Па той бок журналістыкі / Маміна радасць...:)

...надарылася на мінулым тыдні!


Як я пісала ўжо калісьці... Мы з тых людзей, якія могуць збіраць лясныя ягадкі літаральна па адной, радавацца кожнаму грыбу, захапляцца адзінай кветачкай... Дык гэта – з той жа серыі.
А яшчэ ўжо гадоў з пяць, мо, у нас існуе традыцыя, якую перанялі ў сям'і брата. Кожны год 31 снежня мы... Не, не тое, што хтосьці падумаў!   Не ў лазню ходзім, а варым суп са свежых грыбоў, спецыяльна для гэтай мэты замарожаных у лядоўні. Але практычна штогод забываемся іх назапасіць. А калі спахопліваемся... Грыбоў-то ў лесе ўжо і няма... Тады грыбны суп варыцца з высушаных баравікоў.
Гэтым разам у лядоўню трапілі толькі маладзенькія чырвонагаловікі. І хаця б аднаго баравічка ну дужа не хапае... І вось мама на мінулым тыдні раптам адчула, што ёй так хочацца схадзіць у наш лесапарк. Забягаючы наперад: відаць, гэты баравічок яе клікаў!
Пайшла. І ў людным месцы ля сцежкі  – знайшла! Яшчэ і чатыры лісічкі ў дадатак прынесла. Радасці было – мора! А вось такі нацюрморт чакаў маіх здымкаў увечары...


І ведаеце, бывае, знайсці адзін такі чаканы грыб нашмат прыемней, чым закласці імі цэлы багажнік машыны!!!
  • batleya, 28.09.2019 19:42 #
    +1
    1
    Згодзен цалкам!!! Ёсць грыб, што цябе чакае і знайсці яго - вялікая радасць!!!)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
400 постов
Последние комментарии
batleya
elina
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}