Па той бок журналістыкі / А вы да Масленічнага тыдня – гатовыя?!:)))

 
А хто любіць бліны? А хто пячэ іх на Масленіцу?! Прыемная навіна! Масленічны тыдзень -- вось ён! Мы ўжо практычна падышлі да яго! Старт – заўтра!

Ну, а мяне выратоўвае толькі тое, што я на працы з 9.00 да 18.00. У Мінску! А дома, адпаведна, перад 6.50 і пасля 20.00!   Але на наступным тыдні працоўных усяго чатыры дні. І апошні – скарочаны. Перад НАШЫМ святам!   

Таму лепей прыслухаюся я да дыетолагаў... Хаця не факт, што не сарвуся...   
А што ў нас заўтра?! Правільна, панядзелак! Але ж не толькі «цяжкі дзень». Гэты – асаблівы. Бо пачынае такі любімы ў народзе Масленічны (Сырны) тыдзень, які папярэднічае Вялікаму посту. Нашы продкі даўней лічылі: колькі бліноў у гэты тыдзень з’ясі, столькі шчаслівых дзён у цябе сёлета будзе. Але ж не спяшаемся ставіць рэкорды!

Тыдзень, вядома ж, вясёлы. Штодня – пэўныя традыцыі ды завядзёнкі. Панядзелак – «сустрэча», сваты ідуць адзін да аднаго ў госці. Аўторак – «зайгрыш». У сям’і ёсць дзяўчаты на выданне? Тады яны ўдзельнічаюць у своеасаблівым аглядзе нявест. Серада – «лакамка». Вы – зяць і ў вас ёсць цёшча? Выпраўляйцеся ў госці на бліны! Гэта – ваш дзень!

Чацвер – «разгул». Красамоўная назва, праўда? Менавіта з чацвярга пачыналіся святкаванні шырокай Масленіцы. Пятніца – «цёшчын вечар». Вы – зяць і да цёшчы на бліны ў сераду хадзілі?! Зараз ваша чарга ў сябе цёшчу прымаць ды блінамі частаваць!

Субота – «залоўчыны вячоркі». Нявесткі запрашаюць на бліны заловак ды іншых родных мужа. Нядзеля – «даравальная». Дзень асаблівы і самы галоўны ў Масленічным тыдні, калі спальваюць пудзіла Зімы і просяць адзін у аднаго прабачэння.

Цікавыя традыцыі, праўда?! Штодня – гулянні, частаванні... І – бліны, бліны, бліны! Тоўстыя і тонкія, на вадзе і кефіры, з розным начыннем... Смачна, але... Не так ужо і карысна. Таму, як кажуць, блінамі частуйся, ды меру ведай!

Вось што пра іх кажуць дыетолагі? Высокакаларыйныя, шмат тлушчаў і вугляводаў. Аматарам здаровага харчавання іх можна есці ўсяго пару разоў на тыдзень, 2-3 штучкі і лепей – на сняданак. Але што ж рабіць, калі і традыцыі парушаць не хочацца, і пакаштаваць розныя блінцы ну так і цягне?! Бо памятаеце?! У Якуба Коласа ў «Новай зямлі»?!

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання
Блінцы пякліся на сняданне,
І ўжо пры печы з чапялою
Стаяла маці..
.

Ёсць, ёсць пэўныя прыёмы, якія і бліны могуць зрабіць хаця б крыху карыснымі! Спецыялісты раяць, па-першае, не дадаваць цукар у цеста. Альбо зусім крыху. Па-другое, рабіць яго не на малацэ, а на кефіры, прычым нізкай тлустасці. Можна выкарыстоўваць для асновы і мінеральную ваду, тады бліны атрымаюцца, як карункі.

Па-трэцяе (і, як мне падаецца, самае галоўнае), трэба муку ўзяць не пшанічную, а іншую – карысную. Іржаную, напрыклад, аўсяную, ячменную ці грэцкую. Да таго ж, і самі бліны набудуць зусім іншы – арыгінальны –смак. Па-чацвёртае, пячы іх лепей з мінімумам масла альбо алею, гэта ж датычыць і подмазкі кавалкам сала.

Не забываемся пра начынне, калі такое плануецца. Лепей узяць нятлусты тварог, несалёную рыбу, гародніну... Добра было б у цеста дадаць дробна парэзанай свежай зеляніны.

