обожаю Львов!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.01.2019 21:51 #

       Вось у гэтым мы падобныя! 
      ответить на комментарий
  • aksinia, 05.01.2019 22:00 #
    +1
    1
    Как будто вместе прогулялась. С падающим снегом - сказочные фото. Очень красивый город.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.01.2019 22:02 #
      +1
      1
      Дзякуй!!! Сапраўды, вельмі прыгожы горад... І душэўны... Размаўляла па-беларуску -- ніхто не перапытваў нічога. Разумелі адно аднаго выдатна!
      ответить на комментарий
  • batleya, 06.01.2019 13:51 #
    +1
    1
    Львоў шыкоўны горад!) А у мяне там добрыя знаёмыя - акцёры Акадэмічнага тэатра лялек "І люди і ляльки" - проста суперскі народ і твораць сапраўдныя цуды!!!  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.01.2019 21:31 #

      Супер!!!!  А ў нас былі, здаецца, артысты тэатра мініяцюр... Але я не ўпэўнена ў назве. Усё ж столькі часу прайшло... Але нам вельмі спадабалася, што людзі, якія штодня, а то і не па аднаму разу, ставяць такія прадстаўленні, адпрацоўваюць іх напоўніцу, а не для адчэпнага! Вось РЭСПЕКТ ім!!! 
      ответить на комментарий
  • Chaild, 06.01.2019 14:30 #
    +1
    1
    Вчера только оттуда вернулись, но нет ни одной фотки. Проездом были по окраине, автовокзал - аэропорт. Решили вернуться, когда потеплеет)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.01.2019 21:32 #

      Якое цікавае супадзенне!   Так, трэба вярнуцца... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}