Па той бок журналістыкі / Вось могуць жа, калі захочуць!

Зусім іншы аповед збіралася напісаць. Са з'едлівым загалоўкам. Але нечакана сёння – сюрпрайз!
Ага, я зноўку пра камунгас... Штосьці я даўно пра яго не пісала...
А не пісала таму, што ў нас было цудоўнае бабіна лета!!! Пару тыдняў. Настолькі цудоўнае, што я, можа, так улетку не грэлася ў кватэры, як падчас яго!
Батарэі ў нас з самага пачатку (а пачатак, як вы памятаеце, быў позна – з-за таго, што своечасова не паспелі да ўсіх дамоў пракласці новую трасу ад новай жа кацельні) грэліся толькі напалову. Дзве з чатырох, дзве падачы.
Зрэшты, калі пачала выпытваць у суседзяў з пад'езда і з другога пад'езда, высветліла, што ў таго тое не грэе, у таго – тое. Не адны пакутавалі. І людзі таксама спрабавалі датэлефанавацца на 115. Некаторым атрымлівалася, па гадзіне чакалі. Але на выхадзе – нуль. Хтосьці самы нецярплівы спрабаваў напрамую дастаць дыспетчарскую нашу – тэлефанаваннямі ды прыездамі. А фіг!!! Не дастаюцца! Толькі праз 115!!! Ну, вы зразумелі?! Замкнёнае кола. Усё для людзей.
І тут – яно!!! Бабіна лета!!! У прамым сэнсе – наша выратаванне. Хаця б на пэўны час.
Самае прыкольнае, што ацяпленне так і не адключылі. І не перавялі кацельню на рэжым прапальвання. Хаця так было ЗАЎ-СЁ-ДЫ! Дзіва дзіўнае. І вось гэтых дзвюх батарэй з чатырох плюс яркага сонца днямі ў вокны хапіла на... 24 градусы ў маёй спальні!!! Прычым з халоднай батарэяй!!! Ці гэта не дзіва?!
Прычым калі мінулыя гады тое, што награвалася ўдзень, без крыніцы цяпла роўненька на пачатку ночы і сыходзіла, дык тут – не!!! Сонца так старалася, што стабільна – 24 уночы! Толькі... пры чым тут камунгас??? Калі сонца (!!!) награвала праз вокны ПВХ, устаўленыя за ўласныя сродкі, як праз лінзы?! А камунгас, я думаю, аб'явіў бы сябе крыніцай цяпла ў такой сітуацыі... А-ха-ха!!! Плавалі, ведаем...
Але вось у нас бабіна лета пайшло на спад... Вось яно пару сутак таму скончылася. І... Батарэі зрабіліся ледзянымі. Усюды. І ў фае пад'езда – таксама!!!
А-ха-ха!!! Падумала я ў чарговы раз. Мабыць, вырашылі ўсё ж адключыць. Значыць, у іх сваё бабіна лета, якое не супадае з нашым.
І вось другія суткі мы без цяпла. Раней набраў бы дыспетчарскую і хаця б даведаўся чалавек: кацёл паляцеў, аварыя на кацельнай, парыў вялікі ў мікрараёне... Знаёмыя дыспетчары заўсёды казалі канкрэтную прычыну. А тут... Куды тэлефанаваць??? Гадзінамі на 115??? Заняцца мне больш няма чым. Церпім. Не прывыкаць. Мы ж гэтым ужо невядома колькі гадоў займаемся...
У поўнай упэўненасці, што адключаны калі не ўвесь мікрараён, дык увесь дом – стопудова... Мерзнем! Учора зноў улезла ў самую цёплую піжаму і прыгадала, што плед таксама трэба... Сёння раніцай падключыла на кухні духоўку – грэцца...
Згледзела працоўную камунгасаўскую машыну. Сантэхнік пайшоў у падвал. Адзін. Ну, ці мала там што яму спатрэбілася? Напрыклад, паказанні з лічыльніка цяпла зняць. І раптам... Раптам я пачула, што пад спальняй спускаюць паветра-ваду з сістэмы... Та-а-аа-а-а-а-ак... Дык што – праблема толькі ў нашым пад'ездзе??? А астатнія тры спакойна грэюцца??? Гэта штосьці новенькае...
Паколькі даўным-даўно навучылася ідэнтыфікаваць усе гукі, пачула, што ідзе адно паветра. Доўга ідзе. Хвілін 5. Нішто сабе патрапілі!!! А вось пад маёй спальняй, дзе батарэя не грэла першапачаткова, адразу ж пайшла вада. Таму там многа і не злівалі.
Ну ОК! Чакаю, што будзе далей. У спальні, дзе падача, крыху нагрэлася. Пры халодных у фае пад'езда! Ого! Што б гэта значыла?! Затым астыла. Правазіліся людзі ў падвале яшчэ з паўгадзіны. Селі і паехалі.
І... У нас пачалі награвацца батарэі. Усё чатыры!!!! Упершыню з пачатку сезону!!! Не так каб ужо дужа... Слабаваценька... Але пры гэтым абраткі цёпленькія!!! А паколькі лепей усюды грэецца толькі труба і першыя 2-3 секцыі... Раблю вывад, што помпу такі ўключылі. Нарэшце!!!! І што калі яна не ляснецца і больш нічога не здарыцца, у нас ёсць шанц нарэшце пагрэцца...
Ну вось могуць жа, калі захочуць!!!
Прычым абсалютна без майго ўмяшальніцтва. ЗгАдзіла яго безвыніковасць у мінулым годзе. І кучы патрачаных нерваў шкада, і часу...
Карацей, сёння ўжо паўдня ўсё перыядычна мацаю сваю цёпленькую абратку... І ўсё яшчэ не веру!!!!
  • Elena-Leopold, 26.10.2019 22:20 #
    +2
    2
    Наконец-то! Пусть всё работает, как часы! Тепла вам во все батареи на этот и следующие отопительные сезоны!))) о, прямо-таки почти тост получился))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 22:21 #
      +1
      1
      Дзякуй, Алена!!!   Чын-чын!!! Вашыя б словы... ды нашаму камунгасу ў вушы... Але на такую радасць я нават і не разлічваю...
      ответить на комментарий
  • batleya, 26.10.2019 22:25 #
    +1
    1
    Мае віншаванні!)) Сапраўды, няхай будзе цёпленька і нічога гэтаму не перашкодзіць!!!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 22:27 #
      +1
      1
      Дзякуй, Канстанцін! Яшчэ адзін тост!   Чын-чын!
      ответить на комментарий
      • batleya, 26.10.2019 22:28 #
        +1
        1
        Прозіт!!!!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.10.2019 22:30 #