Здаецца, няхітрыя парады ад дыетолагаў. І выканаць іх нескладана. Але калі так хочацца бліноў традыцыйных і з чымсьці тлусценькім... Можна, калі асцярожна: не штодня і не шмат.

Асабіста мяне так і цягне скарыстацца менавіта гэтым варыянтам. Бо, напрыклад, у нашай сям’і ёсць рэцэпты такіх бліноў з начыннем, якія сапраўды гатуюцца традыцыйна толькі раз у год – на Масленіцу. Гэтак жа, як велікодныя булкі – толькі на Вялікдзень, а жаўрукі з цеста – на Саракі...

Але які б варыянт вы ні абралі, смачнага і вясёлага Масленічнага тыдня вам, сябры!
А вось колькі блінцоў я асабіста з'ем, падлічу ў нядзелю! Смачна есці!!  Арыгінальныя рэцэпты ў каментах вітаюцца! 
  • margosha1508, 03.03.2019 14:44 #
    +1
    1
    Печем печем) И на 8 марта (раз так совпало) наделаю мачанки
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 14:55 #

      Вау!!! Малайцы!!!   
      ответить на комментарий
  • Skazka, 03.03.2019 15:11 #
    +1
    1
    Начали сегодня с тонких блинчиков с творогом.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 15:15 #

      Ага, таксама люблю!  
      ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 03.03.2019 15:27 #
    +1
    1
    обязательно напеку. обожаю свои блины) а у нас как раз карнавалы повсюду)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 16:13 #

      Ух, як Вам класна!!!  
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 03.03.2019 15:33 #
    +1
    1
    Звычайна аб'ядаюся...Але найбольш люблю бліны с мясам. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 16:15 #

      Толькі не кажы, што сам пячэш!!!! Усё роўна не паверу!!!         Наконт мяса ўвогуле-то аблом... Па традыцыі на Масленічным тыдні -- без мяса, як падрыхтоўка да Вялікага посту... Але адкрыю табе сакрэт: мае самыя любімыя – з курыцай... Так што... Толькі -- ціха!    
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 03.03.2019 18:31 #
        +1
        1
        Тсс.....беларускія калдуны, толькі смажаныя, чым не бліны са смятанккай? А замест парасяцінкі можна  і кураняткам начыніць, яйка там яшчэ, цыбуля...   
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 03.03.2019 19:47 #

          Ха! Ды ты сапраўды ў тэме!!!! Я пра начынне!  І ты згодны... начыніць... кураняткам????????????  
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 03.03.2019 20:56 #
            +1
            1
            Я сам навучыўся гатаваць. Хаця ў нас памылкова лічаць бульбяныя клёцкі с мясам за калдуны.  Класічныя беларускія калдуны - яны с мяса і цеста "ўдухіваюцца" ў гаршочках, але лепш у печы ў чугунках.   Яны нагадваюць расейскія пяльмені ці татарскія манты, або украінскія галушкі, варэнікі.  
            ответить на комментарий
            • Zveroboy, 03.03.2019 20:58 #
              +1
              1
              Але ж бульбяныя калдуны намнога смачней тушацца   ням-ням)    
              ответить на комментарий
              • sonejka-ja, 03.03.2019 22:41 #
                +1
                1
                Ой-ёй!!!!!!!!!!! На ноч -- самае тое!!!!!!!!!!!!!! Дзякуй!!!!!!!!!!!!!!!!!!      
                ответить на комментарий
              • elina, 03.03.2019 22:52 #

                Стыреные фотки))
                ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 03.03.2019 22:40 #
              +1
              1
              Алесь!!!!! НА-ПА-ВАЛ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!   
              ответить на комментарий
  • Nayana, 03.03.2019 15:52 #
    +1
    1
    Маминых бы поела, сама не люблю возиться))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 16:20 #

      Разумею!  
      ответить на комментарий
  • Lapka, 03.03.2019 15:53 #
    +2
    2
    Придумываю отмазки для директора,как не печь в этом году блины. Каждый год он меня терроризирует)) имела неосторожность однажды угостить.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 16:21 #

      Ну-у-у-у... Не трэба расчароўваць чалавека! Тым больш, калі гэта – раз на год!    
      ответить на комментарий
      • Lapka, 03.03.2019 18:48 #
        +1
        1
        Просто вы не в курсе масштабов))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 03.03.2019 19:47 #

