Па той бок журналістыкі / Пачастунак... ад мышкі?!:)


Год ці два таму ўжо распавядала пра нашых шэрых насельнікаў дачнага дамка, якія самавольна займаюць памяшканне. І вось гэтым разам – зноў!
Ну вось скажыце, што гэта неразумныя істоты! Гэта ж трэба толькі прыдумаць! Я-то на працы, а мама сёння распавядала. Я ажно да слёз смяялася!!!  
Паколькі ўжо ў кастрычніку сама бачыла мышку, якая гаспадарыць і галівудзіць, нават калі мы на дачы, толькі на вуліцы, а не ў хаце... З прадуктамі цяпер асцярожна! Усё ў шафу, ледзь не пад замок...
– Цікава, – разважае мама, – а раптам яна прагрызе і шафу?! Мы туды ежу, а яна ўжо там сядзіць.
І я ўявіла сабе малюнак. Як мышка сядзіць і хціва пацірае лапкі ў чаканні, калі ёй пададуць гатовае пад самы нос!
Але ж удзячная аказалася істота!
Мама берэт свой вязаны белы сёння склала і на стул паклала. Заходзіць да абеду і не разумее: што гэта на ім ляжыць????
А вы пра што падумалі???? Не, не мышка!!!
Ляжыць... вялізная гарошына! Праўда, крыху надкусаная... мышынымі зубкамі, якія на ёй прама адбіліся.
Пачастунак гаспадыні мышка прынесла! Во як!!!
А фота з сеціва, вядома ж. За сваёй з тэлефонам не бегала!
  • Gina, 21.10.2019 22:27 #
    +1
    1
    Хаха) Мiлата якая!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.10.2019 22:28 #

      Дзякуй!
      ответить на комментарий
  • batleya, 21.10.2019 22:43 #
    +1
    1
    Сапраўдная хатняя істота!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 21.10.2019 22:47 #
      +1
      1
      Ага! Вось так мірна і жывём!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 22.10.2019 06:16 #
    +1
    1
    Мама с папой до зимы ездят на дачу " мышек кормить".  Практически нет их после кормежки а вот от крыс так просто не отделаться они прогрызают все.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2019 22:02 #

      Карміць – у сэнсе... Э-м-м...  У брата на дачы пацук звіў гняздо ў падушцы, выбраўшы лішняе пер'е і раскідаўшы па хаце...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}