Па той бок журналістыкі / "1" пішам, "0" у галаве... Разам будзе... "10"?!

Вось жа цікавую гісторыю расказала мне сёння сяброўка пра свайго сына і сітуацыю ў яго навучальнай установе! Як колішні настаўнік не магу не "зацаніць" (слова ўжыта спецыяльна!!!) прыдумку выкладчыцы.
...Не падрыхтаваўся хлопец. Да ўрока беларускай літаратуры, між іншым. І настаўніца паставіла яму... "1".
А вашы дзеці прыносілі калі-небудзь "калы"?! У той час, калі раней існавала негалоснае: "Вучань прыйшоў у школу, і толькі за гэта ставім "2". Не ўсюды, вядома ж. Але я дакладна ведаю месцы, дзе такое ёсць і па сёння. А тут – "кол"?!
Вядома ж, хлопец перажываў, што мама будзе сварыцца. Але ж і маме зрабілася цікава... А што гэта будзе з адзнакай за чвэрць?! І яна патэлефанавала выкладчыцы. А тая... супакоіла!
Аказваецца, у яе прыдумка такая. Для тых, хто запазычвае ёй – не вывучаны верш, не зроблены аналіз твора ды іншае – "1". У дзённік. Не ў журнал. А да наступнага разу вучань абавязкова павінен падрыхтавацца. І "кол" – гэта, так бы мовіць, чароўны пендаль! Каб лепей вучыўся.
А калі наступным разам вучань усё адкажа, настаўніца побач... дамалюе "нулік". І атрымаецца самая сапраўданая "дзясятка"! З пераносам у журнал (магчыма).
І як вам прыдумка???
А вось і малюнак у сеціве знайшла па тэме!!!

 
  • Nayana, 17.10.2019 15:18 #
    +1
    1
    Мне никак, у нас пятибальная система))) ну и я против пенделей как мотива
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 15:19 #

      Зразумела. 
      ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 17.10.2019 15:28 #
    +2
    2
    Подруга тут историю рассказала ... у неё дочка учит русский как иностранный, а так как это ее родной язык, то и оценки максимальные , 20 из 20. И надо было такому случиться, перепутала задание. Выполнила все правильно с точки зрения языка, но не то!((( И получила 2/20, очень было обидно, плакала. И оценку эту никто не исправит, а повлияет она очень негативно на средний балл((((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 15:29 #

      Уу-у-у-у-у, сумная гісторыя... Вядома ж, крыўдна...   
      ответить на комментарий
  • june-V, 17.10.2019 16:04 #
    +1
    1
    Нешта такое было... Нават смутна прыгадваецца "кадр" з памяці з гэтай адзінкай у журнале... Можа, нават, не алоўкам))... Можа, і не насупраць майго прозвішча)... Дык, у "кала" гэтага нават азначэння няма. Што гэта - "неуд"?)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 16:07 #

      Ого! Праўда, было?!     Я працавала яшчэ пры пяцібальнай сістэме. Таму мне цяжка вызначыць, што такое "1". А што такое "0"?! 
      ответить на комментарий
      • june-V, 17.10.2019 16:16 #
        +1
        1
        Не магу дакладна сказаць. Проста нешта такое узгадваецца. Хоць для мяне гэта было нешта, мякка і па-руску кажучы, из ряда вон. Было гэта ў глыбокія 90-я.  Калі сур'ёзна, адзнакі ад 1 да ... і павінны адлюстроўваць рэальны узровень падрыхтоўкі. Але ставіцца да іх лепш як да заробку). Зарабіў 5. Ці 2 або 1. Не 0 жа)). 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 17.10.2019 16:20 #

          Ой, мне падабаецца Ваш падыход наконт "зарабіў" па асацыяцыі з заробкам!    
          ответить на комментарий
  • krem, 17.10.2019 16:10 #
    +1
    1
    Старая история. У нас педагоги ставили 1. с расчетом исправить на 4 потом.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 16:12 #

      А не было бачна выпраўлення?! Гэта ж, атрымліваецца, трэба было ставіць толькі палачку ад чацвёркі пад патрэбным нахілам...  Гісторыя, можа, і старая, але вось яе сённяшняе прачытанне. Як палепшыць адзнаку адразу на 9 балаў!  Лёгкім рухам рукі "кол" ператвараецца...
      ответить на комментарий
      • june-V, 17.10.2019 16:27 #
        +1
        1
        атрымліваецца, трэба было ставіць толькі палачку ад чацвёркі пад патрэбным нахілам...  
        Хутчэй за ўсё, так яно і было.  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 17.10.2019 16:31 #

