Па той бок журналістыкі / Мышка і... печка! :)

Не, усё ж нашай шэрай насельніцы дачы шанцуе, ды яшчэ як!
Бацькі апошнім часам стараюцца выпаліць у печы, каб на наступны дзень прыемна было зайсці ў хату. Вось і ўчора...
Напалілі, мама кажа, так, што рукі на ляжанцы не ўтрымаць! У мэтах супрацьпажарнай бяспекі скінулі з печы коўдру і паехалі. А я адразу ж сабе ўявіла, што было далей. А далей...
...Зняла мышка навушнікі, у якіх балдзела, слухаючы музыку ў смартфоне. Асцярожна высунула свой цікаўны носік у хату... Нікога! Праверыла стол – пуста. Прынесла харчаванне з назапашанага, грунтоўна так уселася за сталом на стале, паабедала.
Ну што ж, можна і пагрэцца! Залезла на ляжанку, легла на спіну, нага на нагу лапку на лапку закінула, лапкі за галаву... Ляжыць... Балдзее!!!   

 

Ну не жыццё у гэтага «члена сям'і» – маліна!!!  
  • Udachnik, 25.10.2019 18:47 #
    +1
    1
    Як там казаў Маленькі прынц: "Мы ў адказе за тых, каго прыручылі". :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.10.2019 19:36 #

      І-хі-хі!!!! :)))) У дзясятку! Здаецца, ёй жывецца лепей, чым мне!!!:))))
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 25.10.2019 20:40 #
        +1
        1
        Асабліва, што датычыцца ацяплення. Прабачце, што закрануў балючаю тэму.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.10.2019 21:43 #

          Не, усё ў парадку! Сама ж у першую чаргу пра гэта падумала!:))) А пра ацяпленне заўтра напішу асобны аповед.Эх!:((( А як Ваш сябар?!
          ответить на комментарий
          • Udachnik, 25.10.2019 22:25 #
            +1
            1
            Сябар ужо паправіўся. Дзякуй Богу, абышлося.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 26.10.2019 08:51 #

              Выдатна! Я рада!
              ответить на комментарий
  • batleya, 26.10.2019 00:56 #
    +1
    1
    Мышыны рай!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 08:51 #
      +1
      1
      :)))) І не кажы! Мне б такі! :))))
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}