Па той бок журналістыкі / Дзень непрытрыманых дзвярэй?!

Падымала ўжо раней гэтае пытанне. А паколькі ў метро езджу рэгулярна... На працу і з працы, дык... Зноўку хачу заўважыць: усялякае бывае. І чамусьці як пачнецца з раніцы, дык і працягнецца... Увечары...
Сёння займела ажно 4 выдатныя (!!!) шанцы атрымаць дзвярыма ў лоб!!!   А калі б на саміх непасрэдных уваходах у метро ўжо вярнулі на зіму дзверы, дык разоў, мабыць, было б шэсць. Мнагавата для аднаго дня...
Не, я ўжо цярпела вольна раскінутыя ногі суседзяў мужчынскага полу, растапыраныя локці з сутаргава заціснутымі тэлефонамі-смартфонамі прадстаўнікоў-зомбі жаночага і мужчынскага полу... Але каб усе (!!!) дзверы на ўваходзе-выхадзе метро не прытрымлівалі... Гэта ўжо штосьці новенькае!
Сама прытрымаю, нават калі чалавек паадстаў на некалькі крокаў. Мне не цяжка. І я ўжо так не лячу на наступны від транспарту. Пару хвілін знайду заўсёды... І мне гэтак жа прытрымліваюць. Звычайна. Але сёння...
Галоўнае, як па заказу (на выпрабаванне мне дасланыя ці што??? ), паперадзе былі... цёткі. Нікога не хачу пакрыўдзіць, проста даю дакладнае апісанне. Магу яшчэ больш канкрэтызаваць. Цёткі ў раёне 60-ці, мажныя, засяроджаныя.... А фіг жа іх ведае, на чым яны ТАК засяроджаныя!!! Што дзвярыма – хлабысь! І за імі няхай, як кажуць, хоць трава не расці!!!
На трэцім разе дужа пашкадавала, што такая маленькая адлегласць паміж радамі дзвярэй у метро. Далібог, хацелася абскакаць і хлабыснуць у адказ! Вось такая я злая... А яны, вядома ж, не вінаватыя.
І вось, седзячы калі халоднай батарэі, мімаволі задумалася. Якіх толькі святаў апошнім часам ні прыдумаў народ! Бывае, узаб'ешся на які сайт у пошуках чаго светлага... А там та-а-акія святы!!! Што не ведаеш, смяцца ці плакаць.
Дык можа сёння якраз-такі Дзень непрытрыманых дзвярэй?! А я проста не ў тэме??? А???
  • poker-face, 30.10.2019 08:33 #
    +1
    1
    Так, ты увяла новае свята)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2019 10:32 #

      Ой, ты ведаеш... Вось не хацелася б...
      ответить на комментарий
  • aelita, 30.10.2019 10:57 #
    +1
    1
    Могу сказать одно, что за эти двери им же дверями и прилетит только не от вас, а от таких же как они... закон бумеранга))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2019 10:59 #

      Мяне вось гэта таксама зацікавіла... А калі ім прыляціць, ды не аднойчы... Зменіцца штосьці ці не???  У іх паводзінах?
      ответить на комментарий
      • aelita, 30.10.2019 12:59 #
        +1
        1
        нет ничего не измменится мне кажется так ведут себя люди,которые недовольны своей жизнью и видят вокруг только проблемы, и не могут радоваться той мелочи, что\ они просто живут, не замечают, что происходит вокруг не видят всей этой красоты
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.10.2019 13:02 #

          Вось і я гэтак думаю...
          ответить на комментарий
          • aelita, 30.10.2019 13:25 #
            +1
            1
            поэтому на таких людей не стоит обижаться
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 30.10.2019 13:25 #

              А тут і не крыўды...
              ответить на комментарий
    • ushachy, 30.10.2019 13:57 #

      ;) Завязывайте с эльфийскими иллюзиями. Ничего никому не прилетит. Если сам не постараешься
      ответить на комментарий
      • aelita, 30.10.2019 16:59 #

        Если я буду в это верить, вам от этого хуже не станет
        ответить на комментарий
        • ushachy, 31.10.2019 19:06 #

          Мне не станет никак, но Вам-то лучше не станет точно. Жизнь - не сказка
          ответить на комментарий
  • Nayana, 30.10.2019 14:10 #
    +1
    1
    всякое бывает))) чаще придерживают, конечно. Я придерживаю всегда. Правда, бывало пару раз, что такой сквозняк сильный, что не хватало сил мне )))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2019 14:12 #

      Надзя, ну пару разоў ды па аб'ектыўнай прычыне – гэта ж не лічыцца! Вы прытрымліваеце, я прытрымліваю... І яшчэ куча людзей. А другая КУЧА – не... А на фіга???
      ответить на комментарий
      • Nayana, 30.10.2019 14:13 #
        +1
        1
        ну, это на откуп их совести))) а в бумеранги я не верю, увы
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.10.2019 16:47 #

