Па той бок журналістыкі / Запас бяды не чыніць...:))


У чарговы раз упэўнілася... Што некаторыя рэчы трэба браць... адразу па дзве!
"Бясхвостая" мыш і такая ж клавіятура. Зручна?! Вядома ж! Толькі калі рэзка батарэйкі не наварочваюцца. У самы не падыходзячы для гэтага момант.
У мяне было так ужо з мышшу. Добра, што ўдзень. Пайшла і батарэйку набыла. А так у нашай правінцыі кругласутачнага гандлю няма, на жаль. Праўда, батарэйкі можна купіць у ТРІО, які гандлюе да 23.00. Ужо няблага. Але мяне і гэты час не выратаваў бы, калі...
Тэрміновая праца, якую трэба дарабіць дома. Пакуль вярнулася з Мінска, папіла гарбаты, паразмаўляла са сваімі. Туды-сюды – і час падбіраецца ўжо да апоўначы.
Ліхаманкава барабаню па клавішах. Затым націскаю на клавіятуры кнопку прыбірання і... Нічога не адбываецца. Курсор на месцы, мыш бясхвостая яго ганяе... А клава – ні з месца!
І як гэта я здагадалася зірнуць на правы верхні край клавіятуры? Абсалютна выпадкова. І што бачу? Міргае зялёны агеньчык. Упс! Батарэйка. А часу – 23.30. А працу дарабіць трэба абавязкова сёння.
І што? Цюкаць мышшу па віртуальнай клавіятуры па 1 сімвалу ў хвіліну?! А вось і не!
Не ўстаючы з камп'ютарнага крэсла, працягваю руку да паліцы і... бяру батарэйку. Уставіць у клавіятуру – секундная справа. Па-а-а-аехалі! Да апоўначы з працай справілася.
А ўсё чаму?! Ды таму, што звычайна ўжо, навучаная горкім вопытам, набываю адразу па 2 батарэйкі для мышы і па 2 – для "цёткі Клавы"!
Так што сапраўды – запас бяды не чыніць.
А вы што-небудзь набываеце – адразу два?! І чаму?
Фота – з сеціва!
  • Joy, 17.10.2019 23:11 #
    +1
    1
    Так, лаваццу ора), менш дзвюх не бяру.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2019 11:47 #

      А штойта????
      ответить на комментарий
      • Joy, 19.10.2019 15:40 #
        +1
        1
        1 каву на працу, 2 - дадому)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.10.2019 15:42 #

          А-а-а-а-а! Адабрам-с!
          ответить на комментарий
  • kalinna, 17.10.2019 23:13 #
    +2
    2
    Только когда два по цене одного))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2019 11:47 #

      Гэта добры прынцып...
      ответить на комментарий
  • batleya, 18.10.2019 20:46 #
    +1
    1
    )))Батарэйкі - таксама!))) Ажывіць батарэйку можна пастукаўшы асцярожна па ёй малатком ці абціснуць пласкагубцамі - на пару гадзін хопіць!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2019 11:48 #

      Сур'ёзна?! Прыкольна... Трэба будзе паспрабаваць, як зноў патраплю! Дзякуй, Канстанцін, за параду!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}