Па той бок журналістыкі / Калядныя традыцыі ў мамінай сям'і

Заўсёды з задавальненнем слухаю аповеды сваёй мамы, ураджэнкі Смаленшчыны (колішняй беларускай яе часткі), пра тое, як у іх сялянскай сям'і быў наладжаны быт, як працавалі і як святкавалі. Вось і сёння не магу ўтрымацца, каб не скарыстацца яе аповедамі і запісамі пра святкаванне Нараджэння Хрыстова (царкоўнае) і Калядаў (народнае).
Але напачатку хачу шчыра павіншаваць усіх, хто святкуе сёння светлае свята Ражства! Дабрыні, міру, спагады, любасці ў сэрцы, ладу і згоды ў сем'ях, цудоўнага настрою, пабольш нагод для радасці!

 
А яшчэ ўсіх нас -- з вясёлымі Калядамі!!!!

А яшчэ во якую паштоўку адшукала ў сеціве... Якая бы аб'яднала ў сабе царкоўнае і народнае!


Ну, а цяпер -- аповед маёй мамы:
"Як я ўжо распавядала, ні Новы год, ні 1 Мая, ні 7 лістапада жыхары нашай вёскі не адзначалі дома. Звычайна ўсе жадаючыя збіраліся ў школе, дзе хтосьці з настаўнікаў чытаў даклад, а потым вучні ставілі канцэрт.
А вось релігійныя святы адзначаліся ў кожнай хаце. Рыхтаваліся да іх зараней. Напрыклад, да Нараджэння Хрыстова і Калядаў выносілі з хаты кросны, бялілі печку, праціралі абразы разрэзанай цыбулінай, пасля чаго яны рабіліся, як новыя! Затым завешвалі іх святочнымі ручнікамі.
Калі я была яшчэ маленькай і не магла мыць падлогу, мама даручала мне добра працерці ножкі стала, лавак, табурэтаў. А сама, стаўшы басанож на гольнік, цёрла падлогу, доўга мыла яе.  На Каляды не дазвалялася прасці, ткаць, шыць, вышываць, нарыхтоўваць і калоць дровы.
На Ражство дарослыя наведвалі царкву. Вярнуўшыся, садзіліся за святочны стол, засцелены бялюткім саматканым абрусам. У нашай сям'і ў гэты дзень заўсёды была смажаная каўбаса, адварная свініна, кулеш з рабрынкамі, тушаныя баравікі з салам.
А колькі на Каляды мы, дзеці, папераелі арэхаў і семачак! Штогод у нас па перыметру плоту рос сланечнік, паміж участкамі бульбы па барознах мама сеяла гарбузы. Ну, а арэхі мы прыносілі з лесу. І семачкі, і арэхі да Калядаў захоўваліся ў льняных мяшочках у бабулі ў куфары.
І вось урачысты момант! Пасля сняданку ён адчыняецца! Бабуля адмярае кожнаму з нас па шклянцы сланечніку, гарбузікаў і арэхаў. Усё гэта высыпаецца братам у кішэні нагавіцаў, а мне -- у сарафан. Садзімся на чыста вымытую падлогу, кладзём у невялікія паглыбленні арэхі (раней там былі сучкі), бяром у рукі малаткі і пачынаем разбіваць арэхі. Частку з іх пакідаем на заўтра, астатняе з'ядаем і прымаемся за семачкі.І ўвесь тыдзень бабуля выдзяляе нам арэхі і семачкі. Праўда, ужо не шклянкамі, а жменямі.
Пасля абеду ідзём па "даніну" да сваякоў. Дзед Даніла ўжо даўно запрашаў прыходзіць на Каляды па арэхі. "У мяне іх цэлы засек", -- жартаваў ён. Дарэчы, ён сапраўды быў вялікі аматар збору арэхаў. Ведаў месцы, дзе, апрача яго, ніхто не бываў. І вось ад яго мы таксама атрымліваем па шклянцы арэхаў.
Затым ідзём да хроснай мамы Зоі. Ёй няма калі хадзіць па арэхі, затое ў яе ёсць цудоўныя гарбузікі -- вялікія, добра высушаныя. Уся вёска ведала, што такіх гарбузоў, як у яе, больш ні ў каго не расце.  Ці то насенне было нейкае асаблівае, ці то падкормкі ўздзейнічалі... Але гарбузы вырасталі такімі вялікімі, што яна іх каціла з агарода! Бо было не падняць!
Думаем, ці ісці да дзеда Емяльяна (зводнага брата нашага дзядулі Ціта). Дужа ўжо няветлівая яго жонка Аўдуля (Емяльяніха). Арэхаў у іх няма: дзед Емяльян з дзяцінства кульгае і ў лес не ходзіць. А Емяльяніха, па словах маёй бабулі, нават у маладосці рэдка там бывала. Семачкі ў іх, вядома ж, ёсць: мы бачылі ўлетку ў іх агародзе і сланечнік, і гарбузы. Але бабка такая сквапная! Не, не пойдзем! Вяртаемся дахаты з "трафеямі" ад людзей, якія пачаставалі ад усёй душы...
А ў нас ужо таксама госці: цёці Веры двое сыноў і дачка. Бабуля кожнаму дае па шклянцы семачак, папярэдне папытаўшыся, хто якія любіць. Арэхамі іх пачаставаў ужо дзед Даніла. На працягу дня да нас прыходзяць сябры братоў і мае сяброўкі. І ім бабуля дае калядныя прысмакі.
Семачак і арэхаў у нас нарыхтавана звычайна столькі, што іх хапае на ўвесь тыдзень не толькі нам, дзецям, але і маме, бабулі і дзядулю
".

