Па той бок журналістыкі / «У-у-у-у-у, скнары-ы-ы-ы», – падумала мышка. І...




Пра нашу дачную мышку, здаецца, хутка можна будзе пісаць шматтомнік, здымаць серыялы і... Што там яшчэ?!
Чарговы прыкол у пераказе мамы + маё ўяўленне!  
Як я пісала ўжо, мышка запальвае! Напярэдадні гаспадыні гарошыну прынесла. Мы думалі – ад усёй душы пачаставала... Ха! Святая наіўнасць! Яна ж, аказваецца, чакала, што сваё возьме ў абмен. І пабольш, пабольш!
Мама быццам бы і памятае. І прадукты адразу схавала ў шафу. Але... Рыхтаваліся з татам паесці ў абед, палажылі на стол дыябетычныя шакаладныя цукеркі. Пакуль туды-сюды, рукі памыць...
... Зняла мышка навушнікі, у якіх музычку са смартфона слухала... Асцярожна высунула свой цікаўны носік у хату... Цішыня... Аббегла «сваю» маёмасць... Але, на першы погляд, нічагусенькі і няма, каб на зуб пакласці.
– У-у-у-у-у, скнары-ы-ы-ыы! – гучна падумала мышка, выціраючы лапкай слёзы.
Але раптам... Раптам... А што гэта??? Вунь там? У абгортцы? Ну-ка, ну-ка, пахне смачна...
Карацей, на адным з цукеркаў аказалася... дзірка, прагрызеная ўвішнай мышкай!
Думаю, каб у яе было больш часу, яна б цукеркі ў норку таго... Уцягнула б!
  • batleya, 22.10.2019 22:43 #
    +1
    1
    А што ж - амаль член сям'і !)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.10.2019 22:44 #
      +1
      1
      І-хі-хі!!! Даволі нахабны такі... сямейнік! Ты не знаходзіш?!
      ответить на комментарий
      • batleya, 23.10.2019 00:07 #
        +1
        1
        нахабнасць, як кажуць, другое шчасце!))) А ў выпадку мышкі так і ўвогуле, шанц!))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 23.10.2019 07:55 #

          :))))Стопудова!!!!
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}