          Ён шмат есць???????????????      
          ответить на комментарий
          • Lapka, 03.03.2019 20:12 #
            +1
            1
            Он не один)))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 03.03.2019 22:39 #

              Аа-а-а, дык вось дзе сабака пакапаўся!!!   Ой, не! На ўсю кампанію -- гэта, ведама ж, напруга... 
              ответить на комментарий
  • ledi-N, 03.03.2019 17:00 #
    +1
    1
    Дааа, буду печь). Хочу тонких кружевных блинчиков с о сливочным маслом и красной икрой..
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 19:48 #

      Оо-о-о-о, з ікрой -- цудоўная тэма!      Ням!!!
      ответить на комментарий
  • batleya, 03.03.2019 18:45 #
    +1
    1
    Дзякуй вялікі за пажаданні!!! Я вось з'ем бліноў з 5 - гэта дакладна!!! Люблю я іх вельмі з маслам і смятанкай! Гэты чароўны пах з кухні заўсёды вяртае ў дзяцінства, дзе такім ласункам былі гэтыя самыя блінцы, толькі што выцягнутыя бабуляй з печы з непаўторным водарам маселка!!! Так што, даруйце мне ўсе  гуру здаровай ежы, буду  з асалодай шкодзіць сабе!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 19:49 #
      +1
      1
           (Шэптам) Хутчэй за ўсё, я Вас падтрымаю!
      ответить на комментарий
      • batleya, 03.03.2019 19:50 #
        +1
        1
        (ківок з падміргваннем) Дзякуй!)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 03.03.2019 19:50 #
          +1
          1
             Паразумеліся!!!
          ответить на комментарий
          • batleya, 03.03.2019 20:11 #
            +1
            1
            так і ёсць!))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 03.03.2019 22:36 #

                 
              ответить на комментарий
  • aksinia, 03.03.2019 20:17 #
    +1
    1
    В детстве очень любила с творогом, а теперь с  сыром и ветчиной. Вот ими, скорее всего, и озадачимся)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 22:37 #
      +1
      1
      О, смачнае начынне! Буду чакаць аповеду і фотак!  
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 03.03.2019 20:26 #
    +1
    1
    Вспомнила начинку вкусную- из говяжьего сердца с яйцом и луком зеленым
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.03.2019 22:38 #

      Начутая... Але не каштавала...  Калі будзеце гатаваць, дык фота ў студыю!  
      ответить на комментарий
      • margosha1508, 03.03.2019 23:29 #
        +1
        1
        Там готовить нечего) главное хорошо отварить сердце. А дальше,как с мясной начинкой.
        ответить на комментарий
  • Zveroboy, 07.03.2019 21:16 #
    +1
    1
    У суботу Масленіца ў Чэрвені. Бяры камеру і фотай...Дарэчы,  што за выданне? мінулагоднія здымкі з яго во...нешта снегу многа... http://www.mlyn.by
    ответить на комментарий
    • Zveroboy, 07.03.2019 21:19 #

      О, прачнулася...
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 07.03.2019 21:20 #

        Гэта ты мне???????         
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.03.2019 21:20 #
      +1
      1
      Ух, які ты ўважлівы да Чэрвеня!!!!    Так, у мінулым годзе снегу было многа. Я не ведаю, што за выданне... На жаль, на гэты дзень у мяне іншыя планы, з Чэрвенем не звязаныя. Так што можаш прыехаць і пафоткаць сам!!!    
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 07.03.2019 21:33 #
        +1
        1
        А...ніякое...адно расейскамоўнае, не вартае ўвагі.  Прыехаў бы, але ў нас на чарзе іншы горад. Хаця люблю цягацца па маленькіх мястэчках Беларусі. Там на масавых святкаваннях і ўрачыстасцях так усё смешна., але нейк больш утульна, чым у вялікіх гарадах... вялікія гарады аддаюць холадам, і людзі болей чэрствыя. А можа гэта мае фантазіі.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.03.2019 21:37 #

          Ды не... Ты правы... Правінцыя ёсць правінцыя. Простая, бедная, наіўная, але сапраўды душэўная... Так што ты добры аналітык. Ну, глядзі... А то другі раз не запрашу!!!         
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}