Па той бок журналістыкі / Брошка і... Свіння

Вы ўжо задумаліся, дзе тут сувязь?! Ды я сама смяюся з загалоўка!!!    Проста такое дзіўнае супадзенне здарылася ў навагоднія дні... Вось, вырашыла падзяліцца...
Здаецца, ужо расказвала, што падчас падарожжа па Італіі ў 2013-ым наведалі мы яшчэ Крышталёвы свет Свароўскі ля Інсбрука. Дзе я проста ўлюбілася ў вырабы Свароўскі, набыла пярсцёнак і кулон зялёнага колеру. Атрымалася такая парадная пАра...
А затым адкрыла для сябе, што ў тым жа "Мома" ў Мінску таксама гандлююць біжутэрыяй з элементамі камянёў Свароўскі. Ну ўсё! Адцягвайце мяне адтуль трое!!!! 
Сёлета вырашыла на Новы год сабе нарэшце зрабіць падарунак. Набыць брошку. Такую, без колеру, каб падыходзіла да любога строю.
Практычна адразу ж пабачыла гэтую. Адзін у адзін -- мая мара плюс па грашах -- таксама адзін у адзін! Вось без капеечкі лішняй!!! Бывае ж такое!!!
Часу да маршруткі -- у абрэз! Грошы падала, брошку -- цап! І паскакала на выхад!!!

Гэта яна на фотцы трохі колеру праявіла. А так -- проста серабрыстая.І маленькая.
1 студзеня. Брат з сям'ёй прыходзяць у госці -- мамін Дзень народзінаў. Абменьваемся сувенірчыкамі навагоднімі. І жонка брата дорыць ад іх сям'і мне мой сімвал -- вось такую Свінню-магніцік на халадзільнік. А на ёй штоо-о-о-о-о-о-о????? Я не веру сваім вачам!!!
 А на ёй -- брошка ў форме сняжынкі!!!!
Так, Свіння -- гэта я, і брошка мая... Вось што б гэта значыла????


Вельмі спадзяюся, што што-небудзь добрае...   
А Свінню пакуль не на халадзільнік -- на букет з яловых ды хваёвых лапак пасадзіла. Няхай пабудзе навагоднім упрыгажэннем!
  • Gina, 06.01.2019 00:12 #
    +1
    1
    Ха-ха)) Смешна атрымалася)))  Няхай Свiнка будзе добрай!) А брошку абавязкова насiце, яна зiмняя, прыгожая.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.01.2019 11:31 #

       Дзякуй! Буду насіць! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}