          А я веру!
          ответить на комментарий
  • june-V, 30.10.2019 19:30 #
    +1
    1
    Як мне падаецца, гэта не ад злосці. Прычына, пэўна, банальная - адсутнасць у многіх навыкаў гарадскога жыцця. Гэта добра праяўляецца ў публічным асяроддзі - у тым жа грамадскім транспарце... Плюс побытавыя звычкі.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2019 19:35 #

      Дык злосць з'яўляецца ў навакольных!!! І далібог, мне няма калі аналізаваць, ці ў чалавека няма настрою, ці гэта проста...хамка (хам). Ёсць правілы паводзінаў, ветлівасці, адзіныя для ўсіх. У любым настроі, з любым узроўнем выхавання ці нават поўнай адсутнасцю апошняга... А ўвогуле... Мне б дзверы злавіць і пры гэтым не пацярпець. Ну, ці ўхіліцца ад іх хаця б... Калі яны ляцяць з сілай... У мяне няма столькі сілы, ха-ха, каб без праблем... Вось і сумка з пляча навярнулася з грукатам!!!
      ответить на комментарий
      • june-V, 30.10.2019 19:43 #
        +1
        1
        Гэта зразумела). Але людзі такія, якія ёсць. Розныя - і хамы, і абыякавыя. Ці проста не ў настроі.  Жыць і жыць нам яшчэ трэба да таго, каб стаць сапраўднымі гараджанамі - з пэўнымі навыкамі паводзін у горадзе.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.10.2019 19:45 #

          Дык і гэта ўсё зразумела! Але не бачу падстаў, каб НЕ абурацца рознымі праявамі жыцця! Масавымі!!! Тым больш, што апошнім часам з элементарным выхаваннем проста бяда-а-а-а-а... А было-то лепей... Толькі сплыло... І калі проста не будзем гэтым абурацца, яно будзе набіраць абароты, расці.
          ответить на комментарий
          • june-V, 30.10.2019 19:51 #
            +1
            1
            Каб яшчэ абурэнне ўплывала неяк на тыя дзверы))... Ці не лепей ініцыяваць змены ў іх канструкцыі...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 30.10.2019 19:53 #

              Не на ДЗВЕРЫ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! На ПАВОДЗІНЫ людзей!!!!!!!!!!!!!  Ага... Яшчэ можна звярнуцца ў Міністэрства, да дэпутатаў, ініцыяваць збор подпісаў, зладзіць пікет... Што там яшчэ???? Вы мяне прабачце, але гэта – блог! І я захацела ў ім абурыцца без наступстваў – я абурылася. І не трэба прымушаць мяне мяняць канструкцыю дзвярэй у горадзе, дзе я нават не жыву!!! Ну калі ласка, не прымушайце мяне!!!! Хнык!!!!!!
              ответить на комментарий
              • june-V, 30.10.2019 20:05 #
                +1
                1
                ))Баюся, з дзверыма будзе неяк лягчэй))) - фізічна... А абурэння нашага на ўсё (як і нас саміх) не хопіць(... Беражыце сябе!
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 30.10.2019 20:05 #
                  +1
                  1
                   
                  ответить на комментарий
  • Zveroboy, 30.10.2019 20:28 #

    Ай, якая далікатная натура...не падступіцца...Ну прам...графіня... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.10.2019 20:30 #

      Фу...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 30.10.2019 20:45 #

        Што гэта было?  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.10.2019 20:46 #

          Адказ на твой камент. Здаецца, коратка і зразумела...
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 30.10.2019 22:16 #

            Незразумела. Туплю...сёння.  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 30.10.2019 22:24 #
              +1
              1
              Я заўважыла... Хаміш, Алесь, хаміш!!!
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 01.11.2019 21:15 #
                +1
                1
                Гэта быў усяго толькі звычайны флірт. Ад якого, па ўсяму відаць - ты адвыкла. Гэта ўся камунгасаўскія непераліўкі. Замарозілі дзеўку  
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 02.11.2019 10:20 #
                  +1
                  1
                          Вось жа можаш і пасмяшыць, калі захочаш...Ну як тут на цябе крыўдзіцца?!  
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 02.11.2019 20:48 #
                    +1
                    1
                    Крыўдзяца толькі вельмі ўжо самотныя...ёсць тут адна вучылка. да таго ж вельмі ганарлівая...аж  да нябёсаў...
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 02.11.2019 20:49 #
                      +1
                      1
                      Ага... Можна падумаць... Ты ж, прабач, такой дастачай бываеш!!!
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 02.11.2019 20:54 #

                        Ну дык павінен жа быць нейкі шчупачок, каб карпіха не спала ў шапку   "Закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей". Філасофіё...
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 02.11.2019 20:55 #

                          Ё-ё-ё!!!
                          ответить на комментарий
                          • Zveroboy, 02.11.2019 21:28 #

                            З такімі як я - жыццё становіцца лепшым, весялейшым  
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 02.11.2019 22:03 #

                              А-ха-ха-ха-ха-ха-ха!!!!!!!!! Во гэта самамеркаванне!!!!  
                              ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}