Вось менавіта з мамінай сям'і і перайшоў у нашу сям'ю звычай на Каляды частавацца семачкамі. Арэхі, сабраныя самімі, былі, на жаль, толькі ў дзяцінстве, калі мы жылі ў вёсцы. Раней я спрабавала купляць любімы мною фундук... Але гэта ўжо не зусім тое... Хаця і таксама смачна!
Сланечнік апошнім часам не вырошчваем ужо на дачы. Хітрыя птушкі, чым бы ні закруцілі яго да выспявання, усё роўна ўхітраюцца вылушчваць. Таму сланечнік я купляю.
А вось гарбузікі... Гарбузы на дачы растуць заўсёды! І ў гэтым сезоне мама пастаралася ды насушыла нам во колькі іх! І гэта яшчэ не ўсё! 
 
 
 
Ну, а гэта, спадзяюся, вы пазналі?! Я старалася! Гарбузовага СОНЕЙКА ўсім!!! Ад вашага Сонейка! Ну, ці каляднай зоркі... Як каму больш падабаецца... 

 
  • Lapka, 07.01.2019 17:28 #
    +1
    1
    Я тоже драила березовым веником деревянный пол. Он становился желтенький, красивый.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 17:35 #

        
      ответить на комментарий
  • Glace, 07.01.2019 17:33 #
    +1
    1
    Я уже и забыла, как мы в детстве орехи кололи на полу, в ямочках от сучков. Спасибо,что напомнили.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 17:35 #

      О, і ў Вас такое было... Здорава!!!  
      ответить на комментарий
      • Glace, 07.01.2019 17:39 #
        +1
        1
        Мои родители были атеистами, мы не отмечали религиозные праздники. Только на пасху яйца красили и куличи пекли. Но орехи лесные и грецкие вот именно так кололи, укладывая в ямочку деревянного пола
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.01.2019 17:42 #
          +1
          1
          Дык і мае няверуючыя... Настаўнікі... І дома ў іх святкавалі больш усё ж з народным ухілам, так бы мовіць...
          ответить на комментарий
  • aksinia, 07.01.2019 17:55 #
    +1
    1
    Как хорошо, что Вы всё это записали и сохранили. Очень интересные заметки!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 19:26 #
      +1
      1
      Дзякуй вялікі! Гэта мама сама напісала во нядаўна... Я толькі набрала і прадставіла... 
      ответить на комментарий
  • krem, 07.01.2019 18:02 #
    +1
    1
    Класс. В моем детстве не было ничего религиозного. Помню только яйца крашенные на Пасху,ими бились. Но а детстве я не задумывалась об религиозной подоплеке праздника.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 19:28 #

      Шчыра дзякую!!! Так, і мы з братам не задумваліся... Проста святы -- ды і ўсё... Дзецям жа і так радасна... 
      ответить на комментарий
  • batleya, 07.01.2019 18:13 #
    +1
    1
    Выдатна, што памяць аб традыцыях сям'і жывая і дзякуй, што Вы так ашчадна іх захоўваеце! А ад такога сонейка сапраўды стала цёпленька!) Дарэчы, вялікі дзякуй за паштоўку з выявай Мірскага замка! Яна даволі ўжо даўняя, ды і ні прыжылася ў Белпошце, хоць і даволі арыгінальная!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 19:30 #
      +1
      1
      Дзякуй Вам вялікі, Канстанцін, за цёплы камент! А я найперш і падумала, што менавіта Вам будзе прыемна пабачыць такую паштоўку! Мне яна вельмі спадабалася! 
      ответить на комментарий
      • batleya, 07.01.2019 21:20 #
        +1
        1
         
        ответить на комментарий
  • elina, 07.01.2019 22:07 #
    +1
    1
    Пусть бы мамы больше записывали, очень интересно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2019 22:17 #

      Шчыра дзякую! У маёй запісана шмат! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 08.01.2019 15:40 #
    +1
    1
    Семкі ёсць?  - няма, усё з'елі...  - А калі найду?     (Невядомы калядоўшчык) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.01.2019 15:41 #
      +1
      1
       Прыходзь, пачастую!!!
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 08.01.2019 15:42 #
        +1
        1
        Холадна... завеі, студзень  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.01.2019 15:43 #
          +1
          1
          І шо-о-о-о-о-о-о-о-о???? Холаду баішся???? Не мерзні, студэнт!!!
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}