Па той бок журналістыкі / Дзяды. Дзень памяці. Сучаснасць

Асабіста я глыбока перакананая: любое свята, вясёлае ці самотнае, царкоўнае ці народнае, у кожнага сваё. У душы. У сэрцы. І гэта не проста прыгожыя словы.
У розных вядомых установах, арганізацыях нас любяць вучыць. Як правільна і як няправільна. Нават дарослых, нават сталых людзей. Таму некаторыя я проста абыходжу бокам. І працягваю рабіць так, як адчуваю.
У гэтым плане мне дужа блізкая пазіцыя маёй мамы. Якія ж моцныя сялянскія традыцыі былі ў яе сям'і на Смаленшчыне (беларускай яе частцы)! І як шмат іх перайшло ўжо ў нашу сям'ю ад мамы. Пра што я не аднойчы пісала і тут. Напрыклад, тое, што ў царкоўныя святы можна працаваць пасля абеду, калі прайшла служба ў храме. Бо працаваць, вядома ж, не грэх.
І неяк так мама заўсёды прыгадвала пра ўклад сваёй сям'і, што бліжэй усё ж было народнае, хаця дзесьці і паяднанае з царкоўным.І штосьці адраджаць у нашай сям'і таксама, бывае, атрымліваецца...
Вось быў цудоўны, душэўны, вельмі кранальны і пранізлівы аповед Канстанціна @batleya пра Дзяды... Эліна @elina пыталася ў сваім блогу, дзе і як адзначаецца гэты дзень, што прынята рабіць у розных мясцовасцях.
Мне здаецца, я і тут пісала ўжо пра гэта, раней. Паўтарацца не буду. Яднаючы сучаснасць і мінулае, распавяду толькі крыху пра гэты дзень.
Звычайна мы стараемся патрапіць на могілкі на Дзяды, наведаць сваіх дарагіх памерлых. Бывае, не заўсёды атрымліваецца менавіта ў гэты дзень. І не ва ўсіх. У мяне сёння не атрымалася – працоўная субота. Загадам па арганізацыі – сёння, а не 16-га, адпрацоўвалі за 8-га...
І калі я ехала на маршрутцы дахаты... Звычайна праязджаем якраз міма могілак. Яшчэ на пад'ездзе папрасіла ў думках прабачэння ў сваіх, што не змагла сёння наведаць. Добра, што брат адвёз сваю жонку і нашых бацькоў туды на машыне, а то мае ўжо збіраліся па такім ветры на аўтобусе. Яны пабылі, зрабілі ўсё, як мае быць. А я – прапусціла...
Прасіла прабачэння ў думках са слязьмі на вачах. Штосьці сёння мяне разабрала. Не ведаю, чаму.
Пакуль мы даехалі, сцямнела моцна. І штосьці мне не па сабе зрабілася ад убачанага.
... Могілкі пры дарозе. Ля аднаго ўваходу стаіць легкавік і людзі побач. У цемры. Трохі далей хтосьці з ліхтарыкам (!!!) выходзіць з могілак. Яшчэ на некалькіх пахаваннях трывожным святлом, жоўтым і чырвоным, свецяцца свечкі... Штосьці мне зрабілася жахліва. Я да гэтага часу баюся могілак у цемры...
Памятаю, як яшчэ падчас працы ў школе, калі зладзіла з дзеткамі-пачаткоўцамі адкрытае мерапрыемства – якраз абрад «Дзяды», дырэктар школы распавяла, як была на Дзяды ў Літве. І што там прынята ставіць свечкі, пакідаць іх на ноч. Усе могілкі свецяцца. Урачыста і нястрашна. Я не аднойчы цяпер сустракала такія фотаздымкі ў сеціве і ведаю, як гэта выглядае. Сапраўды, нястрашна...
А дома чакала вячэра ў гонар усіх памерлых, якіх у народзе здаўна называюць «дзяды», якога б узросту яны ні былі. Штосьці такое я прадчувала. Нездарма ж так шмат пішу пра гэта. А калі ў абед па тэлефоне мама сказала, што будзе пячы пірог... Карацей, яны з татам пастараліся...


Вячэра, таму страў няшмат. Але, паўтаруся, рабілі ўсё, кіруючыся выключна сваім разуменнем і ўяўленнем. З натхненнем, з жаданнем, з душой. І як жа гэта ўсё за сталом адчувалася!
Абрадавая куцця. Бліны з сушонымі грыбамі і без іх. Узвар. Пірог з перацёртымі яблыкамі. Без спіртнога. Талерка і шклянка -- для частавання дзядоў. Іх і паклікалі, каб раздзялілі з намі вячэру... Кожны ў думках прыгадваў усіх...
На талерку адклалі патрохі кожнай стравы, налілі ў шклянку ўзвару. Па заканчэнні дзядоў выправілі назад і папрасілі, каб апекаваліся над намі ўвесь год, да наступных Дзядоў. Ці прысніцца сёння хто з іх? У гэтую ноч – сніўся...
Ежа на рытуальнай талерцы пакідаецца на стале. Зрэшты, усё астатняе таксама раілі пакідаць да раніцы, каб дзяды яшчэ маглі частавацца...
Свечка гарэла шырока і роўна... Сімвалічная: анёл... са свечкай...


На раніцу рэшткі ежы раілі аддаваць жывёлам (апрача свінні, якая лічылася нячыстай жывёлінай), птушкам. Нашы продкі верылі, што куццю птушкі занясуць на неба, для памерлых...
Ну, вось так атрымалася ў сучаснасці...
А хтосьці яшчэ адзначаў Дзяды?
  • elina, 02.11.2019 22:15 #
    +1
    1
    Были на двух кладбищах. Молитва келейная и в церкви. Поминальный обед.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.11.2019 22:28 #

      Зразумела...
      ответить на комментарий
  • poker-face, 03.11.2019 09:15 #

    Я б не сказала, что отметили так отметили.))) Как это сновым годом илииднем Валентина. Кладбище, процессия, освятили могилу, приехали домой пообедали, повспоминали.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.11.2019 11:58 #

      А я не напісала – адсвяткавалі...
      ответить на комментарий
  • DI, 03.11.2019 21:01 #
    +1
    1
    Хотелось на кладбище съездить на Дяды, но работать пришлось. Да и после болезни в холод не хотелось, кладбище далековато. Поэтому собрались семьёй дома и помянули, как умеем. И молитвой, и кутьёй, и рюмкой. Кутью, что остаётся, обычно птичкам отдаём)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.11.2019 21:03 #
      +1
      1
      Вось і мы, як умеем... І мне здаецца, што гэта самае правільнае.
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
Rodnulechka сёння ў 13:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}