Па той бок журналістыкі / Драцэна-вандроўніца!

Учора ўвечары дахаты паехала з працы пазней, чым звычайна. А «паводзіны» маршруткі на гэты час не вывучыла яшчэ. Ледзь-ледзь не паспела на папярэднюю. Яна, як было ўжо не раз, ад'ехала ад прыпынку метро прама з-пад носу! Таму пагуляла на аўтастанцыю. 5 хвілін ісці. А там ужо чарговая маршрутка стаіць.
Села сабе спакойна. Ну, думаю, раней паедзем, а не праз 25 хвілін. І праўда, хвілін праз 10 завялася машына і паехала... на чарговы па ходу аўтобусны прыпынак. Там і стаялі да часу ад'езду.
Людзей на 20.20 назбіралася – яшчэ і месцаў не ўсім хапіла. Праўда, палова – да населеных пунктаў па ходу руху. Смілавічы, Валевачы, Карпілаўка...
А пакуль чакалі, хлопец зайшоў. З драцэнай у руках. У такім немалым вазоне. І сама драцэна дзесьці пад паўметра. А хлопец – метр з невялікім. Але прывалок у маршрутку. І як гэта ў яго не папрасілі яшчэ за «пасажырку» заплаціць?!   Праўда, стаяла яна на падлозе, а не займала сядзенне. На адным павароце навярнулася ва ўсю даўжыню ў праход. Але нічога, не зламалася. Драцэны – яны моцныя даволі. Па сваёй бачу.
Давёз яе хлопец. Выйшаў на маім прыпынку. І павалок... Дахаты, мабыць. Хлопец з драцэнай?! Увогуле, гэта цікава!
Ну, а ў нас гэтая кветка ўжо, мо, гадоў з 10 жыве. Калісьці маме падаравалі, зусім маленькай. Цяпер яна вымахала пад столь. Калі я яе свечасова не павярну, верхавінка адчувальна скіроўваецца ў бок святла.
Ну што ж... Хутка давядзецца прапілаваць для яе люк... на другі паверх, да суседзяў!

  • 8
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 23 октября 2019 15:00
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}