          І-хі-хі!!
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 26.10.2019 22:29 #
    +1
    1
    Ахнуў.  ...Апяць?  Табе ужо ў дэпутаты пара лезці...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 22:29 #
      +1
      1
      Не АПЯЦЬ, а зноўку!!!!    Ага, трэба будзе... у дэпутаты...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 26.10.2019 22:32 #

        Калі патрэбна арыгінальная праграма, я табе напішу. Бясплатна.   Людзі адразу пацягнуцца) 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.10.2019 22:33 #

          Клас! Дамовіліся! Як толькі, дык адразу! Чакай тры зялёныя свісткі!!!!
          ответить на комментарий
  • kalinna, 26.10.2019 22:30 #
    +1
    1
    Тьфу тьфу, чтоб не зглазить)) пусть будет тепло до самого лета! Я вот уже несколько дней газом греюсь. Конечно газовый котел и твердотопливный это небо и земля.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 22:31 #

      Дзякуй, Іна!  О, як Вам супер!!!
      ответить на комментарий
  • Ayrlily, 26.10.2019 22:37 #
    +1
    1
    Тьфу-тьфу и от меня))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.10.2019 22:39 #

      Дзякуй вялікі! Я і сама тут ужо ўсё вакол заплявала...  
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 26.10.2019 22:47 #
        +1
        1
        ))))
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}