Па той бок журналістыкі / Пятая кропка -- гэта... аргумент! :)))

Ды яшчэ які!... аргумент!!! І пра што я цяпер, як не пра дарогу! Пра маршруткі, пра метро... Гэта ж якое мора назіранняў! Толькі і паспявай занатоўваць.. А... не паспяваецца, на жаль... Дык вось хаця б штосьці -- пра ўчарашняе...
Метро. Вечар. 18.15. Людзей, у прынцыпе, ад Каменнай Горкі да Магілёўскай не дужа каб і шмат. Гледзячы які вагон. Бывае, збіраецца "кворум" і не ўсім месца хапае... А бывае, і нармалёва. Альбо людзі пры наяўнасці вольных месцаў свядома стаяць...
Звычайна выбіраю хвост вагона, дзе сядзенняў па тры. Неяк прывыкла ўжо сядзець на крайнім месцы тварам да дзвярэй. Паколькі станцыі канцавыя, звычайна на тую тройку атрымліваецца трапіць без праблем.
Значыць, вечар аўторка. Уселася. За дзень жа на працы не насядзелася, ага...   Кажу ж -- прывычка. І вочкі самі па сабе заплюшчваюцца. Бывае -- адразу, бывае -- з паўдарогі. Калі абдумваю штосьці, дык і не заплюшчваю...
Дарэчы, тройкі тыя месцаў розныя ж. Хто ездзіць, той ведае. Бываюць нармалёвыя па шырыні. А бывае -- чалавек пасярэдзіне ледзь уціскаецца. І вось -- карціна алеем! Заходзіць мадам з такою добраю "кармой"... Не, не так... ЗАПЛЫВАЕ!!!! Мадам з добраю кармой... А паміж намі -- месца, вузкае. І што яна робіць? Правільна!!! Часткова садзіцца на мяне! О-о-о-о-о-о!!!   
Не чакаючы, пакуль пачне зручна ўладкоўвацца, моўчкі выдзіраю палову сябе з-пад яе (!!!) і адыходжу на сярэдзіну вагона.    Месцаў вольных няма. Але калі яны і з'яўляюцца затым, ужо нават і не раблю спробы прысесці... А раптам сёння ... дзень такіх мадам?! Стаю на ножках, вочкі не заплюшчваю... Еду. І так мне нармалёва... Мышцы, разумееце, іншыя задзейнічаны. Ногі, можна сказаць, размінаюцца. Я ж пераступаю імі на абцасах. Бо, бывае,цягнік пачынае тармазіць рэзка і неакуратна...
Дарэчы, там, ля мадам, стаяў малады чалавек. Зуб даю -- ён зразумеў мой манеўр! Мы толькі зірнулі адно на аднаго затым праз палову вагона і ўсміхнуліся адначасова...
Карацей, так і даехала я, стоячы сем станцый. Во мне ахвоты паддала... чужая пятая кропка!!!   Аргумент!!!!
  • Lapka, 16.01.2019 21:23 #
    +1
    1
    Да, общественный транспорт не добавляет человеколюбия ((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.01.2019 21:23 #

      У дзясятку!!!! 
      ответить на комментарий
  • Nayana, 16.01.2019 21:31 #
    +1
    1
    То есть не зря я прочитала "пятая пока"))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.01.2019 21:32 #

              
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 16.01.2019 21:40 #

    Каровішча... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.01.2019 21:44 #
      +1
      1
      Ну-у-у-у-у... ты непаліткарэктны!!!     
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 16.01.2019 21:51 #