            Вось Вы мяне разумееце... 
          ответить на комментарий
  • Lea, 17.10.2019 16:17 #
    +2
    2
    Удобная оценка кол
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 16:20 #

            Супер! Сапраўды, зручная...  І так яе можна разглядаць...
      ответить на комментарий
  • DI, 17.10.2019 16:35 #
    +1
    1
    Свекровь рассказывала о моем муже, что в первом классе он принёс домой "кол". Оправдывался тем, что колы поставили всему классу, и всем даже с "подпоркой", одному ему без подпорки))), значит, всё не так уж плохо))) Я с колами близко не встречалась) Ни при учёбе, ни позже при работе.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 16:39 #
      +1
      1
      "Падпоркі"?!     Яшчэ адзін прыкол! Ну настаўнікі... Ну вынаходнікі...    І я таксама не сустракалася. Не атрымлівала і не ставіла. 
      ответить на комментарий
  • elina, 17.10.2019 19:26 #
    +1
    1
    Память стерла эти моменты. Могу сказать, что в Чехии 1-отлично, а 5-неуд. Когда переводим школьные аттестаты на чешский, получается ужасная картинка. Представляю, как они удивляются. Чешским переводчикам разрешили делать внизу примечание (адаптация аналог), а белорусским переводчикам нотариусы не разрешают примечание делать, так и уходит перевод, будто наши все неучи)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 21:45 #

      Памятаю, мама расказвала, як да іх у школу яшчэ за савецкім часам прыязджалі немцы. Ці то з ГДР, ці то з ФРГ, ужо не памятаю. Тады ж быў гэты падзел.І таксама там усё наадварот з адзнакамі. Натуральна афігевалі і яны, і нашы! А ў Чэхіі, аказваецца, таксама гэтак прынята. Цікава...
      ответить на комментарий
      • elina, 17.10.2019 23:48 #
        +1
        1
        Сейчас переходят на буквы A B C D
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.10.2019 11:52 #

          Ну, як я і мае бацькі-колішнія настаўнікі заўсёды кажам пра такія новаўвядзенні: каб ад гэтага дзеці адразу паразумнелі... А так... Няхай, як у малодшых класах, хоць зорачкамі з сонейкамі ацэньваюць. Абы веды былі...
          ответить на комментарий
      • june-V, 17.10.2019 23:54 #
        +1
        1
        Можа, логіка такая: 1 - веды першага класа, 2 - другога, а 5 - апошняга сорта))...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.10.2019 11:53 #
          +1
          1
          А 5 – пятага класа!!!
          ответить на комментарий
  • Letto, 17.10.2019 19:53 #
    +2
    2
    Ставлю тебе 2, но пока только карандашом (с) Фразы великих учителей
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 21:45 #

      Оо-о-о-о, так! Крылаты сказ ва ўсе часы!!!
      ответить на комментарий
  • batleya, 17.10.2019 21:21 #
    +1
    1
    )))Ну так не ўсіх прастымулюеш!) Да таго ж, адзінка сёння - станоўчая адзнака, але я б пабаяўся яе ставіць, бо нешта не так, калі вучань не "даганяе" прадмет! Як казаў калісці мой навуковы кіраўнік: "Двойку ставіш і сабе! Не забывай гэта!"
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.10.2019 21:46 #

      Наконт апошняга – таксама такое чула раней, і не раз.  Ну-у-у... Цалкам з гэтым згодна! Адзінка – станоўчая???? А што тады адмоўнае??? Нуль???
      ответить на комментарий
      • batleya, 18.10.2019 20:47 #
        +1
        1
        Так, ён самы!))
        ответить на комментарий
  • Marleniken, 17.10.2019 23:11 #
    +1
    1
    У меня никогда не было кола, но я закончила школу еще по пятибалльной системе)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2019 11:49 #

      Аналагічна!  Але і ў той час адзінку маглі паставіць. Праўда, гэта было, як казалі тады «чэпэ раённага маштабу». І «прылятала» за гэтую адзнаку... настаўніку!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}