Па той бок журналістыкі / Выдатненька (не)...:(((

Я пакуль яшчэ не пазнаёмілася з «займальным» дзействам пад назвай «Датэлефануйся на нумар 115». А калі рабіла гэта...мм-мм-м... ці то мінулай восенню, ці то гэтай вясной (ужо і не прыгадаю), дык наш горад не быў падключаны да агульнай сістэмы. І я трапляла ўсё ў тую ж дыспетчарскую Чэрвеньскага камунгаса. І недаверліва выпытвала, ці гэта сапраўды наша. І думала, у чым жа прыкол...
А калі днямі пачула-прачытала, як людзі тэлефануюць і на чарзе... 140-ыя...    А праз 2 гадзіны аўтадазвону (!!!)... 47-ыя... Каравул!!!!! І гэта – клопат пра людзей???? Усё – для нашай зручнасці?!
З пазаўчора наш дом быццам бы ўжо падключылі да ацяплення. Быццам бы... Асабіста ў нашай кватэры хвілін на 10 крыху пацяплела разводка ў ванным пакоі – і ўсё. Батарэі засталіся ледзянымі. На вечар учарашняга дня крыху грэла батарэя ў бацькоўскай спальні, дзе падача цяпла, і ледзь-ледзь летненькай была батарэя ў зале. Кухня – міма, мая спальня з абраткай – традыцыйна міма. Усё тая ж лядоўня ў плюс 14-15, «замураваныя» вокны. Працягваю маладзець і худзець у холадзе!!!!    Не смешна, вядома ж. Смех скрозь слёзы...
З суседкай з чацвёртага паверху таксама традыцыйна ўжо раздзяляем метады ўздзеяння. Паколькі яна ў горадзе, ёй тэлефанаванні, а мне – пісаць на 115. бел.
НАПІСАЛА!!!! Ажно два разы...
 
А што, хто-небудзь ЗДЗІЎЛЕНЫ???? Я – не... Няма заявак – няма праблем...
  • Lea, 08.10.2019 12:26 #
    +1
    1
    ужас. я помню жила в +11, трэш
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2019 12:27 #

      ОоОо!!!! Вы мяне разумееце...   
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 08.10.2019 14:51 #
    +1
    1
    Паспрабуйце пісаць ў абласное ўпраўленне жылкамгаса. Аднойчы таксама прыйшлося ваяваць з жылкамгасаўцамі. На раённым узроўні нічога не атрымоўвалася, усё хадзіла па крузе. З горам папалам, скранулася толькі пасля звяртання у вобласць.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2019 14:55 #

      Дзякуй! Я тут пісала ўжо... У мінулым годзе прайшла ўсю вертыкаль, ад раёна да міністэрства. А калі прыйшоў адтуль адказ... Які (як і з вобласці) паўтараў раённы... Я смяялася доўга!!! Асабліва над пасажам, што на маім фота паказаны не трубы ацяплення (які ўрэзаныя ў нас у трасу), а трубы... халоднага водаправоду!!!! Заслона!!!!      НІЧОГА НЕ ЗРУШЫЛАСЯ!!!! Зрабілі дурай...   
      ответить на комментарий
  • batleya, 08.10.2019 15:15 #
    +1
    1
    Нейкі здзек! Што тут казаць - трымайцеся! А можа памочніку Прэзідэнта па Мінскай вобласці, спадар Яўсееў здаецца, адаслаць Вашу эпісталярную эпрапею?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.10.2019 15:20 #
      +1
      1
      Канстанцін... Трымаемся, дзякуй!!! Добра, што хоць ледзь-ледзь 2 падачы загрэлі... Цеплаватая і ле-е-е-етненькая... Як кажуць, і гэта ў радасць.    Ай, не веру я ўжо ва ўсе гэтыя адсыланні... Ну ты ж ведаеш!!! Усё роўна спусцяць у раён. А тут... Раней, калі кіравалі свае, можна было дабіцца толку. А зараз... А 115.бел так і ЛЯЖЫЦЬ!!!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}