Па той бок журналістыкі / А ў небе поле... залатое?!

Эх, зноў без здымка...
Хаця і не ўпэўнена, што ён перадаў бы тую дзівосную карціну, якую я на мінулым тыдні згледзела раніцай з акна маршруткі. Ды і бачыла гэта меней за хвіліну, але ўражанняў...
Што гэта: падман зроку, аптычны эфект?!
Светла-ружова-залацістая яркая-яркая паласа. Сонца збіраецца прабівацца праз хмары. Але калі ў паласу ўгледзецца, здаецца, што гэта... залатое жніўнае поле разлеглася прама на небе!!! Толькі... якоесьці нерэальнае. Фантастычнае. Словам, не зямное – сто працэнтаў. І гэта вельмі моцна адчуваецца на пачуццёвым узроўні.
Глядзіш крыху ніжэй, на зямлю – паласа сонца. Узнімаеш вочы ўгору – поле ў небе...
Шмат чаго бачыла, але такое – упершыню.
Хаця і без фота, але... Уявілі?!
  • batleya, 20.10.2019 21:52 #
    +1
    1
    Велічная з'ява! Быў і ў мяне падобны выпадак, яшчэ пад час вучобы ва ўніверы, прыехаў на канікулы дамоў ды дапамагаў з сенам. І вось раптам хмары, сонца як і не было, кінуліся копы ставіць, увішнасць такая, што і расказаць -  няма слоў! А тут сусед Паўлік проста стаў слупам,задраўшы галаву ў неба і нібы акамянеў! А там, сярод хмарыстых шызавата-сініх  хмаравых гурбаў проста над намі вялікі круг чыстага сіняга неба! Хвілін з 5 доўжылася праява. але і гэтага хапіла , каб уразіцца на ўсё жыццё!
    ответить на комментарий
    • batleya, 20.10.2019 21:54 #
      +1
      1
      А яшчэ люблю назіраць за небам, калі з ранняй велікоднай Літургіі ідзеш дамоў - такія маюнкі сустракаюцца! Не дарма кажуць, што на Вялікдзень сонца ды неба граюць!)
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 20.10.2019 22:03 #
        +1
        1
        Я вось толькі чытала пра тое, у якія знакавыя святы сонца грае. А ў рэале не бачыла. Табе больш шанцуе, Канстанцін!
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2019 21:59 #
      +1
      1
      Супер! Значыць, ты мяне разумееш...
      ответить на комментарий
      • batleya, 21.10.2019 11:39 #
        +1
        1
          
        ответить на комментарий
  • Zveroboy, 20.10.2019 21:57 #
    +1
    1
    У кіно "Аватар" такіх цудаў мноства  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2019 21:59 #

      Ой, і хто гэта ў нас намаляваўся????
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 20.10.2019 22:00 #
        +1
        1
        Я...я...а што?  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.10.2019 22:01 #

          Ужо забылася, як ты выглядаеш!
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 20.10.2019 22:03 #
            +1
            1
            Аа...я таксама засумаваў. 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.10.2019 22:03 #

              Ды што ты кажаш???!!!
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 20.10.2019 22:09 #

                У мяне тонкая і  ранімая душа. І калі мяне прыручыць, а затым - кінуць,  я тады цяжка перажываю разлуку  
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 20.10.2019 22:12 #

                  Прэтэнзіі не да мяне...  
                  ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.10.2019 21:59 #

      То кіно... А то – жыццё... Будзённае...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 20.10.2019 22:02 #
        +1
        1
        У жыцці такое можа ўбачыць толькі  той, у каго рэдкі дар уяўлення.. .  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.10.2019 22:02 #

          Думаеш??? А мне здаецца – многія...
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 20.10.2019 22:05 #
            +1
            1
            "Многія" свае здольнасці да мастацтва рэалізуюць у супермаркеце. Больш іх нічога не цікавіць. Плёткі хіба яшчэ...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.10.2019 22:07 #

              Не ведаю-не ведаю... Вакол мяне шмат людзей і таленавітых, і з развітым уяўленнем... Прыдзіраешся...
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 20.10.2019 22:10 #
                +1
                1
                Магчыма, гэта занадта крытычнае мысленне. 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 20.10.2019 22:12 #

                  Ну, можна і так сказаць. Але сэнс не памяняецца...
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 20.10.2019 22:13 #

                    Кірмаш здымала? Які шумеў і радаваў дарамі восені  
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 20.10.2019 22:15 #
                      +1
                      1
                      Ты пра мой горад?! Не смяшы... Які там кірмаш?! Абняць і плакаць!!! І ўвогуле, у мяне даўно ўжо іншая спецыялізацыя. Год хутка...
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 20.10.2019 22:16 #
                        +1
                        1
                         Ну чаму...у многіх  гарадках прайшоў дастойна, і цэны прымальныя.  Саджанцаў было вельмі шмат. Ты ж нібыта садаводства любіш...
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 20.10.2019 22:19 #
                          +1
                          1
                          А ты ж нібыта тыя мае расповеды і не чытаў... Пра садаводства!   Я па саджанцы ў Самахвалавічы з'ездзіла з братам. А ты ў якіх гарадах на кірмашах быў??? Давай, прызнавайся!
                          ответить на комментарий
                          • Zveroboy, 20.10.2019 22:25 #
                            +1
                            1
                            Афігець...Гэтыя "Самахвалавічы" ўсе кірмашы Беларусі запаланілі.   Нават адну яблыньку запомніў  "Голдэн Дэлішез" 
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 20.10.2019 22:27 #
                              +1
                              1
                              Ха-ха! Дык там больш за 40 чалавек займаецца садаводствам!!!! А тая сям'я, дзе я купляла, і ўвогуле, 20 гадоў на рынку! На пытанне не адказаў!
                              ответить на комментарий
                              • Zveroboy, 20.10.2019 22:30 #
                                +1
                                1
                                Ах вось яно што...Цяпер зразумеў, чаму хлопец-прадавец гадоў 15-ці заблытаўся ў сартах і цэнах..і паўшоў за мамкай па дапамогу... 
                                ответить на комментарий
                                • sonejka-ja, 20.10.2019 22:30 #

                                  ответить на комментарий
                                  • Zveroboy, 20.10.2019 22:39 #
                                    +1
                                    1
                                    А ты меладрамы любіш? Душашчыпацельныя  
                                    ответить на комментарий
                                    • sonejka-ja, 20.10.2019 22:40 #
                                      +1
                                      1
                                      Вядома ж! Толькі не кажы, што ты таксама!!!
                                      ответить на комментарий
                                      • Zveroboy, 20.10.2019 22:43 #
                                        +1
                                        1
                                        Магу падагнаць...калі не глядзела. Да пятай раніцы ўчора глядзеў, бо некалі Ледзве не заплакаў...векі апухлі... 
                                        ответить на комментарий
                                        • sonejka-ja, 20.10.2019 22:46 #

                                          Дзякуй! Будзе час – пагляджу. Але не сёння дакладна...
                                          ответить на комментарий
                                          • Zveroboy, 20.10.2019 22:58 #

                                            Спадзяюся, спадабаецца. Галоўная гераіня - проста мой ідэал. Я люблю, калі бабы няшчасныя, калі яны мучыюцца, шмат льюць слёз...
                                            ответить на комментарий
                                            • sonejka-ja, 20.10.2019 22:59 #

                                              Эх ты... Любіць ён... І яшчэ раз напішаш "бабы" – пакусаю!!!!!!!!!!!!!!!!!
                                              ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}