Па той бок журналістыкі / Адпачынак. Перадгісторыя


Нарэшце ў мяне ўпершыню за некалькі апошніх гадоў – цэлы адпачынак!!! Без добраахвотнага прымусовага падзелу яго на дзве часткі. І калі ты да апошняга не ведаеш, адпусцяць ці перакінуць далей... Па прыхамаці начальства (дзякуй Богу, ужо былога!!!!). Таму і з вандроўкамі апошнія пяць гадоў не складвалася. Не лічачы невялікай – у калядны Львоў.
Маё цяперашняе начальства, пачуўшы пра жаданне ўзяць адпачынак цалкам, не толькі не адгаворвала, а запэўніла, што без мяне нічога не ляжа!   І што мае падпісчыкі мяне дачакаюцца. Ведаеце, гэта рэальна крута – калі цябе на працы задавальняе абсалютна ўсё! Я, можа, упершыню адчула, што вось гэта – тое, чым хачу займацца на дадзеным этапе...
Але паколькі працы шмат, бывае, даводзіцца нават і амаль да апоўначы сядзець... З выбарам месца адпачынку я напачатку зацягнула. Пасля зразумела, што афармляць візу за такія грошы (хаця на наступны год яна зробіцца яшчэ даражэйшай) і з нервамі не дужа хочацца... Лепей куды бліжэй з'ездзіць. А кайф усё роўна зловіцца...   Я ж сябе ведаю...
І калі напачатку думкі былі пра тое, каб дзесьці проста паваляцца, затым прыйшло ўсведамленне, што хочацца актыўнасці. Прыслухалася да свайго "я" – і зразумела, што хачу яшчэ раз наведацца ў Нясвіж, паглядзець, што там змянілася пасля апошняга прыезду каля 10 гадоў таму...


З'ездзіць у Мір – была толькі праездам, плюс хацелася асабіста пазнаёміцца з адным вельмі добрым інтэрнэт-сябрам. Далей – у Закарпацце, бо апошнім часам рэклама на вочы траплялася. СПА-тур і ўсё такое... Ну, і ў Піцер яшчэ раз зганяць – 15 гадоў не была.
Забягаючы наперад: з трэцім не склалася. А можа, так і трэба было. Затое ўсё астатняе – ну вельмі прыемныя ўспаміны.
Буду распавядаць патроху, з карыснымі парадамі па арганізацыі вандровак: а раптам каму прыдадуцца? Бо асабіста мне канкрэтных парад перад зборамі ў Закарпацце не хапіла. Захопленыя водгукі на сайтах турфірмаў??? Ха-ха-ха! Эмоцыі асобна ўзятых людзей, і больш нічога. А вось напісалі б пра тое, тое і яшчэ пра гэта – глядзіш, і ў мяне лепей бы атрымалася.
Але што зроблена, тое зроблена. І хаця план па вандроўках, атрымліваецца, недавыкананы – задавальнення мора! Бо штосьці атрымалася ўпершыню ў жыцці...


Працяг будзе...
  • Lapka, 19.09.2019 12:30 #
    +1
    1
    Скорее бы)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.09.2019 12:37 #

      Хутчэй бы – што? Працяг?
      ответить на комментарий
      • Lapka, 19.09.2019 12:44 #
        +1
        1
        Да
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.09.2019 12:49 #

            Будзе!
          ответить на комментарий
  • Nayana, 19.09.2019 15:01 #
    +1
    1
    и снова жду!!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.09.2019 16:22 #

      Ага...
      ответить на комментарий
  • Gina, 19.09.2019 18:23 #
    +1
    1
    Падарожжа пачынаецца, так?)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.09.2019 18:55 #

      Ага...:)))
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}