Па той бок журналістыкі / «Куточак настаўніка» :))))

Дзень настаўніка прамінуў, а памяць засталася. У выглядзе «кветкавага стала», альбо «куточка настаўніка».


Вось гэта атрымалі ўсе настаўнікі-пенсіянеры на ўрачыстасці ў школе, адкуль ішоў на пенсію мой тата. Сёлета абышліся адным частаваннем, без вучнёўскага канцэрта. Ну, і трохі грошыкаў далі таксама...


А хрызантэму тату падаравала... Ці то знаёмая, ці то колішняя вучаніца, ці то знаёмая колішняя вучаніца.


Маме сёлета цяперашняя школьніца прынесла дахаты вось такі букет...


Ну што ж, за вынаходніцтва школе цвёрдая «дзясятка».  У школу не запрашалі. Грошыкаў пакуль не ўбачылі. Магчыма, мама і не ўбачыць, як і пару гадоў таму. Не ведаем. Праўда, тэлефанаванні са школы былі. Толькі дома нікога не было...
А гэта мой падарунак дарагім бацькам-настаўнікам.


Непадалёк ад нашага офіса ў Мінску знаходзіцца невялічкая кветкавая крама, дзе робяць вось такія прыгожыя кампазіцыі.
Ну, і на заканчэнне... Якісьці кветкавы вальс у мяне атрымаўся! Не ведаю, чаму... Рукамі быццам бы не махала...
Вырашыла пакінуць. Бо штосьці ж гэта значыць?!

  • poker-face, 09.10.2019 18:47 #
    +1
    1
    С праздником!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.10.2019 18:49 #

      Дзякуй!!!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
398 постов
Последние комментарии
elina
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}