    Хай ведае...  А мяне аднаго разу дзяўчына штурханула. Ну, яна не хацела, так выйшла выпадкова. Але ж я скарыстаў момант  і назваў яе гэтым слоўцам.  Ых...адчуў на сябе яе пагардлівы позірк...а яна ж сказала - "дзякуй"!   Асклабіўся ., стала сорамна   ..затым усміхнуйся...і яна ў адказ выдала ўсмешку... Ветлівасць... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.01.2019 22:28 #
      +1
      1
      Дзяўчына -- рэдкасная разумніца!!!    
      ответить на комментарий
  • batleya, 16.01.2019 22:40 #
    +1
    1
    У такіх асоб свае лайфхакі!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.01.2019 22:40 #
      +1
      1
      У сэнсе????
      ответить на комментарий
      • batleya, 16.01.2019 22:42 #
        +2
        2
        У сэнсе таго, што такая тактыка паводзін  адпрацована  на ўзроўні рэфлексаў і супраць такой тактыкі пакуль няма альтэрнатыўнай!)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 16.01.2019 22:44 #
          +1
          1
          Аа-а-а-а-а, цяпер зразумела, дзякуй за тлумачэнне!  Супраць лому, канешне ж, ёсць прыёмы, і шмат! Была б я больш нахабная, дык, напрыклад, уселася б ёй на калені!!!!      
          ответить на комментарий
          • batleya, 16.01.2019 22:47 #
            +1
            1
            ))А можа яна таго і чакае)) Мой знаёмы, па яго словах, пасля падобных сітуацый, адзеў  пярсцёнак з невялікім шыпам - цяпер ездзіць свабодна!)))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 16.01.2019 22:48 #
              +1
              1
                  Ох ужо гэты Ваш знаёмы!!!! Вынаходнік, што тут скажаш!!! 
              ответить на комментарий
              • batleya, 16.01.2019 22:49 #
                +1
                1
                О, ён яшчэ той штукар!)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 16.01.2019 22:49 #
                  +1
                  1
                  Падабаюцца мне такія людзі!    
                  ответить на комментарий
                  • batleya, 16.01.2019 23:07 #

                      
                    ответить на комментарий
  • Lapka, 17.01.2019 09:43 #
    +1
    1
    Самые неудобные места в вагоне, никогда не сажусь туда.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.01.2019 10:00 #

      А мне наадварот зручна. Толькі калі яны не завужаныя, а нармалёвыя. Сёння зноў ехала... Прыгадвала каменты адсюль і пасміхалася...
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 18.01.2019 23:26 #

    Прыпамінаю, як ты мяне хацела растрыбушыць, як жабянёнка  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.01.2019 23:28 #
      +1
      1
      Заўваж! І не аднойчы было такое жаданне!!!!             
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 19.01.2019 20:25 #
    +1
    1
    Не аднойчы?   Гэта азначае, што такое жаданне можа ўзнікнуць і надалей.  Дэжавю.)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.01.2019 20:26 #
      +1
      1
      З языка зняў!!!! Пра ўзнікнуць надалей!!!         Так што...
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 19.01.2019 22:55 #
    +1
    1
    А давай я табе песеньку завінчу? Спадабаецца.  Гля, якая шыкоўная мадама із Парыжу...мара ідыёта - усё пры ней... Во...гарсоо..н віна!   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.01.2019 23:01 #

         Дзякуй, прыкольна!!!! Толькі ж я больш на хлопцаў глядзела!    
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 20.01.2019 19:32 #
        +1
        1
        Асабліва на тое, як да яе гора-кавалеры заляцаліся. Не паспела паненка ўладкавацца на дыване, дык адразу яны з пацалункамі-абдымашкамі палезлі..ну і...атрымалі аплявухі.. Аднак мадам такі за стол прысела, з'ела пачастунак, выжлукціла ўсю гарэлку і пайшла сабе далей шукаць сапраўднае каханне  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.01.2019 19:42 #
          +1
          1
               Во гэта ў цябе тлумачэнне сюжэту!!!!
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 20.01.2019 20:41 #

            Дык гэта з асабістай практыкі...Накупляеш усяго, яны ласуюцца, выпіваюць лікер, кветкамі занюхаюць, з падарунка парфумай надушацца...- а што ўзамен?   Лёгка не здаюцца...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.01.2019 21:03 #

                   Ну, Алесь... 
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 21.01.2019 22:23 #
                +1
                1
                І правільна робяць. Мне падабаюцца ганарліўкі  
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 21.01.2019 22:24 #
                  +1
                  1
                  Дык чаго тады плачашся????   
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 21.01.2019 22:36 #
                    +1
                    1
                    Хачацца, каб хутчэй здаваліся ў палон  
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 21.01.2019 22:38 #

                      Ты ж сам сабе супярэчыш!!!! І вось табе яшчэ:          
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 21.01.2019 22:43 #

                        Чаму? А мозна так - займець адну ганарліўку і далікатна абхажваць яе. І адначасова дзве-тры дзяжурныя асобы для легкіх любошчаў. Ды так, каб ганарліўка пра гэта не дазналася ніколі, а ў яе вачах я быў бы верным рыцарам.   Але ж вакол шпіёны  
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 22.01.2019 10:15 #

                          Ды ну цябе!!!! Ты гэта з мужчынамі абмяркоўвай, добра?!
                          ответить на комментарий
    • kalinna, 19.01.2019 23:13 #

      Оооо! Асаблівая мерсі! амаль забытая песенка)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}