Па той бок журналістыкі / Агурок – у цяпліцы, матыльку – не спіцца...

І зноўку пра маленькія дачныя радасці! Штосьці даўно іх у мяне не было... Бо ўсё праца-праца-праца... А ў гэтыя выхадныя – упс! І дача. Так што аповед будзе не адзін.  І не па парадку. Спачатку тое, пра што хочацца напісаць адразу ж... Каб не згубіць пачуццё той радасці, таго захаплення маленькім.
... Заходжу ў цяпліцу, каб праведаць сваю хрызантэму, пасаджаную там у надзеі, што яна не вымерзне за зіму. У сэнсе, каранёвая сістэма не вымерзне. А хрызантэма – вырашчаная з падоранай. Дома ў вазачцы пусціла карэньчыкі. Цяпер быццам на квецень заклалася. Эх, не паспее... А забраць дахаты... Яна высокая ўжо. Няхай там выжывае...
... Узнімаю вочы ўгору, бачу пад дахам цяпліцы два маленькія карнішончыкі (па тыпу) – два маленькія агурочкі, якім яшчэ расці і расці. Толькі агурочнік ужо, здаецца, сабраўся скручвацца. Гляджу яшчэ далей. А сюрпрыз!!! Вялікі агурок вісіць пад самым дахам! І я яго адразу ж – цап! І на стол.


Не, ну здорава, праўда? 13 кастрычніка – фактычна з градкі свежы агурок...
... Перасаджваю два кусцікі святаянніку, які працягвае нейкім цудам залятаць на наш участак і ўкараняцца на кучы гравію. Так хутка і развяду плантацыю свойскага! І раптам бачу... матылька. Вось не спіцца ж яму! Адчуў, што цяпло... І носіцца сабе, і носіцца... Але не было часу насіцца за ім з тэлефонам, каб сфоткаць!
Затое чарговая маленькая радасць – вось гэты букецік. З усяго, што не палегла пад тымі раннімі замаразкамі.


А гваздзікі яшчэ і пахнуць!
  • elina, 13.10.2019 22:09 #
    +1
    1
    Букетик- чудо!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.10.2019 22:10 #

      Дзякуй! І мне вельмі падабаецца!
      ответить на комментарий
  • DI, 14.10.2019 18:45 #
    +1
    1
    От фото огурца прямо слюнки побежали))) Эх, огурцы уже не те... Пора квасить))) Капусту, я имею в виду)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.10.2019 20:54 #

      І заквасім!!!:))) Добрая ідэя!!!:)))
      ответить на комментарий
      • DI, 14.10.2019 20:55 #
        +1
        1
        У меня уже на балконе 4 кочана лежат, готовятся к процессу. Да пока всё лень начать)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.10.2019 20:59 #

          Я Вам больш скажу: мы першую партыю"закваскі" ўжо ямо!:)))
          ответить на комментарий
          • DI, 14.10.2019 21:01 #
            +1
            1
            Самое время, свежих овощей уже практически нет, а витаминок хочется.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.10.2019 21:06 #

              Ага!!!
              ответить на комментарий
  • kalinna, 14.10.2019 19:10 #
    +1
    1
    Очень люблю запах гвоздик
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.10.2019 20:54 #

      І я...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}